У рытме Штура
Сцэнарыст “Кінааматара” Кшыштафа Кеслеўскага, акцёр у “Распарадчыку балю” і “Шанцы” Фалька, “Без наркозу” Вайды, “Годзе спакойнага сонца” Занусі, “Новых амазонках” і “Дэжа вю” Махульскага, “Шраме” і “Спакоі” таго ж Кеслеўскага — далёка не поўны пералік яскравых роляў Ежы ШТУРА, слыннага польскага кінематаграфіста, сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, сцэнарыста, акцёра і рэжысёра. Яго дэбют у апошнім кірунку адбыўся яшчэ ў 1994 годзе: “Спіс грэхаводніц”. Апошняя карціна майстра — “Грамадзянін”, якая выйшла на экраны ў 2014 годзе, да гэтай пары падарожнічае па свеце, атрымліваючы адзнакі на кінафорумах. Нельга забыцца і на тэатральную дзейнасць Штура, якая ўключае працу ў галоўных спектаклях Анджэя Вайды. Што ёсць для Ежы Штура патрыятызм, акцёрства, як ён ставіцца да правакацыі і камедыі — наша гутарка закранула не толькі бягучыя справы славутага творцы.
Далей