аКно ў свет № 37 / 1163 за 2014-09-13
Бялградскія… джэдаі
Першае ўражанне ад Сербіі: краіна, якая засталася ў мінулым — магчыма, у 1990-х. Але, пазнаёміўшыся бліжэй з культурай, традыцыямі, гістарычнай спадчынай, адразу разумееш: гэта зямля з асаблівым вобразам, з трапяткім стаўленнем да сваёй гісторыі, дзівоснай прыродай, багатай культурай. “Сэрца” паўднёва-ўсходняй Еўропы, радзіма шаснаццаці рымскіх імператараў, краіна, што за апошняе стагоддзе змяніла восем назваў…
Далей
|
№ 35 / 1161 за 2014-08-30
Вынік кааперацыі
У Тунісе шмат самых розных музеяў у мястэчках ды гарадах. Хапае там і ўнікальных артэфактаў. Балазе падзеі ХХ стагоддзя ў Еўропе амаль абмінулі гэтую краіну. Мне надзвычай спадабалася Віла Себасціяна ў Хамамеце: палац пабудаваны паводле праекта славутага амерыканскага архітэктара Ф.Л. Райта для румынскага мільянера, дзе гасцявала французская, румынская і брытанская багема. Цяпер тут — мастацкая галерэя, але засталіся паўсядзённыя побытавыя рэчы колішніх гасцей, якія можна нават памацаць. Вельмі атмасферна і... кранальна. У тамтэйшых “медынах” — сярэднявечных цэнтрах гарадоў за крапаснымі мурамі — існуюць свае музеі пры старажытных мячэцях. Ёсць і там на што падзівіцца. Але, перадусім, у прадмесці Туніса маецца выбітны збор артэфактаў сусветнай значнасці — Нацыянальны музей Бардо.
Далей
|
Там — файна!
Па выніках кірмашу “Вясновы букет” “К” апублікавала артыкул “А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…”. Паўстае пытанне: дык а як жа ў Любліне? Адказваю: у Любліне на Ягелонскім кірмашы — файна! Сёлета ён праходзіў з 15 да 17 жніўня. З’ехалася каля 250 майстроў, з іх звыш 40 — з Беларусі. Большасць, натуральна, палякі. Прадстаўлены таксама Літва, Славакія і Украіна. З Венгрыі прыехалі музыкі. Акрамя кірмашу рамесных вырабаў, ладзіліся выстаўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты, паказы фільмаў і спектакляў.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
Дзяльба кабанчыка онлайн
Раз на год, у першую суботу жніўня, шматлікія жыхары Падляшскага ваяводства Польшчы імкнуцца прыехаць у невялічкі горад Міхалова, што знаходзіцца непадалёк ад Белавежы: менавіта ў гэты дзень тут праходзіць Фестываль беларускай культуры “Прымацкая бяседа”.
Далей
|
На мяжы скандалу і эксперыменту
Сёлета ў Мінску пабываў грузінскі тэатральны крытык Лаша Чхарцішвілі. На адной з сустрэч са студэнтамі Інстытута журналістыкі БДУ ён распавёў пра найбольш істотныя, з яго пункта гледжання, тэндэнцыі ў развіцці сучаснага тэатра сваёй краіны.
Далей
|
№ 32 / 1158 за 2014-08-09
Мары ў Мары
Музеі Туркменістана, як выстветлілася, могуць уразіць самага патрабавальнага турыста. Каб пераканацца ў гэтым, пагутарым з дырэктарам Марыйскага гісторыка-краязнаўчага музея Тарэ НАБАТАВЫМ, які днямі завітаў у Мінск у рамках Дзён культуры яго дзяржавы ў нашай.
Далей
|
Майстэрня ператвараецца...
Прасякнуўшыся атмасферай, якая панавала на Міжнародным мастацкім пленэры “Любоў і паразуменне” ў чарнагорскім мястэчку Каменары, хачу распавесці пра яго арганізатарку, бо аб ініцыятарах такіх мастацкіх сустрэч пішуць рэдка. Яе імя — Сняжана Мілошавіч.
Далей
|
№ 28 / 1154 за 2014-07-12
Дваццаць французаў пераехалі б у Бабруйск...
Выключна французскі шарм і еўрапейская непасрэднасць увасобіліся ў звычайнай майцы і лёгкіх штанах (аніякіх табе турбот наконт знешняга выгляду!)… Так сустракаў мяне рэжысёр з Францыі Фабрыс КАРЭЙ. Нягледзячы на спякоту майскага Мінска, мы пагутарылі пра французскі і беларускі тэатры. У чым іх розніца і што іх яднае? І, увогуле, вечнае пытанне: дзе лепш? Асацыяцыя, якой кіруе Фабрыс, заснавана ў Парыжы дваццаць гадоў таму. Яна аб’ядноўвае французскіх і беларускіх акцёраў ды выкладчыкаў тэатральнага мастацтва ў працы над ажыццяўленнем франка-беларускага культурнага абмену ў галіне тэатра.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
Норма прафесійнага этыкету
Міжнародныя фестывалі цікавыя не толькі сваёй праграмай, але і закуліснымі сустрэчамі, размовамі з замежнымі калегамі ды гасцямі, ад якіх можна не толькі даведацца шмат цікавага, але і пераняць той-сёй досвед. Сярод членаў журы магілёўскага “М.@rt.кантакта” былі тэатральны крытык, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю “Тэатрыён”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага форуму “Монатэатр” Ніна МАЗУР (Гановер, Германія), дырэктар Драматычнага тэатра імя А.Венгеркі, рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, доктар мастацтвазнаўства Агнешка КАРЫТКОЎСКА-МАЗУР (Беласток, Польшча), тэатразнаўца, тэатральны крытык, выкладчык Вільнюскай калегіі, дырэктар Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Адлюстраванне” Марыя ТАНАНА (Вільнюс, Літва). Яны распавялі для “К” пра асаблівасці суадносін драматургаў і тэатраў, фестывальны рух у сваіх краінах.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|