На людным месцы № 22 / 1461 за 2020-05-30
Cваё неба з сабой…
Пагаворым пра жыццё, падобнае на лепшыя ўзоры літаратуры, і пра літаратуру, якая застаецца пэўным адбіткам жыцця, хоць і з’яўляецца для аўтара хутчэй не люстэркам, а палітрай для самых розных мастацкіх эксперыментаў-перастварэнняў. І гаворка тут не толькі пра літаратараў. Мы ўсе — аўтары гэтага жыцця. І калі яно нас у нечым не надта задавальняе, значыць дзесьці не вельмі стараліся, рукі апусцілі, пусцілі справу на самацёк. А чарнавікі рабіць ды перапісваць усё начыста часу не стае…
Далей
|
№ 21 / 1460 за 2020-05-23
“Пойдам, пройдам, мо каму спанаравімся!”
Гэта веткаўская (а, мабыць, і не толькі веткаўская) трасянка вынесена ў загаловак. Прынамсі, пад такім дэвізам рабілі юнацкія шпацыры па цэнтральных вуліцах свайго роднага раённага цэнтра. Юнацтва цяпер — у далёкім мінулым. А звычка прайсціся ў згадках па Ветцы засталася. Асабліва калі сон не прыходзіць да позняй ночы… Вось і вандрую па памяці. Далучайцеся да майго краялюбства.
Далей
|
№ 20 / 1459 за 2020-05-16
Бусел на вяршыні манумента…
Большая колькасць сённяшніх рэгіянальных навін звязана, натуральна, з нядаўнім юбілеем Дня Перамогі. Вялікае надоўга застаецца ў памяці. Пра перамогу над каранавірусам казаць яшчэ рана, але нашы чытачы ўзнімаюць і гэтую тэму. Усё зразумела: бой, што вядуць нашы медыкі з пандэміяй, таксама лёсавызначальны. Дапаможам ім перамагчы!
Святлана Ганчарова з Бераставіцы распавядае, што работнікі культуры раёна правялі анлайн-канцэрт у падтрымку ўрачоў.
Далей
|
№ 18 / 1457 за 2020-05-02
“Не ўстаючы з канапы”, або Маеш сайт — маеш і імпрэзы
На нашу рэдакцыйную пошту працягваюць прыходзіць лісты з нагоды правядзення тых ці іншых культурных імпрэз. Праўда, прызнаюся, пісьмаў цяпер трапляе ў рэдакцыйную скрынку значна менш, чым яшчэ два ці тры месяцы таму. І гэта зразумела: неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча, перасцярога з правядзеннем масавых мерапрыемстваў і гэтак далей. Але ж культурнае жыццё ў рэгіёнах ідзе сваёй хадой, хай сабе часцяком нават не ў рэальным, а ў віртуальным свеце анлайн-парталаў, сацыяльных сетак ды сайтаў устаноў культуры.
Далей
|
№ 17 / 1456 за 2020-04-25
Не пад прымусам і не па загадзе...
Прызнаюся шчыра: яшчэ колькі гадоў таму не сказаць, каб першачарговае значэнне надаваў аглядам нашай пошты. Падавалася, што гэта дзяжурны абавязак і трэба яго выконваць, бо… проста трэба. Толькі цяпер, калі цяжкі інфаркт стаў прычынай майго “нявыезду” ў раёны, толькі цяпер, пасля ўсведамлення памераў пандэміі разумею, што тыднёвы агляд рэдакцыйнага ліставання — адзіны масток, што звязвае мяне з сапраўдным і непадманным жыццём за абсягамі акружной дарогі. Толькі дзякуючы такому стасункаванню магу арыентавацца ў нюансах рэгіянальнага культурнага шчыравання. І толькі дзякуючы гэтаму маю штотыднёвую магчымасць выказаць чытачу свае меркаванні наконт таго, што хвалюе ў дадзены момант.
