Дзяжурны па нумары № 9 / 1135 за 2014-03-01
“Маленькі татаў герой”: пра адзін надпіс на дзіцячай маечцы
З чаго пачынаецца любоў бацькоў да сваіх дзяцей? І — дзяцей да бацькоў? Усё проста і зразумела, але — вельмі асабіста для кожнага з нас. Апроч повязей крэўных ды кроўных, апроч дабра і пяшчоты, клопату ды невыказнай словамі любові, ёсць такія моманты, якія мы запамінаем і пасля прыгадваем: вось тады, у гэты самы момант, малыш падарыў усмешку ад свайго чарговага подзвігу маленькага чалавека і нагоду моцна-моцна прыціснуць немаўля да сябе…
Далей
|
№ 8 / 1134 за 2014-02-22
Незадаволены аўтар. Публіка — таксама?
Скульптура Паўла Вайніцкага “Дарога ў будучыню” ў мінскім парку Перамогі і мемарыяльны знак, створаны Максімам Петрулём на месцы дома, дзе нарадзіўся яго цёзка — паэт Багдановіч, пакуль яшчэ не адкрыты і нават не завершаны. Тым не менш, зацікаўленая публіка ўжо ахвотна іх абмяркоўвае. Што вытлумачальна: ці не ўпершыню надзвычай сур’ёзныя тэмы былі адлюстраваны праз творы, несумненна прыналежныя да contemporary art.
Далей
|
№ 7 / 1133 за 2014-02-15
Вырашэнне даўняй праблемы — набыць кінакопіі грамадой?
Безумоўна, адным з прарываў мінулага года ў кантэксце вырашэння cinema-праблем стаўся праект Музея гісторыі беларускага кіно па зборы калекцыі беларускай анімацыі. Гаворка — пра дзясяткі фільмаў, якія, дзякуючы дапамозе энтузіястаў, удалося выкупіць з архіваў Дзяржфільмафонда Расіі ў Белых Сталбах і залучыць у паўнавартасны спадчынны збор. Некаторыя стужкі, варта адзначыць, былі знойдзены і ў Дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Дзяржынску. У выніку, сёння ў Музеі налічваецца каля ста анімацыйных карцін, пачынаючы з першых работ “першапраходцаў-аніматараў” на “Беларусьфільме” Уладзіміра Голікава і Марты Лубяннікавай. І самае галоўнае — каб убачыць тыя творы зараз, не трэба кудысьці далёка ехаць: дастаткова прыйсці на пастаянныя адмысловыя паказы ў Музей гісторыі беларускага кіно ці зрабіць у ім індывідуальны заказ на прагляд.
Далей
|
№ 6 / 1132 за 2014-02-08
Ab Ovo…
Неяк прыгадалася ў Год гасціннасці… Калісьці цудоўны паэт Віця Стрыжак распавядаў у ахвотку, як у яго роднай Заспе гаспадары спрадвек сустракаюць гасцей: “З прыязнай усмешкай і сырым яйкам!” Тое яйка абавязкова трэба выпіць прама на ганку. Для замацавання, так бы мовіць, сяброўства на вякі… Адкуль хітрыя заспянцы даведаліся, што ўсё ў гэтым свеце пачынаецца ад яйка, а сканчваецца яблыкам, усё часцей цяпер — польскім ці малдаўскім? Між тым, рэчыцкія сады непадалёк ад Віцевай магілы квітнеюць увесну з шалёнай сілай… Пад час хакейнага чэмпіянату Мінск наведаюць тысячы гасцей. Ці хопіць на ўсіх такіх умоўных яек? Усмешак пры належным папярэднім трэнажы павінна хапіць.
Далей
|
№ 5 / 1131 за 2014-02-01
А гледачоў чаму ўсяго на паўпартэра?
Мінулым тыднем у сталічнай філармоніі ладзілася вечарына да 70-годдзя з дня нараджэння знакамітага беларускага мастацтвазнаўцы і этнографа Міхася Раманюка, які ўсё сваё жыццё прысвяціў збіранню, вывучэнню, рэканструкцыі народных строяў. Замест традыцыйных прамоў мы ўбачылі спектакль-гімн “Вандроўнік” — нечакана паэтычны, тонкі, кранальны. І — літаральна палову партэра, не гаворачы пра пустыя бельэтаж з балконам...
Далей
|
№ 4 / 1130 за 2014-01-25
“Еўрабачанне”: “пішыце лісты, вы ўсхваляваны!”
Для журналістаў усё, што звязана з нацыянальным адборам на “Еўрабачанне”, — выдатная нагода адтачыць сваю з’едлівасць з яхіднасцю. Для інтэрнэт-троляў і заўсёднікаў сеткавых дыскусійных пляцовак — штогадовая кропка прыкладання ашалелых каментарыяў, а то і прамых абраз. Для прыхільнікаў пэўнага артыста — магчымасць чарговы раз уславіць куміра, высмяяць канкурэнта, высветліць адносіны між сабой, вызначыць таго, чый унёсак для айчыннай эстраднай гісторыі больш каштоўны. Для выканаўцаў, акрамя непасрэднага спаборніцтва і дэманстрацыі ўласнага таленту, яшчэ і нагода ініцыяваць скандал альбо паўдзельнічаць у ім.
Далей
|
№ 3 / 1129 за 2014-01-18
Чаму я напісаў гэтую кнігу?
Выйшаў першы том кнігі пад назвай “Вяртанне імёнаў”. Тут прадстаўлена некалькі дзясяткаў эсэ-біяграфій тых мастакоў, якія на працягу двух мінулых стагоддзяў апыналіся па розных прычынах за межамі гісторыі выяўленчай культуры Беларусі, а таксама творцаў, якія прыехалі на нашу зямлю з іншых краін і аддалі ёй частку свайго жыцця і натхнення.
Далей
|
№ 2 / 1128 за 2014-01-11
Дзе сёння быць беларусам — прэстыжна?
Неаднаразова агучваліся планы падтрымкі нашых суайчыннікаў за мяжой. Больш за тое, цягам мінулага года адбылося шмат падзей, у цэнтры якіх было супрацоўніцтва дзяржаўных і грамадскіх структур з беларускай дыяспарай. Назаву толькі найбольш знакавыя з іх. Гэта і праца айчынных парламентарыяў над Законам “Аб беларусах замежжа”, і чарговы З’езд беларусаў свету, і пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры рэспублікі.
Далей
|
№ 52 / 1126 за 2013-12-28
У эстрадзе ўсё спакойна
"Скоро кончится век, как короток век..." — глабальна абагульніў у сваёй песні "Кантрданс" Барыс Грабеншчыкоў. Хутка скончыцца год, які кароткі год — дазволю сабе перафразаваць мэтра. І яшчэ дазволю сабе адзначыць, што асабіста ў мяне застанецца ў памяці з гэтых чарговых 365 дзён сучаснай айчыннай музыкі. Няхай нават і на нейкі зусім кароткі час.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|