art-блог № 26 / 1465 за 2020-06-27
Задумацца хоць на секунду
У ДУК “Слонімскі драматычны тэатр” адбылася прэм’ера спектакля “Белы ліст” па п’есе вядомага беларускага пісьменніка і драматурга, гамяльчаніна Васіля Ткачова. Ажыццявіў пастаноўку галоўны рэжысёр тэатра Васіль Сявец. У спектаклі занята ўся трупа.
Далей
|
Кветка ўнутры яе
Як жыве цела? І як — дух? Ці залежаць яны адно ад аднога? Што такое мужнасць? Прыгажосць?
Любоў? Добрае кіно запускае пералік вечных пытанняў, якія нараджаюцца адно за другім падчас
і пасля прагляду карціны.
Менавіта такой, без сумневу, можна назваць стужку беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы “Мне трэба поціскаў”, што распачала сваю фестывальную гісторыю спецыяльнай адзнакай журы на Кракаўскім кінафестывалі. Гісторыя 92-гадовай Валяціны і яе паралізаванай дачкі — гэта невялічкі нарыс і вялікая драма, трагедыя і ўзвышаная паэма пра любоў двух родных людзей і іх жыццё дзесьці на ўскрайку беларускай вёскі.
Далей
|
Палымяныя аркушы
Мне падаецца, што ў сценах выставачнага комплексу Нацыянальнай бібліятэкі найлепшым чынам глядзіцца менавіта графічнае мастацтва. Жывапіс, пластыка, узоры дызайну і ДПМ — някепска, а графіка дык проста выдатна. Можа таму, што выявы на паперы чымсьці роднасныя друкаваным тэкстам, для захавання якіх бібліятэка і створана.
Далей
| |
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Мікра- і макракосмас Шукшына
Нягледзячы на складаныя абставіны і няпэўныя перспектывы, магілёўскае тэатральнае жыццё і не думала спыняцца. “Ахвота жыць!” — гэта і матывуючы мэсэдж, і дэвіз новага тэатральнага сезона, і назва спектакля Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, прэм’ера якога адбылася 17 чэрвеня.
Далей
|
З беларускім каларытам
Акцыя “Майстры культуры — ветэранам”, што ладзіцца Белтэлерадыёкампаніяй і Міністэрствам культуры Беларусі, дае свой плён. Запісы канцэртаў творчых калектываў краіны, зробленыя на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры пустой глядзельнай зале, выходзяць на тэлеэкраны і збіраюць вялізную аўдыторыю. У адзін з вечароў можна было ўбачыць праграму, падрыхтаваную Дзяржаўным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі на чале з народным артыстам нашай краіны, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесарам Міхаілам Фінбергам.
Далей
|
Прыходзьце за станоўчымі эмоцыямі
Я думаю, што Вячаслаў Паўлавец — чалавек, якому пашчасціла своечасова вызначыцца са справай свайго жыцця, зразумець, у чым ягонае пакліканне і што ён здольны рабіць лепш за іншых. Я засяроджваю ўвагу менавіта на своечасовасці гэтага адкрыцця, бо ёсць шмат тых, хто шукае сябе занадта доўга і знаходзіць толькі ва ўзросце, калі няма ні сіл, ні часу для рэалізацыі сваёй самасці. Што акварэль ягонае пакліканне, спадар Вячаслаў зразумеў на стадыі заканчэння інстытута. Ён і зараз удасканальваецца ў гэтай тэхніцы, ці больш правільна будзе сказаць — у гэтым напрамку мастацкай філасофіі.
Далей
| |
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
Адказы без пытанняў
Да святкавання 75-й гадавіны Вялікай Перамогі прычыніліся многія, кожны ў меру сваіх магчымасцяў: усе культурніцкія сілы, усе творчыя цэхі краіны. У прыватнасці, у сталіцы мастацкія ці мастацка-публіцыстычныя экспазіцыі з нагоды свята прайшлі ва ўсіх найбольш значных выставачных залах. Не застаўся ў баку і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Зараз там праходзяць дзве выставы. Пра адну з іх — “Алфавіт вайны”, што адкрылася акурат у Дзень Перамогі і займае асноўныя плошчы пляцоўкі на Някрасава, наша газета ўжо пісала. Другая — “Час памяці”, прыняла гледачоў пазней, але ўсё адно
ўспрымаецца як частка адзінай экспазіцыйнай прасторы.
Далей
|
Жыццё ў тры акты
Сёлета ўвосень Мінскі абласны драматычны тэатр, што знаходзіцца ў Маладзечне, распачне свой 30-ты тэатральны сезон. Гэта падзея ў біяграфіі тэатра суседнічае з яшчэ адной юбілейнай датай — 6 верасня мог бы адзначыць сваё 80-годдзе Сяргей Барысавіч Вальковіч, які амаль 15 гадоў быў дырэктарам МАДТ і фактычным яго стваральнікам. У 1992 годзе ён стаў кіраўніком новай установы культуры і прыняў на свае плечы ўвесь цяжар і ўсе праблемы перыяду станаўлення. А яно, як вядома, прыпадала на не самы спрыяльны перыяд гісторыі Беларусі. Толькі сапраўдны фанат Мельпамены мог рашыцца на такое.
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
Ці ўсё нармальна?
У беларускую драматургію прыйшлі маладыя ды таленавітыя аўтаркі. Іх тэксты вельмі розныя, самабытныя і яркія. Адной з заўважных стала дэбютная п’еса Улады Хмель “Усё нармальна”, якая ўвайшла ў лонг- і шорт-лісты адразу некалькіх прэстыжных конкурсаў Мінска і Масквы. А неўзабаве п’еса была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі дэбютанткай у рэжысуры Ганнай Якаўлевай. Таксама ўпершыню на прафесійнай сцэне выступіла актрыса Ірына Якавец.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|