Тэма нумара
“А як канцэртнае жыццё?”
Алег ЕЛІСЕЕНКАЎ, кампазітар, прадзюсер:
— З практычнага пункта гледжання, эстрада — гэта не толькі від мастацтва, але і шоу-бізнес. Дзе бізнес, там і “прадукт” (хаця я і не люблю гэтае слоўца). А сваю айчынную прадукцыю трэба абараняць і падтрымліваць, ці не так? Што, дарэчы, і робіцца цяпер на радыё: 75 працэнтаў нацыянальнага — гэта і ёсць падтрымка ды абарона. А што ж у канцэртнай дзейнасці? Звярніце ўвагу, які наступ на наш рынак робіць расійскі шоу-бізнес. Калі дзесяцігоддзе таму расійскія зоркі выступалі адно ў Мінску, дык гадоў праз пяць пачалі “асвойваць” пляцоўкі абласных цэнтраў. Хутка прыйдзе час пытацца: маўляў, а чаго ж гэта мы не развівалі сваю ўласную канцэртную дзейнасць, чаму не выступалі нашы родныя артысты?
Далей
|
Лабараторыя “раскруткі”
Ганна КАЗЛОВА, кампазітар:
— Трэба не толькі шукаць таленты, але і ствараць творчыя лабараторыі для іх падрыхтоўкі і “раскруткі”. Разнастайных конкурсаў цяпер праводзіцца багата. Але ў журы не заўсёды бываюць прафесіяналы, бо чамусьці лічыцца, што ў эстрадных спевах разбіраюцца ўсе. Мне самой даводзілася працаваць у журы такіх конкурсаў, і, здаралася, не заўсёды ўдавалася адстаяць тых, з каго сапраўды магла б узгадавацца “зорка”.
Далей
|
Чаго рабіць не трэба
Валерый ГАЛАЎКО, кампазітар:
— Не хочацца казаць банальныя рэчы: усе і так усё ведаюць. Ведаюць, чаго не хапае нашай эстрадзе, што трэба палепшыць, якім чынам, і, у тым ліку, што можна зрабіць менавіта з дзяржаўнага боку для выпраўлення сітуацыі. Таму я лепей скажу, чаго рабіць не трэба.
Далей
|
Празрыстасць і ўдасканаленне
Сяргей ЖДАНОВІЧ, прадзюсер, кампазітар, дырэктар прадзюсерскага цэнтра, аўтар і кіраўнік праекта “Гукі школ”:
— Для больш плённага развіцця беларускай эстрады патрабуецца, думаю, далейшае ўдасканаленне нашага заканадаўства, рэгуляванне аўтарскіх правоў, стварэнне яшчэ больш празрыстай сістэмы гастрольнаканцэртнай дзейнасці. Апошнім часам робіцца шмат захадаў у гэтых напрамках. Бо жыццё не стаіць на месцы, яно ўвесь час дыктуе нейкія новыя ўмовы, змены, і гэта павінна адбівацца на афіцыйных дакументах, што рэгулююць эстрадную і, шырэй, творчую дзейнасць.
Далей
|
Любіць аўтараў
Алег ЖУКАЎ, паэт-песеннік:
— На пытанне “Што трэба рабіць, каб з’яўлялася больш добрых песень?” у мяне існуе адзін канкрэтны адказ: “Любіць аўтараў!” Я дзвесце песень напісаў за сорак гадоў. Але ж не надта гучаць яны ў Беларусі, хіба што пад час майго аўтарскага канцэрта, які прайшоў нядаўна ў Палацы Рэспублікі… Дарэчы, гэты канцэрт сабраў дзве тысячы гледачоў, што, неаспрэчна, сведчыць пра вялікі інтарэс народа да славянскага песняспеву. Я перакананы, што менавіта ён з’яўляецца асновай нашай нацыянальнай песеннай культуры. Апрача маіх старых хітоў на канцэрце прагучала паўтара дзесятка новых твораў, напісаных нядаўна, да прыкладу, песня “Беларусы мы”, што выконвае гурт “Беларусы”.
Далей
|
Каласальная праца
Іскуі АБАЛЯН, спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў:
— Колькі можна размаўляць на гэтую тэму? Лепш дайце больш магчымасцей прадэманстраваць артыстам, на што яны здольныя і колькі добрых песень ёсць у іх рэпертуары! На тым жа тэлебачанні павінна быць больш музычных праграм, цікавых праектаў, якія не паўтаралі б расійскія, а шукалі штосьці сваё. Сёння — калі ты сам не арганізуеш якісьці праект, нічога не будзе. А гэта — каласальная праца.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|