На людным месцы № 51 / 1386 за 2018-12-22
Правільным шляхам ідзеце, Алена Генадзьеўна!
Не люблю лічбаў. Але навіна з Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прымусіла заняцца практычнай статыстыкай. Справа ў тым, што дырэктар названай ЦКС Алена Заяц даслала ў рэдакцыю інфармацыйную таблічку на тры старонкі з хвосцікам (вельмі шчыльна, без інтэрвалаў) аб правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Я пачаў падсумоўваць. Атрымалася, што з 20, 23 — 31 снежня 2018 года да 1 студзеня года наступнага па 17 клубных установах горада і раёна пройдзе 76 святочных акцый (ад ранішнікаў, тэатралізацый і выстаў да мультсеансаў, маскарадаў і дыскатэк). Брава, Алена Генадзьеўна! Не пабаяліся даслаць план, значыць, не пабаіцеся яго і рэалізаваць дзеля навагодняй эканамічнай падвышкі культуры ЦКС.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Нашэсце Дзедаў Марозаў і... жаніхоў!
Мне пашанцавала: я пасябраваў па тэлефоне з дырэктарам Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юліяй Камаровай. У выніку кадравых ратацый у вялізным раёне, дзе толькі адных музейных устаноў — з паўтузін, знаёмых работнікаў культуры не засталося. Мы абмяняліся з Юліяй Вячаславаўнай вярыцельнымі граматамі (чытай — нумарамі мабільных) і паабяцалі быць агульнакарыснымі. А першым вынікам такіх стасункаў стала інфармацыя пра выставу “Срэбраныя цені дзяцінства”, што ладны ўжо час працуе ў Музеі гісторыі і культуры горада Оршы.
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
Акрабаты, прыгажуні і песні над Нёманам
Зіма толькі першым днём парадавала. Снежна было, марозна, а на душы — казачна, па-навагодняму святочна. Але нядоўга тая музыка грала. Адліга, слота, галалёд. А яшчэ і дні кароткія, як заечы хвост, ды цьмяныя, нібыта шкельца ў лазні па-чорнаму. Падаецца, на Піліпаўку гэткай жа няяркай стала і частка лістоў. Няўжо і імпрэзы такія ж сумныя? Не можа быць! Прачынайцеся, спадарове! Стан надвор’я не павінен уплываць на якасць нашай працы.
Далей
|
№ 48 / 1383 за 2018-12-03
Каго пякуць перад Воўчым святам?
28 лістапада пачалася Піліпаўка — пост перад Раством, названы ў гонар святога апостала Піліпа. Яшчэ яго называюць Воўчым святам. Маўляў, самыя доўгія ночы — бонус шэрым галодным драпежнікам. Але не гэта для мяне галоўнае. На Загавіны перад Піліпавым пастом у аграгарадку Скірмантава, што ў Дзяржынскім раёне, адбываецца гульня “Ката пячы”. Гэты факт надзвычайна мяне зацікавіў і паклікаў у чарговую журналісцкую дарогу. У наступных нумарах “К” я падрабязна распавяду вам, за што на Койданаўшчыне з жывёлінкі здзекаваліся… З першым днём зімы, шаноўныя чытачы!
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
Партрэт на фоне радзімы
Аб краязнаўчай эстафеце “Беларускае! Роднае! Сваё!”, што ладзілася ў бібліятэках ЦБС Браслаўскага раёна,
загадчык аддзела маркетынгу Ірына Макарэвіч пісала яшчэ ў чэрвені. Эстафета прымяркоўвалася да Года малой радзімы і прадугледжвала шэраг мерапрыемстваў гістарычнай, краязнаўчай, этнаграфічнай тэматыкі. Адным з этапаў стаў фотакрос-конкурс “Я люблю кнігу! Я люблю радзіму!”, які праходзіў з чэрвеня па кастрычнік.
Далей
|
№ 46 / 1381 за 2018-11-16
Ключы для навасельцаў
Інтэрнат Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” урачыста адкрыўся пасля рамонту. 15 лістапада міністр культуры Беларусі Юрый Бондар уручыў ключы ад абноўленых нумароў 22 першым навасельцам. Падчас мерапрыемства ён адзначыў, што з рэканструкцыяй “Беларусьфільма” важна было не толькі атрымаць добра аснашчаную кінафабрыку, але і паклапаціцца пра сацыяльную сферу, якая ўключае і камфортны побыт яе працаўнікоў.
Далей
|
Льняная цацка навагодняя
Жартаўнікі з інтэрнэт-форумаў па-свойму змагаліся з сумнай непагаддзю апошніх дзён, называючы краіну “Туманным Бульбіёнам”. У прадчуванні блізкай зімы ды Новага года сапраўды хочацца настрою светлага, казачнага. А не дажджу ці слоты. І тут толькі на работнікаў культуры спадзеў: лепей за іх ніхто святочны настрой не створыць. Менавіта таму ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы прайшоў абласны семінар-практыкум па вырабе навагодніх упрыгожванняў.
Далей
|
№ 45 / 1380 за 2018-11-10
Кветкі для мамы
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працуе персанальная выстава мастачкі Вольгі Данілюк. Менавіта такім чынам яна вырашыла павіншаваць сваю маму Тамару Аляксееўну з днём нараджэння. На кожнай з 19 прадстаўленых работ — кветкі. Іх выгадавалі мама і сястра, прынёс з прагулкі сын. Вольга Данілюк працуе ў тэхніцы алейнага, акварэльнага, пастэльнага жывапісу, цікавіцца батыкам, мастацкім тэкстылем, стварае аўтарскія лялькі, паштоўкі і сувеніры, робіць ілюстрацыі для дзіцячых часопісаў. У 2016 годзе калекцыя беларускай вопраткі Вольгі Данілюк заняла першае месца ў намінацыі “Тэкстыль” на Беларускім тыдні мастацтваў у Мінску. Пра гэта распавяла малодшы навуковы супрацоўнік музея-сядзібы “Пружанскі
палацык” Арына Сысыляціна.
Далей
|
Крыло Эраса
У калекцыі музея “Замкавы комплекс “Мір” знаходзіцца французскі веер XIX стагоддзя, на якім адлюстраваны Эрас разам з Псіхеяй. І такі сюжэт — зусім невыпадковы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|