Дзяжурны па нумары № 42 / 1116 за 2013-10-19
Калі ў ліфце — чыста
Паспрачаліся з сябрам: як вызначаць узровень культуры індывідыуума і грамадства ў цэлым? А сябра — філолаг, стомлены педагагічнымі эксперыментамі, таму заняў прынцыповую пазіцыю і з яе не саступае катэгарычна: маўляў, той узровень культуры вызначаецца правільнасцю пастаноўкі націскаў у словах; маўляў, хто вымавіў, напрыклад, "у ліфцЕ" ці "пазвОніш" — той побач з культурай і блізка не стаяў. Прынамсі, ягоныя старшакласнікі з націскамі сябруюць. А я ў адказ — свой контраргумент: "Дык чаму на школьных дварах такі мат пануе? Якая ж гэта культура?"
Далей
|
№ 40 / 1114 за 2013-10-05
Недабудаваны шэдэўр Георгія Лаўрова
За тыя амаль сто гадоў, што Мінск мае сталічны статус, горад некалькі разоў радыкальна змяняў сваю структуру і аблічча. Першы раз — у 1930-я, калі былі ўзведзены манументальныя будынкі па праектах Лангбарда. Другі — калі ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе паўстаў шыкоўны праспект. Далей — 60-я: пачынаецца фарміраванне другога архітэктурнага дыяметра сталіцы.
Далей
|
№ 39 / 1113 за 2013-09-28
Ваш пашпарт, калі ласка!
За свой век я змяніў не адну рэдакцыю. І ў кожнай час ад часу назалялі тэлефанаванні ад фізічных ды юрыдычных асоб, кшталту: “А як напісаць па-беларуску...?” Далей гучалі тэрміны, паняцці і прозвішчы на рускай мове. Мы с сябрамі нават пра стварэнне прыватнай моўнай даведкі пачалі задумвацца. Але тэлефанаванні апошнімі гадамі зніклі.
Далей
|
№ 38 / 1112 за 2013-09-21
“Made in...”? Дэфіцытная кашуля
Замежныя падарожжы — справа карысная ва ўсіх адносінах. Хаця б праз тое, што ў вандроўках можна пазнаёміцца не толькі з культурай пэўнай краіны, але і, што немалаважна для журналіста, з досведам па яе папулярызацыі.
Далей
|
№ 37 / 1111 за 2013-09-14
Ці патрэбна гэтая памяць?
У снежні адбудзецца чарговы XXI З’езд Беларускага саюза мастакоў. Плануецца, што ён пройдзе цягам аднаго дня, і я думаю, што, улічваючы выбары новага кіраўніцтва, гаворкі пра надзённыя пытанні сучаснага выяўленчага мастацтва чакаць не давядзецца. Бо самая галоўная праблема дня сённяшняга для мастакоў, зыходзячы з сацыяльна-эканамічных рэалій, — як захаваць творчы Саюз наогул. Але тое — асобная тэма, і мы да яе яшчэ вернемся пазней.
Далей
|
№ 36 / 1110 за 2013-09-07
Ізноў не той і не наш…
Чытаю калег з іншых СМІ і пераконваюся: у нас з вызначэннем галоўных імёнаў беларускай культуры — праблемы. “Гэты — наш, а гэты — не”. Шагал з’ехаў, Малевіч — нібыта з Кіева, а Суціна ў Смілавічах прыціскалі, не даючы развівацца... Шэраг можна доўжыць, называючы імёны тых, якія рана з’ехалі, “належаць не нашай культуры”, ды і “такой дзяржавы, як Беларусь, увогуле тады не існавала”. Але давайце спытаем сябе: ці сапраўды мы хочам, каб у нас быў пантэон герояў, які маюць дзяржавы, што сябе паважаюць?
Далей
|
№ 35 / 1109 за 2013-08-31
Тыраж — незапатрабаваны?
Сёлета я адпачываў ля мора ва Украіне. Хоць людзі і выбіраюцца як мага далей ад дому дзеля таго, каб прыдбаць новыя ўражанні, забыцца на хатнія клопаты ды вытворчую завядзёнку, аднак свае звычкі паўсюль возяць з сабой. Я, напрыклад, куды ні прыехаў бы, падсвядома шукаю вачыма кніжную краму або хаця б газетны шапік у спадзяванні пабачыць нешта такое, чаго няма ў мінскіх кнігарнях. У тым курортным мястэчку пад Адэсай друкаваная прадукцыя, як і мае быць, адпавядала адпачынкаваму фармату: танныя кніжкі кішэннага памеру і немудрагелістага зместу ў мяккіх вокладках. Але сярод лёгкага чытва мне на вока трапілася некалькі кніг адной выдавецкай серыі, якія выклікалі ў мяне сапраўдную цікавасць.
Далей
|
№ 34 / 1108 за 2013-08-24
Сачыце за рукамі!
Адзін вядомы літаратурны герой раіў не чытаць газет перад ежай. Надарылася нагода зразумець, што ён мае рацыю — нягледзячы на дармовы Wi-Fi, які спакусліва прапануе сваім наведвальнікам ці не кожная кавярня.
Далей
|
№ 33 / 1107 за 2013-08-17
А ўся справа — у скрынцы?..
Я зноў пра бібліятэкі ды бібліятэкараў. І пачну здалёк: з веткаўскага дзяцінства. У класе пятым-шостым я быў запісаны ў дзве бібліятэкі: школьную і дзіцячую. А хацелася яшчэ — і ў дарослую. Урэшце, дапамагла маці-настаўніца: мяне “па блаце” запісалі і туды. Па сёння памятаю сваё вялікае расчараванне: у дарослай, сярод сур’ёзных паліц з сур’ёзнымі фаліянтамі, мяне, падшыванца, чакала... драўляная скрынка з тонкімі “садаўскімі” выданнямі, змест якіх я ведаў ужо на памяць. А далей скрынкі бібліятэкарка не “пушчала”: забаранялася апошнімі інструкцыямі райана. А, не дай Бог, штосьці не тое вычытае, а раптам чагосьці не дацяміць, а калі не пра тое думаць пачне... Праз які тыдзень, з плачам і енкам, я ўсё ж вырваўся за межы скрынкі і вычытаў не тое, і не ўсё дацяміў, і думаць пачаў не так, але адкрыў для сябе Свет, у якім і сёння пачуваю сябе паўнавартасным грамадзянінам з непахісным правам на вальнадумства ды крытычнае асэнсаванне з’явы, падзеі, факта. Вельмі шкада, што ключ да гэтага Свету мне дала не бібліятэкарка, якая так і засталася паслугачкай “скрынкі”, дзе апрача састарэлых ды нецікавых дагматаў нічога не было. Вось у такіх бібліятэчных “скрынках” уся і справа.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|