Няма мастацтва без эротыкі...
У жыцці могуць здарацца сітуацыі, калі здаецца, што за інтым з каханай прадаў бы душу, і не палічыў бы гэту цану занадта высокай. Часцей такое ў маладыя гады. Бо з досведам, побытавым, сацыяльным і эмацыйным, гэткі радыкалізм кудысьці выветрываецца. Мудра заўважыў класік савецкай літаратуры “Все романы обычно на свадьбах кончают недаром: потому что не знают, что делать с героем потом”. Хтосьці, аднак, усё жыццё блукае “ў трох соснах” гендэрных нетраў — секс, каханне, шлюб, і ніяк не можа вызначыцца з прыярытэтам. А іншаму неверагодна шчасціць: за ўсё жыццё адна жанчына, а ў ёй Сусвет — ад ложка да Космасу.
Гэта я кажу не пра выставу, што на тыдні адкрылася ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (пляцоўка на праспекце Незалежнасці). Я пра жыццё. Але тэма і змест выставы “Лінія любові” датычаць якраз найважнейшага чынніка паўнавартаснага жыцця.
Далей