ініцыятывы № 18 / 1561 за 2022-04-30
Пасадзі дуб Дамейкі
Сёлета ў Беларусі, а таксама па-за межамі нашай краіны будзе шырока адзначацца 220-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага вучонага-геолага, беларуса Ігната Дамейкі. Ужо запланаваныя навуковыя канферэнцыі і краязнаўчыя чытанні, мастацкія выставы і вечарыны памяці, прымеркаваныя да гэтай даты. А пакуль да іх ідзе падрыхтоўка, нібыта оперная ўверцюра, у Беларусі прайшла акцыя “Пасадзі дуб Дамейкі”. Далучылася да гэтай важнай і пачэснай справы і наша газета.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Суботнік у Сёмкаве. “А што зрабіў я?”
30 кастрычніка на тэлеканале АНТ выйшаў рэпартаж пра двухдзённую талаку ў Сёмкаве, што ў Мінскім раёне. Нагодай для яе правядзення стаў дзень народзінаў Якуба Коласа — 3 лістапада. Народны паэт у пачатку ХХ стагоддзя некаторы час працаваў у колішняй сядзібе былога менскага ваяводы Адама Хмары. Мы вырашылі пацікавіцца гісторыяй палацава-паркавага комплексу і перспектывамі яго аднаўлення. Тым больш што Сёмкава ва ўсіх на слыху ўжо больш за дзесяць год.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Музычная лаўка ў памяць пра кампазітара
Цікавы арт-аб’ект у гонар знакамітага беларускага кампазітара-песенніка Алега Молчана, удзельніка ансамбля “Песняры”, з’явіўся ў гістарычным цэнтры Мінска. Адкрыццё музычнай лаўкі адбылося ў другую гадавіну смерці кампазітара 26 кастрычніка побач з мемарыяльнай дошкай, што была ўсталявана год таму на доме па вуліцы Ракаўскай. Падзея, арганізаваная ўдавой — спявачкай Ірынай Відавай, сабрала вялікую колькасць людзей, якія ведалі Алега Молчана, якія з ім працавалі, якія яго паважалі і любілі яго творчасць. А мелодыі, створаныя кампазітарам, у тым ліку і славутую “Малітву” на верш Янкі Купалы з рэпертуару “Песняроў”, цяпер зможа паслухаць любы мінак, што прысядзе адпачыць на лавачку на прыгожай старадаўняй вулачцы.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Як адкрыць Гарадзенскія скарбы?
30 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбыліся XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.
Далей
|
Вандроўка з фотаапаратам
24 верасня ва ўтульнай чытальнай зале Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася краязнаўчая фотавандроўка “Ад ведаў пра свой род — да пазнання роднага краю”. Мерапрыемства было зладжана ў рамках клуба “Краязнаўца”.
Далей
|
№ 14 / 1505 за 2021-04-03
“Хто ж, калі не ты?”
Заспець гэтага чалавека ў Мінску даволі складана, а на пытанне, якія навіны, атрымліваеш іх адразу цэлы россып: заўтра ладзім імпрэзу ў Залессі, на наступным тыдні — вернісаж у Салігорску, а там трэба будзе
ўжо і ў Докшыцы чарговую выставу весці.
Такіх выстаў у невялічкіх гарадах за мінулы год Сяргей Даўгарукаў арганізаваў каля 150. Сёлета планы яшчэ больш грандыёзныя — дзвесце! Да сваіх намераў ён ставіцца без усялякага скепсісу ды сумневаў: маўляў, я такі чалавек, што калі бяруся за нейкую справу, дык ні ў якім разе не адступлюся і абавязкова давяду да канца.
Але тут у асобы цікаўнай, вядома, узнікае пытанне: чаму ж дацэнт юрыдычнага факультэта БДУ стаў культуртрэгерам, які імкнецца несці беларускае мастацтва ў “гушчу народа”?
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
Сюжэт для кнігі — але не толькі…
На мінулым тыдні доўгі ды не надта шчаслівы лёс слонімскай сінагогі зрабіў нечаканы віраж. Знакаміты
помнік спадчыны XVII стагоддзя выкупіла на аўкцыёне прыватная асоба. Як неўзабаве стала вядома, гэт
не круты бізнесмен, а дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (“в миру” — Ілона Караваева). Варта адзначыць, што канкурэнтаў у яе не было, а зусім нядаўна аднаўленне сінагогі палічыў задачай “не па зубах” Брытанскі фонд яўрэйскай спадчыны — арганізацыя, пэўна, не самая бедная.
Літаральна колькі месяцаў таму падобная сітуацыя здарылася і з палацам Горватаў у Нароўлі. Пісьменнік, які мае такое самае прозвішча, стаў уладаром гэтага вельмі праблемнага сёння помніка спадчыны. Іншых прэтэндэнтаў на яго таксама не знайшлося.
Як ставіцца да такіх піруэтаў лёсу? Як да творчых дзівацтваў? Або як да рэальнай магчымасці змяніць гэты лёс да лепшага?
Далей
|
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Народжаны пад промнямі Сонца
29 ліпеня 2021 года Светлагорск адзначыць сваё 60-годдзе. Менавіта ў гэты дзень у 1961 годзе з’явіўся Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні гарадскога пасёлка Шацілкі ў Светлагорск. Вядома, горад унаследаваў усю шматвяковую цікавую мінуўшчыну Вострава Шацілінскага, Шацілавіч, Шацілак — гістарычнага ядра цяперашняга Светлагорска. Таму ўвасобіць гэта — адно з абавязковых умоў канцэпцыі памятнага знака, які павінен быць сонечна-прасветленым, як само імя — Светлагорск. Не лішне нагадаць і пра тое, што ўзвядзенне горада стала тады Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўляй, а значыць, нягледзячы на старажытную гісторыю, ён нясе таксама і маладую энергетыку і па-сутнасці з’яўляецца моладзевым.
Далей
|
№ 27 / 1466 за 2020-07-03
А на экспанатах можна іграць!
Што я магу зрабіць для музыкі? Мабыць, такое пытанне ў нейкі момант задала сабе піяніст-аматар Марыя Бандарэнка, дзякуючы якой у цэнтры Мінска гэтым летам адкрыўся інтэрактыўны Музей музыкі, а крыху раней і арт-прастора “Свет класічнай музыкі”, якая аб’ядноўвае аматараў фартэпіяна і проста меламанаў. Зазірнём у музей і даведаемся гісторыю яшчэ адной культурніцкай ініцыятывы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|