Культпрасветработа № 22 / 840 за 2008-05-31
Урокі міёрскага радзімазнаўства
Партрэт культуры Міёрскага раёна — гэта шматколернасць фарбаў, выразных тонаў і не менш шматзначных паўтонаў. Тут няма другарадных рысак. Літаральна ўсё — і развіццё фальклору, традыцыйных рамёстваў, і сучаснае аграгарадское аблічча вёсак, і дыхтоўнае жыллё для маладых спецыялістаў, у тым ліку і ў сферы культуры, і паўсюдная камп’ютэрызацыя бібліятэк і клубаў, і цудоўны музей “Радзімазнаўства”, — усё без выключэння працуе на сённяшні сацыякультурны імідж старадаўняй Міёршчыны.
Далей
|
№ 20 / 838 за 2008-05-17
Два ключы да сэрца Петрыкаўшчыны
Там, дзе тчэ свае хуткаплынныя ўзоры паўнаводная Прыпяць, у атачэнні шматлікіх азёраў і затокаў цэнтральнай часткі беларускага Палесся квітнее Петрыкаўскі раён. Гасцей рэгіён сустракае заліўнымі лугамі, векавымі лясамі і верхавымі балотамі, многія з якіх запаведныя.
Прыродную адметнасць гэтай зямлі цэняць не толькі айчынныя, але і замежныя турысты. Пасуе маляўнічасці прыроды і знешні выгляд устаноў культуры рэгіёна. Амаль ля кожнага клуба ці бібліятэкі — альпійскія горкі, густоўна аформленыя клумбы, арыгінальныя скульптурныя кампазіцыі. Вонкавая эстэтыка як вынік памкнення мясцовых культасветработнікаў узбагаціць прыгожым жыццё гараджан і вяскоўцаў.
А на гербе Петрыкава ззяюць два ключы, сімволіку якіх мясцовыя жыхары цяпер тлумачаць так: толькі мудрасць сталых і энергія маладых змогуць адамкнуць браму новай культурнай эпохі краю. Таму работа з моладдзю — адзін з асноўных накірункаў развіцця раёна.
Далей
|
№ 16 / 834 за 2008-04-19
Пад шатамі Белавежскай пушчы
... Палову Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці абдымаюць велічныя лясы. Маляўнічы регіён падпяразаны поясам нацыянальнага запаведніка “Белавежская пушча” і мяжой суседняй Польшчы. Жыхары мясцовых вёсак штодня бачаць асілкаў-зуброў не на кніжных старонках, а ля плота, што ахоўвае сады ды агароды ад лясных суседзяў. Часцяком дарогу аўтамабілю загароджвае крутарогі волат ці дзік, а неба рассякае крыламі не авіялайнер, а клін лебедзяў, качак, журавоў...
Такім багаццем, вядома, патрэбна распараджацца рацыянальна. Само асяроддзе наводзіць на думку аб развіцці сферы экалагічнага і агратурызму. Работнікі культуры Свіслаччыны разам з мясцовымі жыхарамі асаблівую ўвагу надаюць распрацоўцы турыстычнай інфраструктуры і маршрутаў, у якіх — эканамічная дамінанта гэтага краю.
Далей
|
№ 15 / 833 за 2008-04-12
Фонд “Падрыхтоўка кадраў” у кантэксце смелых рашэнняў
Усё ж, відаць, імя знакамітага земляка дае пэўны стымул для развіцця культурна-асветніцкай работы ў раёне. Далёка не кожны райцэнтр можа ганарыцца сваёй карціннай галерэяй ці дабудаваным у зале ГДК балконам на 90 месцаў. А гэта ж — толькі неабходны мінімум. Значыцца, узрастае запатрабаванасць ва ўстановах культуры і зацікаўленасць у іх працы.
“Будуем сваё зорнае неба”, — сказаў мне дырэктар школы (тут вучыўся ў свой час будучы касманаўт Уладзімір Кавалёнак), распавядаючы пра абнаўленне вясковага музея, прысвечанага земляку. Сапраўды, “зорны” чалавек паходзіць з гэтага краю. А ў самым хуткім часе яго чакаюць на Радзіме, у школе вёскі Хацюхова, а пасля ў Белым, дзе жыве брат касманаўта.