Далей
|
№ 16 / 1455 за 2020-04-18
Маска з нацыянальным арнаментам
Мода — задавальненне творчай патрэбы хуткаплыннага часу. Беларуская мода часу пандэміі — чорная маска з прышытай збоч стужкай нацыянальнага арнаменту. Стылёвая рэч, калі абстрагавацца ад таго, што адбываецца наўкола. І гэта не толькі сродак самааховы, а яшчэ і сімвал таго, што ў грамадскіх месцах я дбаю пра здароўе людзей, а яны, у масках, ашчаджаюць маё. Менавіта ў такім стасункаванні бачу вялікі сэнс існавання грамады. Ці гатовы мы да гэтага?
У невялічкай краме — чарга. Дзядзька нападпітку лезе мне на плечы. “Захоўвай, — кажу, — дыстанцыю”. А ён у адказ: “Калі няма глуздоў, дык і дыстанцыя не дапаможа!” Усё правільна. Але прычым тут я?
І ўсё ж я веру, што пераможа прыгажосць: слова, учынку, грамадскай пазіцыі, узаемаадносін і жыццёвай мэты заставацца насуперак усяму чалавекам і любіць свет.
Далей
|
№ 14 / 1453 за 2020-04-04
Берагчы сябе ды іншых
Першая смерць ад каранавірусу забрала ў Беларусі артыста Віктара Дашкевіча. Смуткую. І хочацца гаварыць пра тое, каб вы, шаноўныя работнікі культуры, ашчаджалі сябе і іншых.
З вялікай цікаўнасцю даведаўся пра новыя формы працы ў дыстанцыйным фармаце, якія прыдумалі гэтымі днямі супрацоўнікі расійскіх дзіцячых бібліятэк. Яны запрасілі чытачоў да тэлефонных кантактаў-дыялогаў. Чытачы адгукнуліся імгненна. У выніку бібліятэкары чытаюць дзятве кніжкі па тэлефоне, паралельна адказваюць на шматлікія пытанні. Па ўсім бачна, што вялікае задавальненне атрымліваюць абодва бакі. Не сумняваюся, што і нашы работнікі культуры ў раёнах вызначацца не меншай вынаходлівасцю. А пакуль пра тое, што ёсць.
Далей
|
№ 13 / 1452 за 2020-03-28
Думай пра добрае
Свет змагаецца з хваробай. І кожны робіць гэта паасобку, а варта, напэўна, — грамадой. І ашчаджаць адзін аднаго, і ўсяляк падтрымліваць, і разам пра добрае думаць. Ёсць у мяне сябра — фатограф Юрый Іваноў. Вось якую прыпавесць ён мне днямі расказаў. Падчас эпідэміі адзін чалавек сустрэў на вуліцы анёла смерці і запытаў: “Колькі чалавек з сабой забярэш?” Анёл адказаў: “Пяць тысяч”. Скончылася эпідэмія, сканала за гэты час 15 тысяч чалавек. І зноў наш герой сустрэў анёла смерці: “Чаму ты мне схлусіў?!” “Ніякай хлусні, — запярэчыў анёл. — Я забраў пяць тысяч. Дзесяць памерлі ад страху”. Іваноў для мяне — анёл-ахоўнік, бо ратаваў мяне і маю сям’ю не адзін раз. І менавіта ён навучыў мяне думаць пра добрае. Беражыце сябе!
Далей
|
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
Я запрашаю вас на баль
Пагаворым пра каханне, прадчуванне шчасця і веснавы настрой, з якога і прарастае загадкавае імкненне тварыць. Пісаць пра авітамінознае веснавое абуджэнне пасля хоць і кволай, але зімы — досыць банальна. Лепей згадаць, што ў сакавіцкія дні пахне будучай раллёй і рунню, радаснымі надзеямі і юнацкімі марамі. І падаецца, што жыццё — бясконцае. Нават памылкі ў сакавіку не падаюцца такімі змрочнымі. Вясна! І ў Дзятлаве запрашаюць на Радзівілаўскі баль. Вясна! І жанчыны здзіўляюць мужчын, як у першы раз. Чаго яшчэ чакаць ад вясны? Усяго!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|