Тэма нумара
Фармат і... думка
Таццяна ЯКУШАВА, галоўны рэдактар музычных праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё:
— Хай не пакрыўдзяцца на мяне кампазітары, якія лічаць, што галоўнае ў песні— гэта мелодыя, але чым далей, тым больш разумею: галоўным у песні з’яўляецца думка. Калі ў тэкстах няма думкі — няма і вобраза. І гэта, дарэчы, таксама становіцца прычынай таго, што прафесійныя кампазітары сёння ўсё менш надаюць увагі гэтаму жанру. А між тым, лепшыя песні мінулых гадоў заўсёды ўтрымлівалі ў сабе і думкі (як паэтычныя, так і музычныя), і адметнасць, і выхад за межы раней акрэсленага. Ці ж не ў гэтым “выхадзе” (дакладней, цяперашнім “нявыхадзе”) асноўная праблема?
Далей
|
"Выйсце -- дзяржаўны прадзюсерскі цэнтр"
Уладзімір МАКСІМКАЎ, рэжысёр і прадзюсер:
— Паўплываць на творчы працэс, каб палепшыць сітуацыю ў беларускім музычным бізнесе, ніяк не магчыма: натхненне прыходзіць да творцаў непрадказальна. А вось што да працэсу тэхналагічнага — тут ёсць аб чым падумаць і паразважаць.
Далей
|
Карабель — плыве!
Вольга СМАЛЯК, арт-прадзюсер, у 1990-я — прадзюсер Анжалікі Агурбаш:
— Не толькі нашай песні, але і мастацтву ўвогуле патрэбна адраджэнне мецэнацтва. Гэта не прыхамаць, а нармальная патрэба жыцця, што была выпрацавана цягам стагоддзяў, але ў розныя эпохі набывала розныя формы. Эстрадзе мецэнацтва патрэбна не менш, а можа, нават больш, чым іншым галінам музычнага мастацтва: сцэнічныя строі, стылісты, шоу, рэклама, піар, не гаворачы ўжо ўласна пра песню, — усё гэта вельмі вялікія грошы.
Далей
|
На шырокую шашу песні!
Уладзімір КАРЫЗНА, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, адзін з аўтараў тэксту Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь:
— Уся праблема цяперашняй беларускай эстрады ў тым, што не запатрабаваны прафесіяналы. Не гучыць і наша песенная класіка. А яна, між тым,— дух і лёс нашага народа. Песня — гэта лірычны вобраз Радзімы. А спадчына — тая глеба, на якой будзе ўзрастаць новы ўраджай. Няўжо заўтрашняя духоўнасць узрасце на сённяшняй “папсе”? Не ўпэўнены.
Далей
|
Праграма “для замежжа”
Алег МОЛЧАН, кампазітар, аранжыроўшчык, прадзюсер:
— Для развіцця беларускай песні патрэбны больш шырокі культурны абмен: з Расіяй, з краінамі Еўропы, з Амерыкай.
Далей
|
Як жа нам без тэлебачання?
Алесь БАДАК, галоўны рэдактар часопіса “Нёман”, паэт:
— Для мяне галоўным арыентырам у дзяржаўным падыходзе да эстрады засталася тая форма, што існавала ў 1980-х— пачатку 1990-х гадоў. Песні адбіраліся прафесіяналамі, кожная з іх атрымлівала добра абстаўленую прэм’еру, дзе яе аўтары і выканаўцы маглі выказаць свой пункт гледжання. Песні абмяркоўваліся, выклікалі водгук музычнай грамадскасці, з іх складаўся Нацыянальны фестываль “Песню бярыце з сабой”. Канцэрты яго праводзіліся па ўсёй рэспубліцы і выходзілі ў тэлеэфіры. У межах фестывалю адбываўся і конкурс, вынікі якога падводзілі не адно слухачы, а, найперш, прафесіяналы. Сёння ж падобным адборам песень займаюцца, пераважна, FM-радыёстанцыі. Іх супрацоўнікі арыентуюцца, найперш, на густы сваіх рэкламадаўцаў, што, на жаль, часта вельмі далёкія ад сапраўднага мастацтва. На іх густы пачынаюць арыентавацца і артысты, зацікаўленыя, каб іх запісы ішлі ў эфір.
Далей
|
У хіце галоўнае — бульба
Вопыт суседзяў
Рэйнардс КАУПЕРС, спявак (Латвія):
Рыхтуючы матэрыялы па тэме нумара, мы звязаліся з некаторымі замежнымі артыстамі, каб высветліць у іх, “як жа зрабіць песню”. Свае адказы даслаў у рэдакцыю “Культуры” вакаліст, аўтар музыкі і слоў да многіх твораў латвійскага гурта “Brainstorm” Рэйнардс КАЎПЕРС, вядомы ў Беларусі і ва ўсёй Еўропе дзякуючы паспяховаму ўдзелу ў “Еўрабачанні”. Мы пацікавіліся ў папулярнага хітмейкера, чым вядомыя латышы “бяруць” свайго слухача. — Спадар Рэйнардс, якія характарыстыкі, на вашу думку, павінна мець сучасная песня, каб стаць папулярнай у сваёй краіне і за мяжой?
Далей
|
Мэсэдж плюс медыя…
Вопыт суседзяў
Ані ЛОРАК, спявачка (Украіна):
Сваімі меркаваннямі адносна развіцця песеннага жанру падзялілася вядомая ўкраінская спявачка Ані ЛОРАК, адказаўшы на пытанні газеты ў электронным лісце:
— Я лічу, што ў якаснай песні павінен быць, перадусім, зразумелы для ўсіх і шчыры тэкст, які дойдзе да сэрца кожнага слухача. І той, праслухаўшы песню, скажа: “Веру!” Яна абавязкова павінна несці пэўны мэсэдж, але, зноў жа, утрымліваць простыя словы і лёгкую запамінальную мелодыю, што лёгка напець.
Далей
|
Прызнанне як рухавік эканомікі
Юрый САВАШ, прадзюсер Тэатра песні Ірыны Дарафеевай:
— Давайце зыходзіць з таго, што эстрада ў той ці іншай ступені звязана з шоу-бізнесам. А любы бізнес — гэта галіна эканомікі. Таму калі, здараецца, артысты пачынаюць раз’язджацца, прычыны трэба шукаць і ў гэтым складніку таксама. Ні для кога не сакрэт, што ганарары нашых артыстаў, у тым ліку заслужаных і народных, — не самыя высокія. А з тымі ж расійскімі зоркамі ўвогуле ніякія параўнанні не вытрымліваюць крытыкі. Так, у Расіі “круцяцца” зусім іншыя лічбы. Але зараз я маю на ўвазе хаця б ганарары на “Славянскім базары ў Віцебску”. Бо цяперашнія сумы, якія атрымліваюць нашы артысты, не пакрываюць нават сабекошт укладзенага ў гэтае выступленне.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|