Максіма маладых № 42 / 860 за 2008-10-18
Байцоўскі характар і зорка на небе
Святлана БАРЭЙКА — лаўрэат Дэльфійскіх гульняў: і дзяржаў-удзельніц СНД у 2005 годзе, і Сусветных, якія адбыліся сёлета ў Саратаве. Таму і размова наша пачалася, зразумела, з удзелу маладой акардэаністкі ў гэтым творчым спаборніцтве.
Далей
|
№ 38 / 856 за 2008-09-20
І дзе той шарык тут катаецца?
Заспець мастацтвазнаўцу Лізу МІХАЛЬЧУК на адным месцы — тое ж самае, што ўбачыць жар-птушку ўдзень: натуральна, справа амаль немагчымая. Перасякаючы, пералётваючы розныя адлегласці, межы, прасторы, Ліза паспявае паўсюль: наведаць знакавую выстаўку ў Брэсце, сустрэцца з сябрамі ў Мінску, паабедаць у культавай кавярні ў Вільні, патрапіць у пэўны міжнародны праект і, так, паміж справамі, адолець вучэбную стажыроўку ў Францыі...
Далей
|
№ 33 / 851 за 2008-08-16
“Лёгкі гук” на экспарт
Звычайна першыя крокі маладога калектыву суправаджаюцца шматлікімі цяжкасцямі: пошук свайго гучання, выступленні на малых ды вялікіх пляцоўках, размаітыя ацэнкі крытыкаў, публікі і спецыялістаў у шоу-бізнесе... Поспех прыходзіць звычайна праз гады спроб і памылак. Калектыў “LiteSound” даволі хутка стаў вядомым сваім неаднаразовым удзелам у “Еўрафэсце”, музычным ролікам для аднаго з мабільных аператараў, а з нядаўняга часу — выступленнем на “Славянскім базары ў Віцебску”.
Далей
|
№ 28 / 846 за 2008-07-12
На кірмашы ў цане — ініцыятыва ды інтэрактыўнасць
Сёння ў межах фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” праходзіць Дзень моладзі, арганізатарам якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Па словах сакратара ЦК ГА БРСМ, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Аляксандра Далжэўскага, “12 ліпеня Віцебск стане не толькі цэнтрам славянскай культуры, але і цэнтрам маладзёжнай актыўнасці і ініцыятывы”.
Далей
|
Шар здароўя па-над плошчай Тысячагоддзя
Як паведамляла “К”, з 10 па 18 ліпеня ў Віцебску праходзіць маладзёжны фестываль электроннай музыкі “360 Open air: музыка против СПИДа”.
Па словах арганізатара фэсту, дзі-джэя Вячаслава БАТУРЧЫКА, электронны фестываль стане першай ластаўкай крэатыўнай індустрыі такога размаху ў Беларусі. “Мы плануем зрабіць “360 Open air” штогадовым, каб праз 10 гадоў аб праекце ведала ўся Еўропа”.
Далей
|
№ 23 / 841 за 2008-06-07
Эксклюзіўны спецыяліст з “Агеньчыкам”
Святлана БУЙКО сёлета атрымае прафесію рэжысёра эстрады. Стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і выпускніца першага набору па гэтай сапраўды “эксклюзіўнай” сёння спецыяльнасці ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яна сталася адной з дваіх, хто здолеў дайсці да “фінішу” навучання. А дыпломнай работай Святланы, абарона якой неўзабаве адбудзецца, стала праца ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка мюзікла для дзяцей “Навагоднія прыгоды Агеньчыка” ў Палацы Рэспублікі. Пагадзіцеся, годны пачатак і сур’ёзная заяўка на будучую прафесію.
Далей
|
№ 22 / 840 за 2008-05-31
Сукенка, скроеная з вершаў
Уявіце, што свой любімы верш вы можаце не толькі прачытаць, але і… апрануць. У дзяцінстве Слава КАЗЛОЎ любіў разглядаць малюнкі ў “Бурдзе” і выразаць з паперы сукенкі для лялек. Зразумела, што лёс не падманеш: сёння Слава заканчвае факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “дызайн касцюма і тканіны”. Тэма яго дыпломнай калекцыі — лірыка Марыны Цвятаевай.
Размеркаваны малады спецыяліст на салігорскую швейную фабрыку “Калінка”, дзе ён будзе працаваць мастаком-мадэльерам. Калі давядзецца апрануць прамысловую версію “паэтычнага” адзення? Распытваем у дызайнера-выпускніка.
Далей
|
№ 21 / 839 за 2008-05-24
Пагаворым на мове эксперыменту?
Пра тое, што “маладзёжнасць” спектакляў сёлетняга “М.@rt.кантакту” выпрабоўвалася сцэнічным увасабленнем і глядацкай рэакцыяй, — “К” пісала падрабязна. Спектакль Яўгена КАРНЯГА “Не танцы” паспяхова прайшоў такое выпрабаванне, узяўшы дзве ўзнагароды і прыцягнуўшы ўвагу як журы, так і гледачоў.
Нядаўна на сцэне Тэатра-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася прэм’ера спектакля “Бясконца”, аўтарам і пастаноўшчыкам якога таксама выступіў Яўген. Напярэдадні падзеі карэспандэнт “К” сустрэўся з перспектыўным рэжысёрам і пагаварыў з ім пра новыя і старыя спектаклі, пра ягоны погляд на сучасны беларускі тэатр і асабістыя мары.
Далей
|
№ 17 / 835 за 2008-04-26
Дэма-”сезоннае”-5? Трэба браць!
Што ні кажыце, а з сезонамі ў групы-студыі “Пяты сезон” папраўдзе праблемна. Адлічваць тэатральныя ды канцэртныя сезоны прыдумалі, пэўна, дырэктары залаў ды білецёры. Ад пор года наўпрост залежыць вопратка і, адпаведна, мода. А вось прафесійная творчасць, пэўна, да сезоннасці не схільна. Хаця ёсць хрэстаматыйны прыклад: славутая Болдзінская восень. Ці ж не за тое любіў яе Пушкін, што ў тую пару яму ніхто не перашкаджаў? Адметнасць жа беларускага “Пятага сезона” — у яго прафесіяналізме, памножаным на апантанасць і падзеленым на рэаліі жыцця.
Вось такая атрымалася “цудоўная пяцёрка”, у тым ліку і паводле пяцібальнай сістэмы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|