Суботнія сустрэчы № 47 / 1434 за 2019-11-23
Развітальная гастроль Артыста
Драматызаваць не будзем: 28 снежня ў Мінску пройдзе ўсяго толькі, як было абвешчана задоўга да мерапрыемства, апошні канцэрт гурта “БЕЗ БИЛЕТА”. Справіўшы сваё 20-годдзе, калектыў спыніць існаванне — такое рашэнне Віталя АРТЫСТА. Сам жа лідар каманды з музыкай “завязваць” назусім не збіраецца, наадварот — у галаве яго маса ідэй, аб якіх ён і расказаў нашаму выданню. А, дамаўляючыся аб інтэрв’ю, я даведаўся ад некалі аўтара “К” (!) і сёе-тое з яго сямейнага побыту. У прыватнасці, што да майго тэлефанавання ён спрабаваў справіцца з пральнай машынай…
Далей
|
№ 42 / 1429 за 2019-10-19
Гештальт-тэрапія праз кінасповедзь
Якая верагоднасць сустрэчы беларускіх рэжысёра і кінааглядальніка на замежным кінафестывалі? Шчыра кажучы, мінімальная. Уся справа ў тым, што нашы медыя не занадта цікавяцца поспехамі айчынных кінематаграфістаў. Але міжнароднаму кінафоруму ў Батумі нечакана атрымалася пераадолець гэты бар’ер — тут я сустрэў рэжысёра Аляксандру Маркаву. Яна прывезла ў Аджарыю стужку “Надзея”, змантаваную нядаўна на студыі “Летапіс”, і атрымала за яе спецыяльную адзнаку журы конкурсу кароткаметражнага кіно. Перад цырымоніяй узнагароджання мы абмеркавалі з пачынаючай дакументалісткай працу над яе карцінай, феномен духаўздымнага кіно і маніпулятыўнасць падобных гісторый.
Далей
|
№ 41 / 1428 за 2019-10-12
Квартэт, які цягне і штурхае шоу-бізнес
Гады сапраўды ляцяць стралой. Яшчэ ўчора зусім хлапчукамі яны так не па-дзіцячы, так імкліва і весела-няўрымсліва ўварваліся ў свет беларускай поп-музыкі, а цяперашняй восенню, будучы ўжо самавітымі дзядзькамі, гэтыя мужчыны спраўляюць юбілей свайго калектыву — 2 кастрычніка 1999-га адбыўся дэбютны канцэртны выхад ансамбля “Тяни-Толкай” да шырокай публікі. Мінская чацвёрка — Павел Клышэўскі (П.К.), Павел Тараймовіч (П.Т.), Андрэй Заяц (А.З.) і Кірыл Клішэвіч (К.К.) — сёння цалкам у вашым распараджэнні.
Далей
|
№ 39 / 1426 за 2019-09-28
Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ: “Я — шчаслівы чалавек!”
Выдатнаму кампазітару, класіку беларускай музыкі Уладзіміру КАНДРУСЕВІЧУ заўтра споўніцца 70 гадоў! “К” ад усіх сэрцаў яе супрацоўнікаў далучаецца да тых шматлікіх віншаванняў і пажаданняў, якія мэтр ужо атрымаў у гэтыя дні і яшчэ атрымае, ну а паводле нашых традыцый “К” задае маэстра некалькі перад’юбілейных пытанняў…
Далей
|
№ 37 / 1424 за 2019-09-14
Абярэг ад бездухоўнасці
У ліпені бягучага года пры Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Цэнтр філасофіі культуры. Пра дзейнасць установы, нацыянальныя мастацкія традыцыі, гуманітарную бяспеку краіны ды многае іншае “К” пагутарыла з загадчыкам Цэнтра, былым першым прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў, доктарам філалагічных навук, прафесарам Валерыем МАКСІМОВІЧАМ.
Далей
|
№ 36 / 1423 за 2019-09-07
Калі ёсць адчуванне неабходнасці…
Як нараджаюцца тэатры?
