Он-лайн-давер: ІЦ “Культура-інфа”: выхад на рэспубліку
Учора афіцыйна пачаў дзейнічаць наш Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа”. Мяркуем, ён сярод работнікаў сферы набудзе неўзабаве выключную запатрабаванасць, бо гарантуе каардынацыю аператыўнага інфармавання, рэгулярнай і трывалай інтэрнэт-сувязі паміж рэдакцыяй, раёнамі і абласцямі краіны, паміж самымі рознымі ўстановамі культуры.
Каб пераканацца ў тым, што прастора сусветнага Сеціва максімальна “ўтульная” для абмеркавання самых розных праблем культурнай сферы, 1 кастрычніка Інфармацыйны цэнтр “Культура-інфа” зыніцыяваў першую он-лайн канферэнцыю з удзелам работнікаў культуры — прадстаўнікоў шасці абласцей краіны. Шэсць адмысловых устаноў нам падказалі ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. Фармат дзелавой, менавіта “камп’ютарнай”, гутаркі напярэдадні прафесійнага свята вельмі дакладна перадае прагу нашых работнікаў культуры з самых розных куткоў Беларусі выказацца па набалелых пытаннях шчыра і нязмушана. Такім чынам, сустрэча ў новым рэжыме доўжылася дзве гадзіны на форуме сайта газеты— www.kimpress.by.
У он-лайн-канферэнцыі ўзялі ўдзел дырэктар Дзятлавіцкага цэнтральнага сельскага дома культуры Лунінецкага раёна Алена ЯСКЕВІЧ, дырэктар Гарадоцкага раённага дома рамёстваў Алена БАРАЎЦОВА, дырэктар Рэчыцкай ДШМ Людміла КАРНЕЕВА, дырэктар Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя І.Стаброўскага Наталля РЫЖАК, кіраўнік Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Горацкага раёна, у структуры якой дзейнічае раённы метадычны аддзел народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, Святлана МІХАЛЬКОВА, дырэктар Слуцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі Людміла ГУРЫНОВІЧ.
Імя кожнага карыстальніка адпавядае найменню населенага пункта, набранаму лацініцай. Нік карэспандэнтаў “К” на канферэнцыі — adm.
Далей