Крытычная маса № 49 / 1299 за 2016-12-03
Два гады і адзін тыдзень
ІV Рэспубліканскі конкурс “Нацыянальная тэатральная прэмія” завершаны. Узнагароды ўручаны. Удзельнікі (хто ўшанаваны, а хто і пакрыўджаны) раз’ехаліся-разышліся па сваіх гарадах і калектывах. Што засталося — успаміны? Не толькі. Найперш — аналітычны агляд таго, якія вектары руху былі ў выніку зададзены. Бо менавіта ў гэтым галоўнае прызначэнне любога творчага конкурсу: не толькі падтрымаць лепшых (у тым ліку, матэрыяльна), але і паказаць праз іх астатнім, што менавіта лічыцца ў мастацтве прыярытэтным, у якім кірунку трэба ісці далей.
Далей
|
Курс на бязмежжа сучасных кірункаў?
ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC-2016) стаў папраўдзе гістарычнай падзеяй. Міжнародны конкурс, які на гэтым фестывалі чаргуецца з рэспубліканскім, прынёс не толькі доўгачаканае і таму ўдвая-ўтрая прыемнае першае месца айчыннаму калектыву — ансамблю кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (раней нават выхад у міжнародны фінал кагосьці з беларусаў лічыўся перамогай), але і абвострыў пытанне далейшага развіцця як самога фестывалю, так і нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.
Далей
|
Больш-менш або фантазіі?
У Беларускім саюзе архітэктараў адбылася выстава дыпломных праектаў выпускнікоў сямі вышэйшых і трох сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі з архітэктурным профілем ці адпаведнымі спецыяльнасцямі (Мінск, Брэст, Гомель, Магілёў, Наваполацк) прадстаўленых на Х Рэспубліканскі конкурс. Адразу адзначу: у намінацыі “Вясковая архітэктура” гэтым разам узнагароды не прысуджаліся.
Далей
| |
№ 48 / 1288 за 2016-11-26
Складанасці прагляду: Нацыянальны конкурс “Лістапада”
Стужка Віктара Красоўскага “Душы мёртвыя”, якая паспела за восень узяць Гран-пры на фестывалі “Бульбамуві”, стала сёлета пераможцам Нацыянальнага конкурсу “Лістапада” ў катэгорыі ігравога кіно. Кампанію ёй склалі: у намінацыі дакументальнага кіно — карціна Руслана Фядотава і Аляксандры Кулак “Саламанка”, яна ж атрымала і дыплом у асноўным конкурсе дакументальных фільмаў. Сярод анімацыйных работ найвышэйшай адзнакі была ўдастоена стужка “Даша і людаед” Наталлі Сурыновіч, глядацкі хіт і лаўрэат шматлікіх анімацыйных форумаў. У сённяшнім аглядзе акрэслім пазіцыі кожнага з конкурсаў, і лепшых у гэтым годзе, зробім і своеасаблівы зрэз кінаіндустрыі на іх прыкладзе. Пачнем з анімацыі і дакументальнага кіно, а вось пра ігравое пагаворым у другой частцы.
Далей
|
№ 47 / 1277 за 2016-11-19
“Д” не заўсёды “дзяцінства”
На мінулым тыдні ў кінатэатры “Піянер” можна было паглядзець 8 конкурсных дзіцячых і юнацкіх карцін штогадовага “Лістападзіка”. Аднак, сёлета гэта былі не самыя адназначныя, не самыя простыя, а месцамі нават не юнацкія стужкі. Пра што яно, гэта (не)дзіцячае кіно?
Далей
|
Ад ідэі да дэталяў
Наступным тыднем у Мінску пройдзе заключны этап IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. У вас, шаноўныя чытачы, ёсць унікальная магчымасць убачыць лепшыя спектаклі не толькі сталічных, але і рэгіянальных тэатраў нашай краіны, якія прайшлі жорсткі папярэдні адбор, перш чым былі вылучаны намінантамі. Мы ж, у сваю чаргу, публікуем рэцэнзіі на некаторыя з іх, спыніўшы выбар на тых, што яшчэ не аналізаваліся на старонках “К”. І вынікуем уражанні ад іх паказаў у рамках форуму “TэAРT” (“Візіт старой дамы” Гродзенскага абласнога тэатра лялек, “Крэйцарава саната” Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра) і V Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску (“Пінская шляхта” Палескага драматычнага тэатра з Пінска).
Далей
|
№ 46 / 1276 за 2016-11-12
Постфактум анімацыі
“Гэтым летам Луіза ўпершыню даведалася пра радасці кемпінгу на беразе мора разам са сваімі бацькамі. З татам яна збірае скарбы, якія, па яго словах, належаць сірэне. Бацька распавядае ёй гісторыю пра марскую істоту, якая не можа спяваць і не знаходзіць месца ў сваім грамадстве. Вакацыі цягнуцца больш, чым звычайна, і Луіза высвятляе, што гісторыя сірэны можа быць гісторыяй яе бацькі”. Бельгійская стужка “Вялікія канікулы” Караліны Нуквэс-Боурчат, якая стала адной з пераможцаў сёлетняга фестывалю “Анімаёўка” (“Лепшы фільм для дзяцей”), выглядае незвычайна. У яе цэнтры дзіця, але яго свет не такі закрыты і адасоблены, як звычайна рэпрэзентуецца ў мультыплікацыі для маленькіх. Менавіта так і выглядае сённяшняе анімацыйнае кіно, якое даўно не стаіць у баку ад сацыяльных праблем. І гэты тэзіс з новай сілай увасобіла сёлетняя праграма Магілёўскага міжнароднага фестывалю “Анімаёўка-2016”.
Далей
|
№ 45 / 1275 за 2016-11-05
Місія выканана: дык нашы лепшыя?
V Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТеАRT”, завяршыўшыся напрыканцы кастрычніка, пакінуў роздумаў на цэлы год. Сярод іх — уражанні ад замежнага блока праграмы (нагадаем, беларуская частка разглядалася ў “К” № 43).
Далей
|
№ 44 / 1274 за 2016-10-29
“Лялькі — гэта нястрашна…”
Што аб’ядноўвае Уладзіміра Караткевіча і Аляксея Ляляўскага? Крытычнае ўспрыняцце працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, глыбокае занурванне ў “паднаготную”, філасофскае абагульненне пабачанага, але перш за ўсё — іранічнае стаўленне да жыццёвых праяў. Верагодна, з-за такога супадзення светаадчування галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек і звярнуўся другі раз за тры гады да нацыянальнага класіка: услед за “Ладдзёй Роспачы” ў афішы з’явілася “Евангелле ад Іуды” паводле рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 20
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|