Суботнія сустрэчы № 25 / 1360 за 2018-06-24
Пераканаўчасць няправільнай графікі
У самым пачатку лета ў Мінску адкрыліся дзве выставы прызнанага майстра афортаў Сяргея БАЛЯНКА. Графічныя і жывапісныя творы сабраны ў экспазіцыі “Так, мы знаёмыя” ў мастацкай галерэі “Арцель”
і толькі графічныя — у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура на выставе “Яшчэ адзін Месяц... ” І адна, і другая выставы прымеркаваны да дня нараджэння творцы, чые афорты добра знаёмыя аматарам мастацтва яшчэ з тых часоў, калі яны патрапілі на вокладкі і старонкі кнігі “Калыска для коткі” Курта Вонегута, зборнікаў “Прадаецца планета”, “Крылы ночы”, выбраных твораў Міхаіла Булгакава, Іосіфа
Бродскага. Ці нават яшчэ раней — з часу першай персанальнай выставы, якая адбылася ў 1987-м годзе.
Далей
|
№ 23 / 1358 за 2018-06-09
Усё могуць каралі
Гэты найталенавіты, разумнейшы, добры, іранічны, інтэлігентны чалавек, які ўмее ўкруціць у размове нечакана моцнае слоўца так, што ты таго не заўважаеш, у 2018-м адзначае дзве круглыя даты. Сёння, 9 чэрвеня, яму споўнілася 60 гадоў. А ў 1988-м ён пакінуў пасаду загадчыка кабінетам філасофіі ў Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі (цяпер Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт). Апошнюю падзею, хай даруе мне Алесь КАМОЦКІ — мэтр айчыннай аўтарскай песні, я пакіну на гэты раз па-за ўвагай. А прапаную вам інтэрв’ю са спеваком, кампазітарам і паэтам, з якога вы даведаецеся…
Далей
|
№ 19 / 1354 за 2018-05-11
Кава па-радзівілаўску з чытачом “К”
Генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея краіны Уладзіміра ПРАКАПЦОВА мне пашчасціла заспець у арт-кавярні. Скарыстаўшыся кароткай пярэрвай у напружаным, як заўсёды, графіку, ён бавіў час ва ўтульнай творчай атмасферы за кубачкам кавы і свежай газетай.
Далей
|
№ 18 / 1353 за 2018-05-05
“Песняры” як зона камфорту
У верасні 2003-га скончылася фарміраванне новага складу знакамітага калектыву — ужо без Уладзіміра Мулявіна. Творчыя вынікі прамінулых 15 гадоў ансамбль падвядзе ў канцы мая ў сталічнай канцэртнай зале “Мінск”, прэзентуючы падчас выступу і чарговы дыск. А незадоўга да імпрэзы карэспандэнт “К” папрасіў зрабіць такую справаздачу дырэктара і мастацкага кіраўніка БДА “Песняры”, клавішніка, кампазітара і аранжыроўшчыка Рамана КОЗЫРАВА.
Далей
|
№ 16 / 1351 за 2018-04-21
Ад Скарыны да Манюшкі і далей
Аляксей ФРАЛОЎ — вядомы беларускі музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў. Фагатыст, дырыжор, даследчык. Яго шчырая прага да папулярызацыі старадаўняй беларускай музыкі выліваецца не толькі ў архіўныя пошукі і разнастайныя публікацыі, але таксама
і ў выкананне знойдзеных артэфактаў. І дзеля гэтага — у арганізацыю музычных калектываў і іх выступленняў, прычым не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы. Нядаўна ён вярнуўся
з сольных гастроляў па Германіі, дзе іграў, зноў-такі, беларускую музыку — ды часам яшчэ і з тамтэйшымі музыкантамі!
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Калісьці ён быў “бітнікам”
Роўна 50 гадоў таму, 14 красавіка 1968 года, у беларускай сталіцы абвясцілі лаўрэатаў фестывалю біт-ансамбляў Мінска. Гэта было першае масавае мерапрыемства ў СССР, удзельнікамі якога з’яўляліся самадзейныя калектывы ў стылях рок-н-рол, блюз і рытм-энд-блюз. 12 ансамбляў цягам трох дзён змагаліся за ўзнагароды фэсту ў актавай зале Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер БДУІР). Журы пад старшынствам Барыса Райскага — у той час галоўнага дырыжора і мастацкага кіраўніка канцэртна-эстраднага аркестра Беларускага тэлебачання і радыё — уручыла галоўны прыз ансамблю “Алгоритмы”.
Далей
|
№ 12 / 1347 за 2018-03-23
Артыст павінен чуць...
У яе знешнім выглядзе, паставе, манеры трымацца ёсць нешта шляхетнае, высакароднае, нават арыстакратычнае. Без сумневу, і ўнутраная сутнасць гэтай выдатнай актрысы адпавядае таму першаму ўражанню. Вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Ларыса АНТОСЕВА нядаўна адзначыла свой юбілей. У яе актыве — цэлы шэраг запамінальных роляў. Напярэдадні Сусветнага дня тэатра мы гутарылі з актрысай пра тыя ўражвальныя пераўвасабленні.
Далей
|
№ 11 / 1346 за 2018-03-17
Супрамат у аснове фантазіі
У галоўнага мастака Вялікага тэатра Беларусі Аляксандра КАСЦЮЧЭНКІ ўсё як па нотах. Таму і падчас размовы з ім з нагоды яго 60-годдзя адчувалася падрыхтаванасць і сабранасць. У паўзах паміж інтэрв’ю — абавязковы тэхнічны нагляд за манціроўкай дэкарацый на галоўнай сцэне. Такая прадуманасць — рэнамэ творцы, бо фундаментальным патрабаваннем да сваёй прафесіі ён лічыць дасканалую заглыбленасць
у матэрыял і адказнасць за канчатковы вынік.
Далей
|
№ 7 / 1342 за 2018-02-18
“Я сам сабе канкурэнт!”
Нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра эстраднай і сімфанічнай музыкі, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ быў названы Чалавекам года культуры ў сваёй намінацыі “Музычнае мастацтва”. Наўрад ці хтосьці палічыў такое рашэнне незаслужаным — з увагі на зробленае ім летась. Між тым, і гэты год у жыцці калектыву абяцае быць не менш насычаным на падзеі. Як падаецца, яго дзейнасць надзвычай трапна адлюстроўвае ідэю Года малой радзімы — і асабліва гэта тычыцца фестываляў у невялікіх гарадах, чый агульны лік перавысіў ужо 500.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|