На людным месцы № 17 / 1404 за 2019-04-27
Вясна — час на ідэі
Я сёння адшукаў у шафе пінжак: Мінск напрыканцы красавіка пачаў рэпеціраваць лета. І ў яго, гляджу, атрымліваецца. Горача. Не стае дажджу. Але вялікае абуджэнне не спыніць. Вясновы пачатак лета — час нараджэння новых ідэй. Яны рознакаляровымі птушкамі лунаюць над аблокамі. Галоўнае — разгледзець іх і прымусіць працаваць на сябе.
Супрацоўнікі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прыдумалі сабе “Бібліязацемкі”. Квэст для падлеткаў “Уперад” прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Далей
|
№ 16 / 1403 за 2019-04-20
“Жужа” не толькі вясёлы, але і якасны!
Хачу пагаварыць пра якасць. Наспела і карціць. Я вельмі любіў калісьці мінскія тралейбусы, дзе працавалі кіроўцамі класныя спецыялісты з высокім пачуццём прафесійнай годнасці. Яны ніколі не забываліся на тое, што займаюцца перавозкай людзей: транспарт рухаўся плаўна, без рыўкоў, пасажыры пачувалі сябе камфортна. А фірмовай пазнакай сталічнасці нашых тралейбуснікаў было тое, што яны самі абвяшчалі назвы прыпынкаў — і, як правіла, на роднай мове. Усё гэта стварала нейкую сямейную даверлівую атмасферу на маршруце. Госці сталіцы здзіўляліся і зайздросцілі. Памятаеце? Прайшлі тыя часы.
Пры кожным павышэнні кошту праязнога дакумента мы справядліва чакаем павышэння якасці абслугоўвання. Чакаем, іншым разам, дарэмна. Сышлі на пенсію прафесіяналы. За стырно тралейбусаў селі маладзёны, якія так і не здолелі зразумець, што рух без рыўкоў — норма, а не выключэнне. Сітуацыю не ратуюць і прыватныя маршруткі, дзе не пра пасажырскі камфорт дбаюць, а пра грашовы прыбытак.
Я раблю праекцыю на беларускую рэгіянальную культуру — і з радасцю бачу адваротную карціну.
Далей
|
№ 15 / 1402 за 2019-04-13
Стрэсаўстойлівасць як прыкмета прафесіяналізму
Сёння да станцыі метро “Пятроўшчына” выскачыла вавёрка. Адкуль? Са старых могілак, што за банкам, ці з рэштак лесапарку ля бальніцы на Сямашкі? Хто ж яе, нахабу, ведае. Ноч гуляла, а пад ранак заблукаць дадумалася. Але ў рухах — ніякай мітусні. Хоць і схуднела за зіму, аднак хвост трымала з гонарам, у строгай паралельнасці з зямлёй. Спачатку паспрабавала перайсці праспект Дзяржынскага — спыніла цэлую аўтамабільную плынь. Імкліва перадумала і панеслася ў адваротны бок, ускочыла на бярозу і зацокала: “Не, не маё дрэва!”, мэтанакіравана пабегла далей па газонах. Адразу відаць — стрэсаўстойлівая. Заўжды даб’ецца свайго, бо спадзяецца толькі на сябе.
А я гомельскіх вавёрак згадаў, з парка Румянцавых. Вось гэтыя нічога самі не ўмеюць. І калі ідзеш міма іх і ласункі (семкі там ці цукеркі) з рукі не прапаноўваеш, пачынаюць з дрэў шалупіннем кідацца і нахабна лаяцца. Цацы! Яўныя выхаваўчыя пралікі ў развіцці пазабюджэтнай дзейнасці. У вас ніякія асацыяцыі не ўзнікаюць?
Далей
|
№ 14 / 1401 за 2019-04-06
Прычаліць у Мінойтах да “Берага”…
Без камертона музычны інструмент прафесійна не наладзіш. Пагадзіцеся, што камертонам для нацыі з’яўляецца пісьменнік, які не церпіць фальшывых нот ні ў сваіх учынках, ні ў сваіх тэкстах. Народ з такой асобай звярае думкі, раўняецца і дае ёй званне “народны”. Пра гэта я казаў у мінулым аглядзе пошты. Заклікаў чытачоў — у першую чаргу, бібліятэкараў — назваць тых беларускіх літаратараў, якія паўплывалі на іх светапогляд. Першай адгукнулася кіраўнік Бешанковіцкай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Курмель. Малайчына, Таццяна Міхайлаўна! І ў вашай кніжнай гаспадарцы ўсё ўзорна, і ў стасунках з нашай газетай таксама.
