прыватная гісторыя № 46 / 1172 за 2014-11-15
Цыркавая стужка Мёбіуса
На яго выступленні я вадзіў у цырк старэйшага сына, малодшых дзяцей, цяпер — унукаў. Можна падлічыць, што з першых гастролей клоўна Мая ў Мінску змянілася два пакаленні гледачоў. Ён — на манежы, і ў памяці ўзнікае —
Далей
|
№ 44 / 1170 за 2014-11-01
“Я пабачыў “Зямлю” вачыма Рушчыца”
Фердынанд Рушчыц… Выдатны жывапісец, графік, рысавальшчык, сцэнограф, педагог, жыццё якога было цесна звязана з Беларуссю, Польшчай, Літвой, Расіяй. Але так здарылася, што большая частка спадчыны Рушчыца асела ў музеях Варшавы, Кракава, Вільнюса, Львова. У нас жа знаходзіцца толькі адзін ягоны твор, і той апынуўся ў нашым Мастацкім музеі дзякуючы асабістай руплівасці колішняга дырэктара Алены Аладавай, якая набыла карціну ў ленінградца А.Шустэра ў 1957 годзе. Але менавіта праз яе працу пачалося вяртанне мастака ў прастору беларускай нацыянальнай культуры.
Далей
|
№ 42 / 1168 за 2014-10-18
Мой Нэмэн
Не, Нэмэн не зваліўся з нябёс, нібыта шаравая маланка. Для нас, шаснаццацігадовых юнакоў, якіх цяпер называюць “тынэйджэрамі”, адкрыццём было ўсё, што адбывалася ў культурным жыцці суседняй Польшчы. Пажадана было хоць крыху ведаць польскую мову, бо ў любым кіёску “Саюздруку” прадавалася прадукцыя на ёй — ад партыйных да гумарыстычных і спартыўных выданняў. (Пазней пра чарнобыльскую трагедыю са спазненнем на суткі я даведаўся з польскіх камунікатаў аб надвор’і.) “Перспектывы” ці “Панарама” друкавалі ўсё, аб чым немагчыма было даведацца па гэты бок “жалезнай заслоны”.
Далей
|
Ён жыў тэатрам
З заслужаным работнікам культуры Беларусі, рэжысёрам Мікалаем Фёдаравічам Варвашэвічам я быў знаёмы шмат гадоў. Не раз пісаў пра яго пастаноўкі і яшчэ тады, калі ён узначальваў Слонімскі народны тэатр, і пра ўсе прэм’еры Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. Аднойчы, у 1992-м, ён узяў мяне на гомельскі фэст “Драматычнае мастацтва Беларусі”. “Пакуй чамадан: паедзем на тыдзень у Гомель. Трэба табе дасканала ведаць сённяшнюю тэатральную сітуацыю ў Беларусі. А таксама пазнаёмлю цябе са сваімі сябрамі”, — сказаў Мікалай Фёдаравіч. І мы паехалі.
Далей
|
№ 33 / 1159 за 2014-08-16
Лістота шэпча галасамі Мілашаў
Не трэба баяцца дарог. Ты робіш крокі ў абраным кірунку, і ў хуткім часе знаходзяцца людзі, гатовыя падтрымаць. Урэшце, тое, што здавалася складаным ці нават недасяжным, станецца незабыўным падарожжам, а кропка, у якую імкнуўся дайсці, — толькі пачаткам новага шляху.
Далей
|
№ 30 / 1156 за 2014-07-26
Восем міліметраў
22 лістапада ў Даласе на вуліцы Вязаў забіты Джон Кенэдзі. Кожны момант паміж двума стрэламі, што знішчылі 35-га прэзідэнта ЗША, даследавалі па адзіным дакуменце — кавалачку васьміміліметровай плёнкі, якую прадаставіў ураджэнец Украіны Абрахам Запрудэр. Камісія вывучала ўсе 26 секунд кінаматэрыялу — кожны кадрык! Падзею захаваў для гісторыі кінааматар!.. А справа ў тым, што паралельна кінаіндустрыі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя літаральна ў кожнай краіне існавала армія кінааматараў, узброеных прымітыўнымі камерамі. Чым вабіў іх нятанны і клапотны занятак? Якія яшчэ факты ўтойваюць рулоны ссохлай, пакручанай, выцвілай, знікаючай ад часу стужкі, што захоўваюць у круглых скрынях?..
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
“Бывайце здаровы!..”, або Жыццё, пражытае па законах песні
Паэт-песеннік Адам Русак з'явіўся на свет у вёсцы Пясочнае, што на Капыльшчыне. Мы прапаноўваем шаноўным чытачам працяг успамінаў дачкі паэта — Людмілы РУСАК. Успаміны пра бацьку, ягоных сяброў і паплечнікаў, пра няпросты век і “кухню” творцы… Таксама друкуем і ліставанне да Адама Русака, якое звязвала беларускага паэта з гэткімі ж выбітнымі творцамі, што праславілі колішні Савецкі Саюз ва ўсім свеце.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
“Бывайце здаровы!..”, або Жыццё, пражытае па законах песні
Паэт-песеннік Адам Русак з'явіўся на свет у вёсцы Пясочнае, што на Капыльшчыне. Сёння, 24 мая, у Пясочным праходзіць свята, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння гэтай выбітнай асобы, слава пра якую сягнула далёка за межы Беларусі. Мы ж прапаноўваем шаноўным чытачам успаміны дачкі паэта — Людмілы РУСАК. Успаміны пра бацьку, ягоных сяброў і паплечнікаў, пра няпросты век і “кухню” творцы… Таксама друкуем і ліставанне да Адама Русака, якое звязвала беларускага паэта з гэткімі ж геніяльнымі творцамі, што праславілі колішні Савецкі Саюз ва ўсім свеце.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|