ГРОДНА Ў СТЫЛІ OPEN AIR
VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур з 4 па 6 чэрвеня ўпрыгожыў вуліцы Гродна спевамі, танцамі, духмянымі пахамі незнаёмых страў і абаяльнымі ўсмешкамі. Амаль паўтары тысячы гасцей і ўдзельнікаў, больш за 20 тысяч захопленых гледачоў адкрыцця свята, 40 фестывальных пляцовак - уся гэтая статыстыка ўсё ж не здольная распавесці пра маштаб фестывалю і неверагодную атмасферу на ім. Атмасферу еднасці, сяброўства, адзінства беларускага народа.
У адкрыцці свята бралі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык, міністр культуры краіны Павел Латушка, першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Казелкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Гродна, госці з усіх куткоў Беларусі і шэрагу краін свету.
Далей