Сімфонія для кажушка з аркестрам
Сапраўднай “фішкай” сёлетняга Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стаўся прыезд да нас сусветна знакамітага грузінскага кампазітара-класіка Гія
КАНЧЭЛІ. Ён быў у Мінску не ўпершыню. Але ранейшы візіт адбыўся напрыканцы 1980-х, калі на Усесаюзным фестывалі, што праходзіў у нашым Вялікім тэатры, паказвалася яго опера “Музыка для жывых”, прывезеная ў Мінск тэатрам з Тбілісі. Цяпер жа мы адкрылі яго “Стыкс”, а ў час творчай сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ён падарыў гэтай навучальнай установе кампакт-дыскі са сваімі творамі. Была таксама магчымасць задаць маэстра колькі пытанняў.
Далей