Далей
|
Прафесійны падыход да самадзейнага тэатра
19 — 20 сакавіка ў Магілёве прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум “Аматарскі тэатр у сацыякультурным аспекце горада і рэгіёна”, у якім узялі ўдзел каля 50 кіраўнікоў і рэжысёраў аматарскіх тэатральных калектываў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з далёкага новасібірскага краю.
Далей
|
Пра хор — на мове музыкі
Красавік 2019 — юбілейная дата для народнага хору народнай песні выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Родніца”. Узгадваюцца радкі Ніла Гілевіча: “Будзь благаславёна тая сіла, што нас прымусіла спяваць”. Вось ужо 40 гадоў яна трымае ў сваіх абдымках гэты калектыў.
Даволі часта пра добрую і ладную справу кажуць: “як па нотах”. А распавядаць пра хор-юбіляр можна нават з выкарыстаннем пэўных музычных тэрмінаў.
Далей
| |
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Напісана вайной — увекавечана літаратурай
Кінарэжысёр Сяргей Салаўёў усё ж дазняў сваю “Ганну Карэніну”. Здымкі расцягнуліся
на гады па трывіяльнай прычыне: не было грошай. Зацікавілі развагі творцы на гэты конт. Ён, да прыкладу, упэўнены, што Леў Талстой, як і Аляксандр Пушкін, мелі, маюць і будуць мець уладу над расійскім народам. І цурацца такога ўплыву не варта, бо кожны твор класікаў утрымлівае генакод і архетып нацыі. Інакш кажучы, чытанне класікі выхоўвае грамадзяніна. Цяжка не пагадзіцца. Таму дзіўным
падаецца тое, калі на экранізацыю нацыянальнага твора ў нацыі не хапае памкнення.
З гэтай нагоды ў мяне пытанне да нашых чытачоў (перш за ўсё — бібліятэкараў). Шаноўныя, а каго з нашых літаратурных класікаў вы лічыце для ўвасаблення на кінаэкране? Свае адказы, калі ласка, аргументуйце. Лепшыя мы апублікуем у наступных аглядах пошты.
Далей
|
№ 12 / 1399 за 2019-03-23
Сустрэліся неяк талковы зяць ды беззаганная цешча
21 сакавіка споўнілася 75 гадоў заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь Міколу Дудчанку, стваральніку і першаму кіраўніку харэаграфічнага калектыву “Харошкі”, рэжысёру-пастаноўшчыку і балетмайстру. Зборнік артыкулаў пра яго этнахарэограф і этнапедагог Мікола Козенка назваў пяць гадоў таму “Неўтаймаваны”. Вельмі дакладная характарыстыка. Мікола Дудчанка, шануючы мінулае, не забываецца і на перспектыву. Не раз выступаў у ролі старшыні экспертнай рады фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Надзвычай шаную тых людзей, якія віртуозна танцуюць. Як па мне, дык яны ведаюць яшчэ адну адмысловую мову —- мову зносін і асабістага волевыяўлення. Гарызонты для такіх пастаянна пашыраюцца. З днём нараджэння, Мікола Рыгоравіч!
Далей
|
№ 11 / 1398 за 2019-03-16
Аладка Смятанаўна і гаражны Мужчына
Яшчэ не паспелі даесці блін і выцерці падбароддзе ад масла, а ўжо трэба рыхтавацца да чарговай падзеі, на гэты раз — фестывальнай. Яна — нібыта вітамінны напой: узбадзёрвае, пазбаўляе рэшткаў зімовай санлівасці, надае радасці абноўленага светаўспрымання. Ключавое слова тут — “абноўленага”. Не павінны доўжыць сваё існаванне фестывалі-блізняты. Мастакі ведаюць: з кепскага зыходніка добрая копія не атрымаецца. Абсалютна самастойны твор — так, а прыстойны дубль — аніколі. Думаю, да месца тут рэцэпт ад Булата Акуджавы: “Перекроите всё иначе!” Мастацтва думання — гэта як мастацтва кройкі і шыцця. А ідэя — непрарослае зернейка, з якога і вырошчваецца фэст. Калі догляд дбайны — і “расліна” атрымліваецца шматгадовай, здатнай на развіццё і ўдасканаленне.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|