Праекты развіцця № 25 / 1203 за 2015-06-20
Мода на маладых спецыялістаў. Ёсць ці будзе?
Цягам часу нашы аўтатуры сталі нечым большым за шараговае журналісцкае заданне, якое мы заўжды імкнемся старанна выканаць. Удакладнім у чарговы раз: гэта не праверкі, а шчаслівы пошук выбітных асоб і нестандартных з’яў, што спрыяюць развіццю рэгіянальнай культуры. Не вучым кагосьці, а самі вучымся ў тых, хто не шкадуе сіл для адраджэння духоўнасці. І менавіта гэтая прага шукаць і адшукваць стала не толькі часткай прафесіі, але і часткай жыцця. З такой простай нагоды лічым сябе шчаслівымі. Вось і ў чарговы раз пераканаліся: станоўчага — больш, а рэй у сферы культуры вядуць асобы, і сярод іх — усё больш маладых спецыялістаў…
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Бібліятэчны сувенір для… раённага музея
Гэта — апошні матэрыял чарговага журналісцкага аўтатура "К". Дапісваем яго і рыхтуемся да наступнага выезду — на Гродзеншчыну. Кажуць, там асабліва цікава праходзіць аптымізацыя падыходаў да развіцця рэгіянальнай культуры. Пабачым, абагульнім, падзелімся досведам (калі ён таго варты) з іншымі. А пакуль — пра культуру Крычаўскага і Чавускага раёнаў Магілёўшчыны.
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
"Пацёмкінскіх вёсак" не сустрэлі. Але…
Сённяшняя публікацыя — працяг гаворкі пра Магілёўшчыну. Дакладней — пра яе рэгіянальную культуру, на прыкладзе якой у чарговы раз можна пераканацца, што поспех справы залежыць сёння ад кадравай палітыкі. Прафесіянал нават пры мінімальным фінансаванні зможа здзівіць, захапіць і пераканаць. У мінулым нумары “К” мы далі ў доказ таму нямала пераканаўчых прыкладаў. Але на дасведчаных ды ініцыятыўных — заўжды дэфіцыт. І тычыцца гэта, на жаль, не толькі Магілёўшчыны.
Далей
|
№ 22 / 1200 за 2015-05-30
Парк крэатыўнага перыяду
Кожны тур намотвае на кардан сотні кіламетраў, а мы завітваем пры гэтым ў дзясяткі ўстаноў культуры і пастаянна пераконваемся: калі на мясцовым узроўні ўсяляк падтрымліваюцца цікавыя праекты, ініцыяваныя работнікамі сельскіх клубаў і бібліятэк, дык рэгіянальная культура будзе няўхільна развівацца і здзіўляць самабытнасцю. А ініцыятыў, вартых увагі, гэтымі веснавымі днямі мы пабачылі нямала.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Грошы на культуру: пытанне да багатых людзей
26 мая ў Георгія Волчака — сольная праграма ў мінскім Палацы культуры МАЗа. А ў першай дэкадзе месяца ён прыняў запрашэнне нашай газеты здзейсніць сумесны марш-кідок у яго родны Брэст, каб наведаць асяродкі культуры горада, якія сінтэтычны акцёр наведваў у дзяцінстве і юнацтве. Прайсціся, паўзгадваць і даведацца, чым сёння дыхаюць тыя ўстановы...
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Сёння — у тэленавінах, заўтра — у экспазіцыі
Праблемы ва ўсіх — прыблізна аднолькавыя. Вось толькі па-рознаму іх вырашаюць у розных раёнах ды абласцях. Гэта — аксіёма. Калі і далей карыстацца матэматычнай тэрміналогіяй, варта, напэўна, зазначыць, што задачнік у нас агульны, а вось рашэбнік у кожнага — свой. Дык ці павінна так быць? Пад час нашых аўтатураў пастаянна думаем пра гэта. Хто будзе аналізаваць станоўчы досвед гаспадарчай ды творчай разваротлівасці нашых аддзелаў, хто з начальнікаў патлумачыць, як з мінімумам выдаткаў адрамантаваць, да прыкладу, дах СДК ці зрабіць музей той установай, дзе пастаянна збіраюцца сябры?.. Штосьці не прыгадаем мы апошнім часам рэспубліканскіх практычных семінараў, дзе ўзнімаліся ды абагульняліся б гэтыя тэмы.
Калі так, дык каму, як ні журналістам гэтым заняцца. Займаемся і паверце, мы вельмі стараемся, каб слова наша дайшло да адрасата.
Далей
|
№ 19 / 1197 за 2015-05-09
“Што сам зрабіў, тое і ёсць…”
Чарговы раз пераканаліся: праблемы трэба вырашаць, а не змагацца з імі метадам радыкальнага вынішчэння як прычыны, так і выніку. Мы ж, урэшце, не злуемся на вецер і знесены ім дах, а проста цярпліва аднаўляем сваю хату. Але гэта — прыказка, што ў пэўнай ступені тлумачыць сэнс нашага падзагалоўка. Асноўная ж тэма артыкула звязана з далёка не казачнымі героямі, з якімі мы пазнаёміліся пад час чарговага аўтатуру, што пралёг гэтым разам праз тры вобласці і сем раёнаў ды быў асветлены першамайскім Днём працы. Але далёка не ва ўсіх аказалася яна выніковай…
Далей
|
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Спрэчка з Канфуцыем і не толькі
Не АЭС, якая будуецца паблізу Астраўца, вабіла ў гэтыя мясціны, а тое, што горад гэты з’яўляецца ну практычна радзімай нашага чарговага V.I.P.-героя. І яшчэ было цікава наведаць мясцовыя ўстановы культуры. На іх мы хацелі зірнуць поглядам сённяшнім і з успамінамі. Адразу зазначу: Астравец і раён далі культуры і мастацтву (ды не толькі) мастака-графіка Віктара Александровіча, знакамітага літаратуразнаўцу, крытыка Адама Мальдзіса, што нарадзіўся ў вёсцы Расолы, вядомым музыкантам, валтарністам быў Іван Карпіцкі…
Далей
|
№ 17 / 1195 за 2015-04-25
Дык дзе зараз “Iowa”?
Даўно мы не згадвалі дзіцячыя школы мастацтваў. Яно і зразумела: у параўнанні з клубнікамі, бібліятэкарамі ды музейшчыкамі выкладчыкі ДШМ маюць крыху большыя заробкі, а ўстановы не надта скардзяцца на кадравую няшчымніцу. Так, творчае жыццё тут больш-менш мернае. Але зазначыць, што гэтая дзялянка працы — цалкам беспраблемная, ніяк не выпадае. Хаця б і з той прычыны, што педагагічна-выхаваўчыя намаганні бястлумнымі не бываюць апрыёры. Для вызначэння вузкіх месцаў у дзейнасці ДШМ мы запрасілі старшага навуковага супрацоўніка аддзела сацыяльнай сферы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Алену РЫБЧЫНСКУЮ; галоўнага спецыяліста Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Станіслава ГЕНЕРАЛЬНІЦКАГА; начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі: Клічаўскага райвыканкама — Уладзіміра ВААКСА, Слонімскага райвыканкама — Наталлю ЮНЧЫЦ; кіраўнікоў ДШМ: Ірыну ШУЛЯК — з Бярозы, Наталлю ВАРАБЕЙ — з Хойнікаў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|