"Оперны рок" ды сакрэт беларускай мовы
Цікавай была сустрэча з італьянскім спеваком Алесандра Сафіна, які і ў канцэртных праграмах удзельнічаў, і ў складзе журы працаваў. Гэткім жа “сінтэзам” розных жанраў ды стыляў вызначаецца яго творчасць. Заняткі ў кансерваторыі і перамога на конкурсе вакалістаў прывялі Алесандра да выканання цэнтральных оперных партый. Ён удзельнічаў і ў пастаноўках класічных аперэт, дзе таксама патрабуецца добры оперны вакал, спяваў багата духоўнай музыкі. А гадоў пятнаццаць таму стаў займацца, як ён гэта называе, “оперным рокам”, спалучаючы з акадэмічным вакалам элементы поп-музыкі, соўла, манеры мюзіклаў.
Далей