Далей
|
№ 13 / 831 за 2008-03-29
Вясковая сталіца роднага слова
На ўздзенскім гербе — Кірыла і Мяфодзій — святая двойца праваслаўнай славеснасці. 19 пісьменнікаў выйшла з гэтых мясцін. А настаўнікаў — і не пералічыш. Культура ды асвета — тутэйшыя прыярытэты, на якіх і грунтуецца духоўнасць Уздзеншчыны. Кірыла і Мяфодзій пазіралі на нас з мясцовага герба скрозь сонейка Слова. А мы з начальнікам аддзела культуры Уздзенскага райвыканкама Алай Карповіч аглядалі новы помнік тром мясцовым воінам-інтэрнацыяналістам, што не вярнуліся на Радзіму з Афганістана.
Скрозь прасветліну маленькай зорачкі на абеліску мы бачылі родную зямлю Кандрата Крапівы і Паўлюка Труса, крыж на месцы разбуранай царквы, асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам…
Далей
|
№ 12 / 830 за 2008-03-22
Пяць тысяч руж у краі Леля
Улетку ружы будуць красаваць у Лельчыцкім раёне паўсюль — на клумбах ля ўстаноў і прадпрыемстваў, на прысядзібных участках і, вядома, на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Райвыканкам вось ужо ў другі раз правядзе сёлета акцыю па высадцы пяці тысяч саджанцаў гэтых кветак, што сімвалізуюць гармонію і хараство. І, без сумневу, ініцыятыва ўлад будзе падтрымана.
Далей
|
№ 11 / 829 за 2008-03-15
№ 10 / 828 за 2008-03-08
Бяседы над Бесяддзю: што ні вёска, то цікавостка
Хоцімшчына адметная не толькі тым, што з’яўляецца ледзь не самым дальнім раёнам Магілёўскай вобласці. На гэтай старажытнай зямлі, асветленай паэтычнай Бесяддзю, жывуць і працуюць дбайныя людзі, якім неабыякавы лёс нацыянальнай культуры.
Далей
|
№ 9 / 827 за 2008-03-01
Бераставіччына. Асаблівасці мясцовых жарынак
Вялікая Бераставіца насамрэч зусім невялікая. Наадварот, гэта адзін з самых маленькіх райцэнтраў Беларусі. Колькасць яго насельнікаў не дасягае і пяці тысяч. Ды і ў раёне, што цягнецца ўздоўж мяжы з Польшчай, нават дваццаці тысяч жыхароў не набярэцца. Край гэты сельскагаспадарчы: прамысловых прадпрыемстваў тут амаль няма.
Як адбіваюцца гэтыя характарыстыкі на культурным жыцці Бераставіччыны? Прынамсі, не горшым чынам. Бо назваць яго правінцыйным язык не павернецца. Затое чыстае паветра і ціша становяцца крыніцай узважанага, неімпульсіўнага памкнення, а папраўдзе гаспадарлівая вынаходлівасць і працавітасць работнікаў культуры спараджаюць сапраўдныя “ноў-хаў” — жарынкі карыснага досведу.
Пазалетась Вялікая Бераставіца была прызнана самым добраўпарадкаваным населеным пунктам краіны ў сваёй намінацыі. Мясцовыя ўлады не пашкадавалі сродкаў і высілкаў, каб да 500-гадовага юбілею мястэчка пахарашэла. Цяпер яго жыхары могуць без залішняй пахвальбы, але з гонарам, адзначыць: у нас чысцей і прыгажэй, як па той бок мяжы.
Адрадзіць галоўны сімвал краю — касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі, перліну беларускага дойлідства пачатку XVII ст., пакуль не ўдалося: раённых сродкаў на яго рэстаўрацыю не хапае, ды і мясцовыя рыма-католікі ў гэтым храме прагматычнай патрэбы не маюць, бо ў мястэчку ёсць і другі касцёл. Затое побач з велічнымі руінамі на цэнтральнай плошчы паўстала новая адметнасць — скульптурнае Дрэва жыцця, увенчанае гербам Вялікай Бераставіцы з выявай вавёркі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|