Тэма нумара № 6 / 978 за 2011-02-05
Высокая ацэнка працы
Напрыканцы пасяджэння калегіі, пасля абмеркавання шэрагу пытанняў па яго выніках, ва ўрачыстай атмасферы, былі аб’яўлены і ўручаны Падзякі міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Узнагароды менавіта ў гэты дзень і менавіта ў гэтай зале, дзе сабраліся прадстаўнікі сферы культуры з ўсіх абласцей краіны, сталіся, думаецца, найвялікшым гонарам кожнаму, хто атрымаў з рук міністра Паўла Латушкі сведчанне ацэнкі сваёй працы на карысць дзяржаве.
Далей
| | | |
№ 21 / 941 за 2010-05-22
Жанр ад “А” да “Я”, або Як “зрабіць” песню?
Ад рэдакцыі
“Дык як жа “зрабіць” песню? Што такое хіт? Якім чынам выйсці на якасна новы ўзровень развіцця гэтага найпапулярнейшага жанру?” — з падобнымі пытаннямі журналісты “Культуры” звярталіся да дзеячаў айчыннага музычнага мастацтва, прафесіяналаў у шоу-бізнесе, артыстаў і слухачоў. Рэдакцыя невыпадкова ўзняла гэтую надзённую тэму, да якой звярталася неаднойчы ў самых розных аспектах. Актуальнасць якаснай і выніковай песеннай творчасці на сучасным этапе развіцця культуры краіны востра акрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Сітуацыя аднастайнасці, працы пад зададзены фармат, арыентаванасці на запазычаныя, прычым — далёка не заўжды выбітныя, узоры, якая цягам некалькіх апошніх гадоў назіраецца на беларускай эстрадзе і, адпаведна, у эфірнай прасторы радыёстанцый і тэлеканалаў, сведчыць аб неабходнасці пошуку кардынальнага выйсця са становішча. Пра гэта і казалі ўдзельнікі абмеркавання, зыніцыяванага газетай, акрэсліваючы магчымыя шляхі вырашэння некаторых з узнятых праблем і даючы канкрэтныя парады, якім чынам “зрабіць” песню, каб да слухача даходзіў сапраўды варты ўвагі твор. Той, што не сорамна прадставіць як землякам, так і на міжнародным узроўні, той, пра які з гонарам скажам: “Наша!”.
Далей
|
Публіка чакае змен
Апытанне "К" на вуліцах Мінска
Кожны артыст праз творы, якія ён выконвае, звяртаецца, у першую чаргу, да гледача. І менавіта публіцы вызначаць, наколькі шчырае і, што асабліва важна, якаснае пасланне нясе выканаўца са сцэны. Таму, у якасці "запеву" да абмеркавання тэмы гэтага нумара "Культуры", мы вырашылі даць слова слухачу. Для гэтага нашы карэспандэнты звярнуліся да 50 жыхароў сталіцы рознага ўзросту (ад 16 да 65 гадоў) з некалькімі пытаннямі, датычнымі развіцця песеннага жанру. Мы дазналіся, ці ведае аўдыторыя сваіх "герояў", ці знаёмая з іх рэпертуарам, чаго чакае ад спевакоў і што жадае змяніць на айчыннай сцэне.
Далей
|
Узняць прэстыж прафесіі замест “клёва” або “не клёва”
Міхаіл ФІНБЕРГ, дырэктар - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі, народны артыст краіны, прафесар:
- Першае, што трэба зрабіць у галіне эстрады, - гэта ўзняць прэстыж Беларускага саюза кампазітараў. Там сабраны сапраўдныя кампазітарскія таленты, але іхнія песні практычна не гучаць. Яны ж творцы, а не тэхнары! Аранжыроўка каштуе грошай, запіс у студыі - таксама. І замест прафесійных песень радыёэфіры запоўнены таннымі "самаробкамі"...
Далей
|
“Галоўнае — асоба!”
Анатоль ЯРМОЛЕНКА, народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Сябры”:
— Нашай эстрадзе не хапае яркіх творчых асоб. Бо насамрэч асобамі павінны быць усе: кампазітары, паэты, артысты, нават усе тыя, хто спрычыняецца да выхаду песні на сцэну і ў эфір. Бо толькі так — уклаўшы ў кожны твор частку сваёй шчодрай душы, багатай фантазіі, “пафарбаваўшы” яе асабістым стаўленнем, адметным светабачаннем — можна дамагчыся поспеху. І толькі тады сама песня (не адно як прыдуманая кампазітарам мелодыя, пакладзеная на словы, а ўжо як гатовы сцэнічны нумар) набудзе асабістую адметнасць, яе немагчыма будзе зблытаць з іншымі.
Далей
|
Талент без цудаў і міфаў
Віктар БАБАРЫКІН, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь:
— Беларускай песні патрабуецца, найперш, талент кампазітара. Сёння песні складаюць усе: здавалася б, справа няхітрая. Да таго ж, кожны разумее, што добрая аранжыроўка можа рабіць цуды. Вось і з’явіўся міф: маўляў, заплаціце — і ўсё атрымаеце. Але так не бывае. Дрэннаму спецыялісту колькі ні плаці, калі ён не здольны стварыць штосьці годнае, выніку не будзе. І наадварот: добры спецыяліст, калі ўжо бярэцца за справу, папросту не можа зрабіць горш, чым умее. Дый увогуле, давайце вызначым, што ж такое песня.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|