art-блог № 40 / 1479 за 2020-10-03
Вальс на дылеме ды пуантах
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры паставілі аперэту “Кароль вальса”, дзе да любоўнай інтрыгі дадаецца тэма музычнага спаборніцтва і адданасці мастацтву, а над усім пануе музыка Іагана Штрауса-сына. Дык што, гэта лепей за канцэрт яго вальсаў-полек-маршаў?
Далей
|
І традыцыя, і перспектыва
Творчасць — магчыма, адзіная сфера чалавечай дзейнасці, дзе не мае значэння, хто твае бацькі, заступнікі і апекуны, нарадзіўся ты ў вёсцы ці ў горадзе, маеш пачатковы капітал ці вымушаны цяжка працаваць, зарабляючы на самае неабходнае. “Хоць у турму пасадзі, а мастак мастаком стане” — любіў паўтараць геніяльны жывапісец Куінджы, які ў дзяцінстве авечак пасвіў. Ну а калі ты прадстаўнік творчай дынастыі, і бацька твой — выдатная асоба, дык гэта дадатковы цяжар. Бо трэба і статусу адпавядаць, а таксама даводзіць самому і грамадзе, што ты ўсяго дасягнуў не дзякуючы пратэкцыі, але праз уласныя талент і працу. Гэта я кажу пра Маргарыту Леанідаўну Шчамялёву — слыннага мастака і педагога. Пра такіх гавораць, “self-made man” — той, хто сам сябе зрабіў.
Далей
|
Шляхціц беларускага жывапісу
У Нацынальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома твораў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Працу над выданнем ініцыяваў Нацыянальны мастацкі музей. Аўтар тэксту і складальнік — генеральны дырэктар НММ Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў. Фотаздымкі для выдання прадаставілі акрамя галоўнага мастацкага музея нашай краіны Магілеўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава, Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, а таксама музей Расійскай Федэрацыі — Дзяржаўная Траццякоўская галерэя і Цвярская абласная карцінная галерэя. Кніга выйшла з друку ў выдавецтве “Беларусь”.
Далей
| |
№ 39 / 1478 за 2020-09-26
"Стылістыка "новай драмы"
На жаль, беларуская “новая драма” — не такі ўжо часты госць у айчынным тэатры. Ва ўсякім выпадку, дзяржаўным, акадэмічным. Таму ёсць шэраг прычынаў. Мажліва, сяго-таго, хто адказвае за рэпертуарную палітыку тэатраў, спыняе i бянтэжыць нязвыкласць мовы, выяўленчых сродкаў, сацыяльны статус герояў, пэўная іх маргінальнасць, залішняя, як ім здаецца, аўтарская, эстэтычная разняволенасць, тое, што сёння модна вызначаць словам трэш.
Далей
|
Музычны АртГранд-марафон на падыходзе
Мінск актыўна рыхтуецца да Міжнароднага дня музыкі. З нагоды гэтага на працягу чатырох дзён (1 — 4 кастрычніка) Установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Музычная школа Арцёма Шаплыкі” плануе правесці вялікі Музычны АртГранд-марафон. Што будзе адбывацца на працягу гэтых дзён? Вельмі шмат культурных падзей: дабрачынны канцэрт, прэзентацыя новай сістэмы музычнай адукацыі, майстар-класы, воркшопы, конкурсы і, вядома ж, Музыка — вельмі-вельмі шмат прыгожай класічнай Музыкі ў выкананні вядомых музыкантаў, салістаў Белдзяржфілармоніі, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
Далей
|
“Вечнае святло”
У Міжнародны дзень музыкі 1 кастрычніка Беларуская дзяржаўная філармонія, паводле традыцыі, афіцыйна адкрые сезон. Выступяць адразу чатыры творчыя калектывы гэтай канцэртнай установы. Cярод іншых твораў прагучыць беларуская прэм’ера — Канцэрціна для валторны з аркестрам Андрэя Мдзівані. Але абедзве філарманічныя залы даўно ўжо адчынілі дзверы для публікі. Учора, да прыкладу, Дзяржаўны камерны хор Беларусі правёў тут канцэрт да 255-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага. А тыднем раней у той жа зале імя Рыгора Шырмы прэзентаваў праграму сучаснай беларускай музыкі, складзеную з найноўшых прэм’ер айчынных кампазітараў.
Далей
|
Сімфонія камп’ютарнай гульні
16 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў — канцэрт Video Game Symphony, пазначаны як “Музыка камп’ютарных гульняў”. Толькі не думайце, што вас чакае дзіджэй з сумессю трэкаў як гэткая “прэлюдыя” да віртуальна-гульнёвага батла. Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі, хор Polifonica, а за дырыжорскім пультам не кіраўнікі гэтых калектываў (Аляксандр Сасноўскі ці Павел Шэпелеў адпаведна), а малады музыкант Андрусь ЯКУШАЎ, які працягвае навучанне за мяжой у дзвюх розных ВНУ адначасова — як дырыжор і кампазітар. І паспявае наведваць Беларусь з новымі творчымі праектамі, якіх у яго — заўжды безліч.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
Мастацкі погляд: думкі і вобразы
Адвечнае пытанне, што было напачатку? Думка? Слова? А мо загад і прымус? Відаць, у залежнасці ад сітуацыі, вызначанай мэты і прагназуемага выніку напачатку можа быць што заўгодна. Але творчасць пачынаецца толькі са свабоды. Гэта ў свой час геніяльна патлумачыў вялікі рэжысёр і рэфарматар тэатра Канстанцін Станіслаўкі. Ягоная славутая тэза гучыць як біблейная прыпавесць.
— Як вы мяркуеце, з чаго пачынаецца палёт птушкі? — пытаецца ён у калегі. — Птушка спачатку распраўляе крылы, — чуецца ў адказ. — Нічога падобнага, птушцы для палёту патрэбна найперш свабоднае дыханне, птушка набірае паветра ў грудную клетку, становіцца гордай і пачынае лятаць.
Далей
|
Тэрапія любоўю
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы зачыніў мінулы сезон прэм’ерай у жанры сну па п’есе Дзмітрыя Багаслаўскага “Ціхі шолах сыходзячых крокаў”. Рэжысёрская праца Дзяніса Фёдарава стала трэцяй пастаноўкай п’есы ў беларускім тэатры і першай на рэгіянальнай сцэне.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|