прыватная гісторыя № 41 / 1219 за 2015-10-10
Чабурашка з... Траецкага прадмесця
У анімацыйных колах свету жыве легенда пра тое, што хлопчык з Краіны узыходзячага сонца Хаяа Міядзакі цвёрда вырашыў стаць мультыплікатарам менавіта пасля таго, як убачыў маляваных персанажаў Леаніда ШВАРЦМАНА са “Снежнай каралевы”. Другі вобраз, прыдуманы народным мастаком Расіі, стаў сапраўдным героем не толькі на прасторы колішняга СССР: Чабурашка Шварцмана у XXI стагоддзі вярнуўся на сусветныя кінаэкраны ў японскім мультсерыяле. Рэжысёр Маката Накамура трапятліва перанёс стылістыку класічнай ленты, узнавіў казачны горад, прыдуманы амаль сорак пяць гадоў таму. Толькі самыя дасведчаныя ведаюць мала кім заўважаны факт: сілуэты тых дамкоў нагадваюць... мінскае Траецкае прадмесце! Сакрэт просты: легендарны аніматар Леанід Шварцман нарадзіўся ў беларускай сталіцы. Карэспандэнт “К”, апынуўшыся ў Маскве, павіншавала Леаніда Аронавіча з 95-годдзем і папрасіла яго падзяліцца ўспамінамі пра Мінск 1920 — 1930-х.
Далей
|
№ 38 / 1216 за 2015-09-19
Пра Цітовічава “парцейнае” і ягоны след на столі
А потым у калгасным клубе вёскі Вялікае Падлессе ўрачыста адзначылі саракагадовы юбілей мясцовага хора, які праславіўся на ўвесь СССР. Вядома ж, Генадзь Іванавіч быў там, што называецца, “зоркай першай велічыні”. Хор, у якім былі яшчэ і ўдзельнікі Дэкады 1940-га, праспяваў пад яго дырыжыраваннем сваю “фірменную” песню:
Далей
|
№ 37 / 1215 за 2015-09-12
Коленька
Калі Адам Глобус прынёс у рэдакцыю для пераводу ў “лічбу” раней не друкаваныя работы Міколы Селешчука, якія ілюструюць гэтыя нататкі, яго згадкі пра мастака гучалі з рэфрэнам “Коленька… Коленька… Коленька…” Таму і вырашылі назваць гэтую публікацыю акурат гэтак: “Коленька”.
Далей
|
Свой сярод сваіх
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці... Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
Далей
|
№ 36 / 1214 за 2015-09-05
Маэстра і яго сад у квецені
У гэтым нумары “К” працягвае знаёміць чытачоў са старонкамі дзённікавых запісаў вядомага беларускага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу з яго ўдавой Вольгай Палівода. З гэтых старонак выглядае складаная натура маэстра з яго трапнымі ацэнкамі і вострым словам адносна стварэння ім праграм на вершы вядомых паэтаў — Роберта Бёрнса, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Аркадзя Куляшова. Падаецца, згадка названых імёнаў і твораў паводле іх літаратурных шэдэўраў цалкам натуральная з нагоды Дня беларускага пісьменства.
Далей
|
Касмічная тумановасць Райскага
Дырыжоры былі рознымі. Хтосьці заўсёды выглядаў абсалютна спакойным, нават знешне абыякавым. Хтосьці кранаў пластыкай, уменнем ледзь не ў кожнай ноце знайсці нейкі патаемны сэнс. Разыначкай Барыса Райскага, як мне ўяўляецца праз гэту часавую адлегласць, быў пастаянны ўнутраны нерв, нейкая нябачная спружына, гатовая ў любы момант разгарнуцца на ўсю моц. Пазаўчора споўнілася сто гадоў з дня нараджэння Барыса РАЙСКАГА — дырыжора, якому наша краіна абавязана сваімі музычнымі фондамі: менавіта ён узначальваў аркестр нашай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі цягам больш як трыццаці гадоў, і ледзь не ўсе запісы беларускай класікі, што захаваліся да сёння, зроблены менавіта ім.
Далей
|
№ 35 / 1213 за 2015-08-29
Ноч для "Ночы Купалы"
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства “К” паспрабавала з’яднаць з гэтай традыцыйнай падзеяй 46-я ўгодкі афіцыйнага ўтварэння пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі ансамбля “Песняры” (тады статус вакальна-інструментальнага ансамбля замацавалі за калектывам, які насіў яшчэ імя “Лявоны”). Пра аднаго з удзельнікаў першага складу гурта — заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда ТЫШКО — кажуць як пра асобу, неабыякавую да паэзіі. Мы звярнуліся да самога Леаніда Барысавіча, які сёння жыве ў Ізраілі, каб спраўдзіць тыя меркаванні.
Далей
|
Свой сярод сваіх
У размовах з мэтрамі мастацтва часта ўсплывае прозвішча колішняга міністра культуры БССР Юрыя Міхневіча. Аднак у шырокім доступе інфармацыі аб чалавеку, які амаль 18 гадоў узначальваў сферу культуры Беларусі, акрамя некалькіх радкоў у інтэрв’ю і не знайсці. Ды не проста Міхневіч кіраваў сферай: ён вельмі любіў культуру, лічыў яе справай свайго жыцця. Успамінамі пра бацьку, для каго не было дробязей у прафесіі, падзяліўся з “К” першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр МІХНЕВІЧ.
Далей
|
З "Дыярыушаў"Акадэміі...
Праект “Дыярыушы”, прымеркаваны да 70-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, засведчыў вельмі важную для нашай нацыянальнай культуры акалічнасць: сёння новае пакаленне прафесіяналаў сферы рыхтуюць тыя, хто атрымаў прафесійную адукацыю ў Беларусі. Сёння, бадай, усе значныя асобы ва ўсіх галінах беларускага мастацтва — выхаванцы Акадэміі. А “Дыярыушы” (куратары — студэнты-мастацтвазнаўцы кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў БДАМ) — успаміны тых, хто вучыўся ў БДАМ / БДТМІ. Гэта прыватныя лёсы ў кантэксце вялікай з’явы. Да гэтых успамінаў навучэнцы творчых спецыяльнасцей стварылі свае работы. Цягам некалькіх нумароў "К" працягне знаёміць з яскравымі фрагментамі "Дыярыушаў". Мяркуем, гэта будзе вельмі своечасовым "задзелам" перад пачаткам новага навучальнага года.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|