На людным месцы № 29 / 1364 за 2018-07-21
Быў бы рыцарскі бой, а дама сэрца знойдзецца
Не паспеў я прыехаць з Карэліччыны, як наша тэлебачанне паведаміла, што археолагі даследуюць у гэтым краі рэшткі драўлянага сярэднявечнага замка часін Вялікага княства Літоўскага. Знойдзены посуд, манеты, кафля і (дзіва дзіўнае!) нават музычныя інструменты. Вёска, побач з якой зроблена адкрыццё, так і не была названая. Я звязаўся з дырэктарам Карэліцкага цэнтра культуры Наталляй Гароднік. Яна і распавяла, што раскопкі вядуцца ля вёскі Беразавец. Што ні кажы, Карэліччына — раён замкаў! Цікава, як будзе называцца праект мясцовых работнікаў культуры, звязаны з культурным развіццём гэтага кутка Гродзеншчыны?
Далей
|
№ 28 / 1363 за 2018-07-14
А вёску завуць Яблынька
І куды гэтае лета спяшаецца? Не паспелі ачомацца, а яно ўжо амаль на другую палову пераскочыла. У сталічных чыгуначных ды аўтавакзальных касах — чэргі. Жыхары Мінска імкнуцца хутчэй вырвацца з тлуму і гарачыні, каб атрымаць ад летняга адпачынку максімальнае задавальненне дзе-небудзь на экзатычным прыродным улонні. Спяшаюся і я. Заўтра, 12 ліпеня, неабходна быць па камандзіровачных справах у Карэлічах. Білет — ужо ў кішэні. А таму сёння трэба абавязкова ўправіцца з чарговым аглядам пошты, балазе ліставанне да нас не замірае нават у летні сезон. Дзякуй, пазаштатнікі!
Далей
|
№ 27 / 1362 за 2018-07-07
Хадзем глядзець рэтра-кіно
Ёсць у Бераставіцы возера. У цэнтры горада побач са старадаўнім касцёлам, дзе, паводле легендаў, Кастусь Каліноўскі друкаваў асобныя нумары “Мужыцкай праўды”. Дык вось, бераг таго возера выглядае цяпер утульным і добраўпарадкаваным. Справа ў тым, што намесніку старшыні Бераставіцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Сяргею Чыкуну, чалавеку творчаму, прыйшла ідэя стварыць там кінатэатр пад адкрытым небам. Мясцовы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі з імпэтам узяўся за рэалізацыю новага праекта. Для вырабу і ўладкавання лаў, кінапраектара ды разборнага экрана спатрэбілася мінімум фінансавых укладанняў. Вырашылі, што “сінематограф ля возера” займее вузкую спецыялізацыю і будзе дэманстраваць толькі рэтра-кінастужкі. Немалаважны нюанс: паказ фільмаў — бясплатны.
Далей
|
№ 26 / 1361 за 2018-06-30
Вышыванка даўжынёй з вуліцу
Пачнём з памылкі. У мінулым аглядзе пошты свята Баламутня прыпісана мною Іўеўскаму раёну. Насамрэч адмысловы праект прыдумалі работнікі культуры Карэліччыны. Прыкра, бо на мой капыл, інфармацыя — адна з самых арыгінальных у той падборцы лістоў. Але памылка — не мая. Аўтары ўвогуле не пазначылі ў карэспандэнцыі свой раён. Між тым, у тэксце прысутнічае сказ “Для гасцей свята выступілі артысты з Іўеўскага цэнтра культуры”. Вось я і быў упэўнены, што цэнтр, як гэта і прынята паўсюль, аказвае падтрымку перыферыі. Аднак канцэрт быў абменным.
Далей
|
№ 25 / 1360 за 2018-06-24
Пайшоў Баламуцень у... суніцы
Нагадаю, што сёння, 23 чэрвеня, у аграгарадку Дварэц ладзіцца раённае свята “Лунінецкія клубніцы”. У праграме — выстава-кірмаш майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кніжная выстава “Зноў паспелі красуні-клубніцы”, “ягадныя” паэтычныя чытанні, продаж кулінарных вырабаў, канцэртная праграма, мюзікл, выступленні творчых калектываў Лунінецкага, Столінскага, Пінскага, Жабінкаўскага раёнаў, Брэста і Пінска.
Памятаеце, я наракаў на тое, што Лёзна, дзе брэндам даўно стала суніца, адмоўчваецца і нічога не распавядае пра сваё Сунічнае свята? Дык вось, Лёзна не адмоўчваецца.
Далей
|
№ 24 / 1359 за 2018-06-16
Савецкая, 54: вас чакаюць!
Брэст. Пешаходная вуліца Савецкая. Калі дзень святочны ці выхадны, мінакоў тут вельмі шмат. Усе жыццю радуюцца. Можна кавы папіць, музыку паслухаць. Шляхетная вуліца шляхетнага горада. А па адрасе Савецкая, 54 вас асабліва чакаюць. Менавіта тут ад Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра працуюць у адным будынку мастацкая галерэя і сувенірная крама “Скарбніца”.
Далей
|
№ 23 / 1358 за 2018-06-09
Дварэц з трускаўкамі
Аграгарадок Дварэц Лунінецкага раёна сёння — ягадны рай. Побач праходзіць аўтатраса М-10, якая лучыць Беларусь з Расіяй. Таму і гандлёвая плошча тут адна з самых вялікіх у наваколлі. Водар клубніц стаіць неверагодны. Іх закупляюць фурамі. А яшчэ і май з пачаткам лета аказаліся спрыяльнымі для ўраджаю трускавак (такая назва клубніц мне больш даспадобы). Кіло ягад у Дварцы, як сцвярджаюць мясцовыя знаўцы, каштуе гэтымі днямі 50-80 капеек. І як пераконваюць тыя ж знаўцы, пры дбайным падыходзе да ягаднай справы ёю можна займацца цягам усяго лета. Аднак не толькі гандлёва-камерцыйны сэнс мае дадзенае пытанне.
Далей
|
№ 22 / 1357 за 2018-06-01
Куплю білет да Кнігаграда
Адна з галоўных культурных падзей чэрвеня — Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў гарпасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне. Фэст гэты — своеасаблівая мадэль будучай шчаслівай ды заможнай Беларусі. Заможнай у першую чаргу сваёй духоўнасцю, пераемнасцю векавых традыцый ды дакладным веданнем каранёў. Пакуль жа мы толькі імкнемся да ідэалу. Метадыст мясцовага Цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага Людміла Вырвіч прэзентавала невялічкі перадфестывальны агляд. Вось, да прыкладу, як падрыхтаваліся да знакавай падзеі бібліятэкі раёна.
Далей
|
№ 21 / 1356 за 2018-05-26
Бонус заўчаснага лета
З маем, пагадзіцеся, нам пашанцавала. Ці не ўвесь месяц прырода прапаноўвала майстар-класы пяшчоты і цяпла. Як бачна па рэдакцыйнай пошце, нашы работнікі культуры напоўніцу выкарысталі бонус заўчаснага лета. Да прыкладу, на базе дзіцячай школы мастацтваў горада Бярозаўка (Лідскі раён) распачаўся другі рэгіянальны конкурс-пленэр “Нёманская зямля”. Да слова, Бярозаўская ДШМ месціцца ў гістарычнай пабудове — у былым маёнтку заснавальніка шклозавода “Нёман” Юліуса Столе.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|