Гістарыёграф № 35 / 1526 за 2021-08-27
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Уласна кажучы, прыведзены ў загалоўку цітр упершыню з’явіўся на экране толькі ў самым канцы 1940-х. Да гэтага (а часта — і пасля) фільм прадстаўляўся гледачу як “замежны”. Тады мала хто ведаў, што па-сапраўднаму трафейнымі, строга кажучы, можна было назваць толькі нямецкія фільмы эпохі III Рэйха, уключаючы кінастужкі саюзнікаў і васалаў фашысцкай Германіі — Італіі, Венгрыі, Аўстрыі і інш.
Але не памылюся, калі скажу, што нам, гледачам, да тых нюансаў не было ніякай справы. Вабіла ж зусім іншае…
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
Тут вызначаўся лёс Еўропы
Вызваленне Мінска ад нацысцкай акупацыі 3 ліпеня 1944 года, да даты якога прымеркаваны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, было, безумоўна, адным з найбольш важных вынікаў наступальнай аперацыі “Баграціён”. Але, як вядома, поўнае вызваленне ўсёй тэрыторыі краіны было яшчэ наперадзе, і баі на яе заходніх рубяжах працягваліся ажно да жніўня 1944 года. Адметнасць гэтых баявых дзеянняў палягала яшчэ і ў тым, што, у выніку выхаду Чырвонай Арміі на рубяжы СССР, напярэдадні вызвалення Еўропы ад нацызму, тэрыторыі на захад ад старой мяжы, усталяванай Рыжскай дамовай 1921 года, зноў вярталіся ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Якія страты зведала гісторыка-архітэктурная спадчына заходнебеларускіх гарадоў і мястэчак падчас нацысцкай акупацыі, і як адбывалася вызваленне гэтых абшараў ад гітлераўцаў?
Далей
|
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
Цікава, што ўсе, з кім мне даводзілася размаўляць на гэтую тэму, добра памяталі назвы тых кінатэатраў і клубаў, дзе яны, затаіўшы дыханне, глядзелі трафейныя фільмы — каб ужо потым у розных кампаніях (дома, на працы ці ў навучальных установах) падзяліцца ўражаннямі пра іх.
Далей
|
№ 33 / 1524 за 2021-08-14
Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны
У пазамінулым нумары (гл. № 31, 2021) “К” апублікавала кароткі “нарыс жыцця” сядзібы роду Слізняў у Бартніках (Баранавіцкі раён), вядомай калісьці ўсёй Наваградчыне і нават далёка за яе межамі. Сёння прыйшоў час распавесці пра самых славутых прадстаўнікоў старога беларускага шляхецкага роду Слізняў, сярод якіх першае месца па праве належыць скульптару-аматару і архітэктару Рафалу Слізню.
Далей
|
“Этот фильм взят в качестве трофея...”
...Сеанс пачынаўся так. Святло згасала і на экране белымі літарамі на чорным фоне з’яўляўся надпіс: “Этот фильм был взят в качестве трофея после разгрома Советской Армией немецко-фашистских войск под Берлином в 1945 году”.
Далей
|
№ 32 / 1523 за 2021-08-07
Міжваеннае мястэчка ў рэтраспектыве часу
19 ліпеня ў беларускай сталіцы адзначалі сумную і трагічную дату — васьмідзясятую гадавіну стварэння мінскага гета. Кажучы аб падзеях Халакоста, не варта забываць, што гэтая трагедыя не толькі забрала жыцці соцень тысяч беларускіх яўрэяў, але і амаль дарэшты знішчыла сляды іх багатай і неацэннай культурнай спадчыны. Тым не менш, цікаўнасць да яўрэйскай культуры ў Беларусі пакрысе адраджаецца. Сёння існуе мноства праектаў, накіраваных на яе захаванне і далейшае развіццё, прычым актыўна ўдзельнічаюць у іх не толькі яўрэі, але і беларусы, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў, што насяляюць нашую краіну.
Далей
|
Разам на вайне і ў міры
Паводле звестак, атрыманых падчас апошняга перапісу насельніцтва, што прайшоў у 2019 годзе, у Беларусі сёння жывуць каля васьмі з паловай тысяч татар. З 1991 года, вось ужо цягам трох дзесяцігоддзяў, дзейнічае Беларускае згуртаванне татар-мусульман “Аль-Кітаб”, а з 1994-га — Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь. Як складваўся лёс татарскага народа на беларускай зямлі і якую ролю адыгралі татары ў гісторыі нашай краіны?
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Вечарына памяці Яна Чачота ў Райцы
Не так шмат знойдзецца зорак беларускай культуры першай велічыні, чый дзень народзінаў святкуецца цягам месяца (!). Ян Чачот — менавіта з такіх. Бо ўрачыстасці ў яго гонар сёлета адбыліся — 24 і 25 чэрвеня, 6, 7, 8 і 17 ліпеня. А 24 ліпеня, яго імя яшчэ не раз будзе згадана падчас фэста “БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка”, які пройдзе ў Новай Мышы Баранавіцкага раёна. І які прымеркаваны да Года народнага адзінства і 225-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота. Адкуль гэта блытаніна ў датах і дзе паставіць кропку, як святкавалі юбілей Чачота ў Беларусі і па-за яе межамі, мы сёння і распавядзем. Бо самым непасрэдным чынам спрычынілася да святкавання юбілея і наша газета.
Далей
| |
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 94
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|