|
|
|
V.I.P.№ 34 / 954 за 2010-08-21
Цырк, узняць ветразі! Праекты “ноў-хаў” і трукі без “копій”
Чатыры зменныя арэны: падлога для эстрадных шоу, класічны манеж, танцавальны паркет, лядовы пляц… Купал вышынёй 18 метраў, мабільны басейн, асобны манеж для рэпетыцый… Гаворка — пра абноўлены будынак Беларускага дзяржаўнага цырка, які неўзабаве адкрые свае дзверы для гледачоў. “Літаральна 1 верасня распачынаецца першы этап перасялення калектыву ў новы будынак, — адзначае галоўны рэжысёр установы Сяргей (а ў творчых колах — Серж) БАНДАРЧУК, — і мы не можам дачакацца, калі, нарэшце, скончацца нашы “вялікія пярэбары”. Што ж прапануе айчынны цырк у адноўленым антуражы? Ці дыктуюць змены высокія тэхналогіі? Што, увогуле, сёння ўяўляе з сябе цырк як культурная індустрыя і бізнес-прадпрыемства? “К” вырашыла пагутарыць з галоўным рэжысёрам установы Сяргеем Бандарчуком аб тым, якім яму бачыцца шлях Белдзяржцырка.
Далей
|
№ 29 / 949 за 2010-07-17
Беларуская маладосць Юрыя Антонава
 Адметнасць "Зорных гадзін" на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - нечаканыя пытанні даўно чаканым гасцям. Вось і сустрэчу з народным артыстам Расіі Юрыем АНТОНАВЫМ ніяк іначай і не ахарактарызуеш: чаканая! Тым больш, што лёс знакамітага музыканта неаднойчы знітаваны ў моцныя вузельчыкі памяці і творчасці з Беларуссю.
Далей
|
№ 23 / 943 за 2010-06-05
А праўда — на шэсцьдзесят першай старонцы...
Загадкі без адгадак Аляксея Дударава
Сёння знакаміты айчынны драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей ДУДАРАЎ адзначае сваё 60-годдзе. Лічыцца, што “круглыя даты” даюць магчымасць азірнуцца на пройдзены шлях і ўспомніць усё здзейсненае і няздзейсненае, падзяліцца ўласным прафесійным і жыццёвым вопытам. Але нашу размову з Аляксеем Ануфрыевічам мы вырашылі пачаць з пытання аб тым, што ж за столькі часу, аддадзенага тэатру ў самых розных іпастасях — акцёра, драматурга, рэжысёра, — да сёння засталося неразгаданым для Дударава?
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
Тры адкрыцці “Янкавага вянка”
“Здаецца, я не абышоў ніводнай тэмы, звязанай з Янкам Купалам. Наступны том серыі — пра Якуба Коласа”
25 550 дзён… Наколькі вялікая гэтая лічба? Напярэдадні свайго юбілею арыфметыкай заняўся знакаміты пісьменнік, старшыня Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. Ён падлічыў: 25 550 дзён — гэта акурат 70 гадоў. Са значнай вяхой жыццёвага шляху павіншаваў пісьменніка і грамадскага дзеяча Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. “Вас паважаюць за актыўную грамадзянскую пазіцыю і шматгадовую работу на пасадзе старшыні Праўлення Беларускага дзіцячага фонду, дзякуючы якой змяніліся да лепшага лёсы многіх маленькіх грамадзян нашай краіны, — адзначаецца, у прыватнасці, у віншаванні. — Напісаныя Вамі кнігі падабаюцца юным і дарослым чытачам, таму што яны прасякнуты любоўю да роднай зямлі і яе народа, непарыўна звязаны з гераічнай гісторыяй Беларусі, вучаць шанаваць Радзіму, быць добрымі і справядлівымі”. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру таксама невычэрпнага натхнення, творчых поспехаў, здароўя, бадзёрасці і аптымізму. ...А калі рабіўся кадр, што аздабляе артыкул, Уладзімір Сцяпанавіч падзяліўся радасцю: ягоны том пра Янку Купалу выліўся ў цэлую серыю пазнаваўчых партрэтаў класікаў. І наступнай стане кніга пра Якуба Коласа. “Таму месца здымак каля помніка Коласу — зусім не выпадковае”, — усміхнуўся пісьменнік.
Далей
|
№ 13 / 933 за 2010-03-27
Карнавал з “удзелам”... Скарыны
Чакаючы, пакуль заварыцца кава, мастак Андрэй СМАЛЯК абыякава націскае клавішы пульта кіравання тэлевізарам. Неўзабаве адзін з каналаў пачынае паказваць… мастака Андрэя Смаляка. Такі збег абставін — зусім не рэдкая выпадковасць. Цікавасцю да сваёй персоны экстравагантны жывапісец абавязаны зусім не законам інерцыі. Як і кожны “selfmade man”, на інерцыю ён не спадзяецца. І сам мастак, і яго музапрадзюсер — жонка Вольга — няспынна забяспечваюць журналістаў новымі інфармацыйнымі нагодамі.
Далей
|
№ 12 / 932 за 2010-03-20
Арт-старт
У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрылася выстаўка “Арт-правінцыя”. Работы таленавітай моладзі Мінскай вобласці, прадстаўленыя на ёй, прысвечаны Году ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, абвешчаным на Савеце кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
Далей
|
Запаведнае…
18 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотавыстаўка Вячаслава Алешкі “Беларусь запаведная”, прысвечаная багаццю і прыгажосці роднай прыроды.
Далей
|
Вербніца і...
VIII Духоўна-асветніцкая выстаўка “Вербны кірмаш” адкрылася ўчора ў сталічным Палацы мастацтва.
Далей
|
Актуальная сцэна для моладзі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мастацкага кіраўніка Маладзёжнага тэатра эстрады, народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка з 60-годдзем. “Створаныя Вамі цудоўныя, мілагучныя вакальныя творы ўпрыгожваюць рэпертуар спевакоў розных пакаленняў і па праве ўваходзяць у залаты фонд айчыннага мастацтва”, — гаворыцца ў віншаванні. У самім жа тэатры 8 красавіка адбудзецца праграма “Музыка для ўсіх!”, адна назва якой, пазычаная з песні “Верасоў”, сведчыць, што гэтым канцэртам калектыў адзначыць юбілей Васіля Пятровіча. Дарэчы, з кампазітарскай асобы Васіля Раінчыка і пачалася наша размова з дырэктарам тэатра Мікалаем КАЗЮЛІНЫМ.
Далей
|
Назад |