З моцнага творчага парыву, з жадання зрабіць тое, чаго не дазваляюць у жорстка структурыраваным сталым калектыве. У 2004-м годзе памкненні театральнай моладзі, якая толькі ўлілася ў дзяржаўныя трупы, але амаль не выходзіла далей традыцыйнай масоўкі, супалі з прагай тэатральнага прадзюсара Уладзіміра УШАКОВА стварыць пляцоўку, дзе будуць адкрывацца новыя беларускія імёны.
У выніку ў 2004-м годзе адкрыўся Сучасны мастацкі тэатр — прастора, якая сваімі першымі спектаклямі перацягнула ўвагу сталічнай публікі і крытыкаў на сябе. Аглядальнік “К” прапанавала заснавальніку і мастацкаму кіраўніку СМТ успомніць, як усё пачыналася 15 гадоў таму, і распавесці, да якіх мэтаў пасля юбілейнага святкавання збіраецца рушыць тэатр.
Далей
|
№ 35 / 1422 за 2019-08-31
Розныя плоскасці жыцця хірурга
Неяк у славутага матэматыка запыталіся, што сталася з ягоным надзвычай таленавітым вучнем, ад якога навуковая грамада чакала выдатных дасягненняў? Ён стаў паэтам, — адказаў мэтр, — для матэматыкі ў яго не хапіла фантазіі. Я гэта да таго, што мастацтва — прафесія, а творчасць — стан душы. Творчы чыннік прысутнічае ў кожнай прафесіі, якая вымагае інтэлекту і майстэрства. Скажу болей, брацца за пяро ці пэндзаль варта, калі ўжо нешта ведаеш пра жыццё і маеш грунтоўны досвед у нейкай важнай справе. Зусім невыпадкова мае любімыя пісьменнікі — Антон Чэхаў, Самерсэт Моэм і Міхаіл Булгакаў мелі цудоўную базавую спецыяльнасць — медыцыну. Гэта адна з прычын маёй цікавасці да выставы “Розныя плоскасці”, што праходзіла ў галерэі “DК”. На ёй экспанаваўся жывапіс хірурга-анколага Аляксея Калабухава. Раней ніякага дачынення да мастацкай справы спадар Аляксей не меў. Узяцца за пэндзаль яго справакавалі акалічнасці, якіх бы лепей пазбегнуць. Урач атрымаў траўму, якая на пэўны час адсунула яго ад хірургічнай практыкі. Каб гэты час не быў змарнаваным, Аляксей Эдуардавіч заняўся жывапісам.
Я бачыў спадара Аляксея на выставе. Гутарку з ім прапаную ўвазе чытачоў.
Далей
|
№ 33 / 1420 за 2019-08-17
Юрый ІВАНОЎ: “Ён зірнуў на мяне — і я паспеў ухапіць гэты момант”
Легендарнаму фатографу Юрыю ІВАНОВУ, якога мы маем маральнае права з гонарам назваць “вечным культураўцам”, не так даўно споўнілася 80. Напярэдадні юбілею СМІ літаральна стракацелі інтэрв’ю з ім. Але мы, шчыра павіншаваўшы шаноўнага калегу, вырашылі наўмысна адкласці гутарку на пазнейшы час — каб атрымалася яна не “дацкай”, а праблемнай, не “паднагоднай”, але актуальнай заўсёды. Балазе, вечных праблем у фатаграфіі хапае.
Далей
|
№ 31 / 1418 за 2019-08-03
Фестывальныя сёння і заўтра
Ацэнка любой з’явы заўжды суб’ектыўная. Але ёсць непахіснае правіла: ацэньваць трэба па крытэрыях, распрацаваных самімі аўтарамі, арганізатарамі, удзельнікамі дзеі. Таму кожны “Славянскі базар у Віцебску” мы традыцыйна завяршаем фінальным інтэрв’ю з дырэктарам фестывалю. Калісьці такія размовы праходзілі з заслужаным дзеячам культуры Беларусі Радзівонам Басам, які, на жаль, цяжка захварэў і амаль два гады таму пайшоў ад нас назаўсёды. Потым вынікі падводзіў Аляксандр Сідарэнка.
Нарэшце, свой першы ў якасці дырэктара “Славянскі базар” завяршыў Глеб ЛАПІЦКІ.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|