аКно ў свет № 5 / 1131 за 2014-02-01
Веды — у рукі. Ці ў галаву?
Восем гадоў таму беларускі гітарыст Віталь ТКАЧЭНКА, не скончыўшы айчынную прыватную ВНУ, рушыў у ЗША. Бо вырашыў навучацца джазу на яго радзіме. Зараз ён выкладае ў Інстытуце музыкі і медыя ў Атланце — тым самым, які скончыў. Выдаў некалькі кніг па ігры на гітары, безліч метадычных дапаможнікаў — друкаваных, аўдыя- і відэа-, уласны магнітаальбом. З’яўляецца музыкантам — прадстаўніком фірмы, якая займаецца вырабам гітар, музычнага абсталявання і выпусціла імянную ткачэнкаўскую мадэль гітары. Выправіўшыся ў Маскву, ладзіць прэзентацыі вырабаў кампаніі, завітаў у родны Мінск, дзе правёў цыкл майстар-класаў. “К” цікава было даведацца, чым адрозніваецца музычнае і, шырэй, мастацкае навучанне за акіянам.
Далей
|
№ 3 / 1129 за 2014-01-18
Як стварыць Арт-цэнтр?
Перш чым у красавіку 2013-га даўгаўпілскі Арт-цэнтр імя Марка Роткі адкрыў дзверы для сваіх наведвальнікаў, яго стваральніцы Фарыдзе Заляціла спатрэбілася больш як 10 гадоў самаадданай працы па прасоўванні самой ідэі стварэння культурнай установы. “Напэўна, часы тады былі цяжкія, але на пачатку паразумення знайсці не ўдалося”, — узнаўляе мінулае куратар і парушае міф пра тое, што годная ідэя заўжды знойдзе падтрымку. Так, вядома, цуды здараюцца, але — зусім не адразу, ды і не так, як марыцца.
Далей
|
№ 2 / 1128 за 2014-01-11
Як стварыць Арт-цэнтр?
Мы ўжо згадвалі, што Арт-цэнтр імя Марка Роткі адкрыўся ў латвійскім Даўгаўпілсе (колішнім Дзвінску Віцебскай губерні — прынамсі, на час нараджэння там будучага сусветна вядомага мастака ў 1903 годзе) у мінулым красавіку. Аказалася, для некаторых жыхароў горада гэты факт яшчэ па-ранейшаму знаходзіцца ў шэрагу навін, хоць новую “культурную кропку” ўжо цяпер прагнуць наведаць дасведчаныя жыхары Заходняй Еўропы і ЗША.
Далей
|
№ 52 / 1126 за 2013-12-28
У алічбаваным фондзе: падмурак, могільнік, кіно
Дыгіталізацыя — гэтае слова не надта часта сустракаецца ва ўжытку і ў нас, прадстаўнікоў СМІ, і ў работнікаў сферы культуры. Тым часам, яно азначае не што іншае, як перавод інфармацыі ў лічбавую форму — працэс, надзвычай актуальны для нашых музеяў і бібліятэк. Наколькі паспяхова нашы ўстановы культуры займаюцца дыгіталізацыяй? Вядома, галоўнае — з чым параўноўваць ды на каго раўняцца. Да прыкладу, чаму б не арыентавацца на досвед па дыгіталізацыі музейных устаноў Славакіі і Літвы? Выбар краін невыпадковы: менавіта прадстаўнікі гэтых дзяржаў разам з айчыннымі спецыялістамі прынялі ўдзел у міжнародным семінары “Музеі і выклікі сучаснасці: новыя падыходы і тэхналогіі”, што нядаўна прайшоў у Інстытуце культуры Беларусі.
