Феномен віртуозаў
Міжнародны музычны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае” ўжо можна, падобна на тое, афіцыйна лічыць Першым. Па меншай меры, менавіта так назвалі яго вядучыя ў дзень закрыцця. Напярэдадні ж канцэртаў і сам маэстра, і непасрэдныя арганізатары форуму былі надзвычай сціплымі ў выказваннях, засяроджваючы ўвагу на эксперыментальным характары цяперашняга фестывалю: маўляў, у іншых краінах ён “прапісаўся” ўжо трывала, а вось як пойдзе справа ў Беларусі — паглядзім. Атрымалася — звыш усялякіх чаканняў! Бо калі кожны падобны цыкл канцэртаў мае свае кульмінацыі, дык тут яны прыпадалі бадай
на ўсе выступленні. Яшчэ і таму, што ўсе вечары былі прынцыпова адрознымі. І, разам з тым, з’яднанымі агульнай “скразной” ідэяй — не толькі ўласна асобы Співакова, але
і, шырэй, класікі як культу гармоніі і прыгажосці.
Далей