art-блог № 43 / 1482 за 2020-10-24
Суладдзе існага
Найбольш выразна адчуваеш свой узрост тады, калі бачыш дарослымі тых, каго памятаеш дзецьмі. Нешта падобнае адчуў і я, калі пабачыў лічбу 45 у спалучэнні з абрэвіятурай “БДУКіМ” — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Універсітэт гэты (напачатку — інстытут) утварыўся з аддзялення культурна-асветніцкай работы Тэатральна-мастацкага інстытута ў тыя часы, калі я сам быў студэнтам.
Далей
|
Разгадаць магнетызм Лошыцы
З 12 верасня ў музеі “Лошыцкая сядзіба” працуе выстава жывапісу “Лошыцкі альбом”. Выстава будзе чакаць наведвальнікаў да канца лістапада бягучага года.
Далей
|
“Дрэмле памятка дзён”
Па ўсёй беларускай зямлі раскіданы пахавальныя і памятныя курганы… Славуты паэт наш Янка Купала яшчэ напачатку ХХ стагоддзя пісаў:
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —
Удзірванелы курган векавечны.
Археолагаў беларускія курганы прывабліваюць і сёння.
Далей
| |
№ 42 / 1481 за 2020-10-17
Люстэрка мудрага кацяня
Восень школьная, нарэшце, наступіла: у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася доўгачаканая прэм’ера спектакля “У краіне нявывучаных урокаў”, жанрава пазначанага як “казачнае здарэнне”. Цалкам гатовы больш як месяц таму, ён цярпліва чакаў свайго выхаду да шырокай публікі. І вынік пераўзышоў спадзяванні.
Далей
|
Музычны марафон без пераможцаў
Беларуская дзяржаўная філармонія афіцыйна адкрыла сезон — паводле традыцыі, у Сусветны дзень музыкі 1 кастрычніка. Вечарына была незвычайнай, бо з’яднала адразу некалькі творчых калектываў і салістаў. Дый праграма ўтрымлівала ледзь не скрозь прэм’еры ды “разыначкі”.
Далей
|
“Мае сябры”
Вось так, на першы погляд, вельмі проста назваў Сяргей Каваль сваю персанальную выставу ў Гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі. Але калі ўлічыць, што сябрамі гэтымі ён лічыць Пабла Пікасо, Марка Шагала, Анры Русо, Амедэо Мадзільяні, Эндзі Уорхала, Сальвадора Далі, Казіміра Малевіча, Ван Гога
і іншых не меней вядомых мастакоў, то таленавіта творчая дзёрзкасць Сяргея Каваля, які жыве ў вёсцы Якімаўская Слабада Светлагорскага раёна, становіцца асабліва пераканаўчай. Зрэшты, для мяне яна такой была заўсёды.
Далей
| |
№ 41 / 1480 за 2020-10-10
Хроніка цвіцення папараці
Мне вельмі даспадобы два мінскія помнікі, пра якія мала хто ведае. Кажу “мала хто”, бо знаходзяцца яны ўбаку ад галоўных магістраляў і кропак грамадскага прыцягнення. Адпаведна, трапляюць яны на вока толькі тым, хто побач жыве ці працуе. Першы — “Жанчына на зубры” перад Палацам культуры Мінскага аўтазавода. Аўтар скульптуры Лаўрэат Ленінскай прэміі Валянцін Занковіч. Напачатку скульптурная група мусіла вянчаць манумент партызанскай славы, але потым праз дыскусіі ў мастакоўскім асяроддзі і ва ўладных структурах, “Жанчыну на зубры” вырашылі ўсталяваць там, дзе яна зараз і знаходзіцца.
Другі помнік — “Еўфрасіння Полацкая” — перад будынкам прадпрыемства “АГАТ”. Яго стварыў Анатоль Арцімовіч. Чаму такі шэдэўральны твор стаіць не перад храмам ці на гарадской плошчы, не зусім зразумела. Кажуць, што ААТ “АГАТ” мела намер зрабіць гораду падарунак, але мясцовая філія РПЦ не ўхваліла стылістыку скульптуры, недастаткова кананічную. Вось і давялося “АГАТу” покінуць скульптуру сабе. Мо і добра. Святая заступніца Беларусі не любіла гарадскога тлуму і мітусні, яна абрала домам манастырскую келлю, а суразмоўцам Бога. Тут у адноснай цішыні, хай і побач з галоўным праспектам сталіцы, ёй утульней.
Далей
|
“Віцебскаму лістападу” — быць!
Адкрыты конкурс аўтарскай песні, паэзіі, выканаўчага майстэрства і візуальных мастацтваў “Віцебскі лістапад — 2020” пройдзе 16—17 кастрычніка, паведамляе Цэнтр культуры “Віцебск”.
Далей
|
Каралы і пластык сучаснай фатаграфіі
Тое, што традыцыйныя культурныя падзеі, на якія заўсёды была багатая мінская восень, у гэтым надзвычайным годзе ўсё ж вырашылі не адмяняць — вядома, правільна. Па першае, важна падтрымліваць мастацкае жыццё ў тонусе, а па-другое — фіксаваць думкі і душэўныя настроі, што называецца, па гарачых слядах. Вось і сёлетні Месяц фатаграфіі акрэсіў сваю тэму як “выжыванне”. Прысвечаны ён не толькі COVID-19, але і наогул стасункам чалавека з прыродным светам — які чалавек, здавалася б, даўно ўжо скарыў ды паклаў сабе пад ногі… Але тут раптам выйшла “нечаканачка”.
“Паводле адчуванняў, мы перабываем ля зыходнага пункту нейкай новай, канструяванай у нас на вачах і пры нашым удзеле рэальнасці…” — сцвярджае куратарка асноўнага праекта фэсту Вера Фядотава. Без сумневу, глеба для натхнення не абы-якая. Даруйце за цынізм, але варта канстатаваць: неаднойчы ў гісторыі чалавецтва чума станавілася нагодай для шэдэўраў. Ды, здаецца, пакуль не гэтым разам.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|