Далей
|
№ 51 / 1125 за 2013-12-21
Менеджмент якасці: старое не прадугледжваецца
На факультэце інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКіМ 10 — 11 снежня майстар-класы для бібліятэкараў (заўтрашніх і сённяшніх) давала Юлія ДРЭШЭР. Чалавек яна — унікальны. Кіруе ў Татарстане адной з буйных медыцынскіх бібліятэк. Апроч таго, Юлія Мікалаеўна — знаны спецыяліст у галіне менеджменту бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці, загадчык кафедры дакументазнаўства Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар педагагічных навук, прафесар, ганаровы работнік культуры Рэспублікі Татарстан, лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне адукацыі. На майстар-класах, якія наведаў і карэспандэнт “К”, вялася гаворка пра сучасныя патрабаванні да бібліятэк, пра стратэгіі пераўтварэння ўстаноў на падставе менеджменту якасці…
Далей
|
№ 49 / 1123 за 2013-12-07
Гадавы прыбытак — паўмільёна ў валютным эквіваленце
Старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея архітэктуры і побыту Украіны, кандыдат гістарычных навук Алег АНУФРЫЕЎ — удзельнік нядаўняй Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”, што ладзіў у Мінску Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён прыехаў да нас, каб пераняць досвед калег і распавесці пра вынікі мадэрнізацыі музейнай справы ў сваёй установе. У выніку інавацыйных падыходаў яна за лічаныя гады павысіла колькасць наведвальнікаў у разы і, натуральна, выйшла на самаакупнасць.
Далей
|
№ 46 / 1120 за 2013-11-16
Натуральны адбор: фактар музея
Здавалася б, музеі вырачаны на Сізіфаву працу: спыніць няўмольны бег часу. Ды, як высветлілася, яны самі аказаліся яму падуладныя. На Беларусі гэтыя павевы адчувальныя ўсё мацней: анімацыйнымі праграмамі, інтэрактыўнымі “фішкамі” або проста “немузейнымі” імпрэзамі ў сценах музея ўжо не здзівіць. Ці мае такі трэнд паўсюдны характар і ці не зменіць ён самой сутнасці музейнай справы? Гэтыя пытанні карэспандэнт “К” адрасаваў эксперту — генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага цэнтральнага музея сучаснай гісторыі Расіі Сяргею
АРХАНГЕЛАВУ.
Далей
|
№ 44 / 1118 за 2013-11-02
З сёння ў “Yesterday”
Наша госця — доктар медыцынскіх навук, прафесар Ірына КАСЕНКА. У кастрычніку яна ў складзе дэлегацыі нашай краіны брала ўдзел у чарговым кангрэсе Еўрапейскага анкагінекалагічнага таварыства ў Ліверпулі. Такія кангрэсы ладзяцца раз на два гады ў гарадах, якія з’яўляюцца славутымі культурнымі асяродкамі і маюць моцны навуковы патэнцыял. Карэспандэнт “К” звярнуўся да спадарыні Касенка з пытаннем пра культурны аспект таго, чым ёй запомніўся Ліверпуль.
Далей
|
№ 43 / 1117 за 2013-10-26
Інвестыцыі ў культурную спадчыну
Пытанне кансервацыі Крэўскага замка, вельмі важнага для нас не толькі ці не столькі архітэктурнымі адметнасцямі, колькі гістарычнымі падзеямі, з ім звязанымі, узнімалася неаднойчы. Што і казаць, у руінах замак знаходзіцца не адно стагоддзе, а яго рэшткі ўражваюць сваёй веліччу. Зусім нядаўна гэты ўнікальны аб’ект наведалі эксперт UNESCO, прафесар Крыстэр Густафсан, а таксама галоўны архітэктар Каралеўскага палаца ў Стакгольме прафесар Андрэас Хеймоўскі. На думку шведскіх спецыялістаў, найлепшае на сённяшні дзень выйсце для Крэўскага замка — прафесійная кансервацыя аб’екта. Пры гэтым, па словах Андрэаса Хеймоўскага, дзіўнай падаецца адсутнасць турыстычнай інфраструктуры каля замка: пакуль няма магчымасці не толькі набыць сувеніры, але і нават наведаць цывільную прыбіральню. У той жа час, гэтыя аб’екты не варта размяшчаць на тэрыторыі замка: у выніку такога шчыравання страціцца аўтэнтыка, дух старадаўняй фартэцыі. Найлепшы выбар для той жа сувенірнай крамы — закінуты будынак колішняй сінагогі, размешчаны побач з замкам. Словам, патрэбна грунтоўная рэвіталізацыя прызамкавай тэрыторыі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|