Культпрасветработа № 40 / 858 за 2008-10-04
Стварыць новы цэнтр раённага жыцця
Брэсцкі раён — адмысловы, бо заўжды навідавоку: знаходзіцца ля заходняй мяжы Беларусі, прыцягвае да сябе як айчынных вандроўнікаў, так і турыстаў з памежных Украіны ды Польшчы.
Багата разнамоўных груп і з іншых краін. Культасветработнікі рэгіёна з гэтай нагоды імкнуцца трымаць марку, робяць акцэнт у працы на пашырэнне сувязей з беларусамі замежжа, з прадстаўнікамі нацыянальных культур раёна, а таксама на ўдасканаленне стасункаў з іншымі аддзеламі Брэсцкага райвыканкама. На Прыбужжы фарміруецца ўласная школа культасветы, якая дапамагае не толькі ажыццявіць на справе самыя смелыя пачынанні, але і гарантуе іх фінансавую падтрымку.
Далей
|
№ 39 / 357 за 2008-09-27
Відэалетапіс аўтарскіх праектаў адраджэння: інвестыцыі ў інавацыі
Начальнік аддзела культуры Чавускага райвыканкама Андрэй Васільеў вярнуўся днямі з традыцыйнага абласнога семінара-вучобы, у якім бралі ўдзел яго калегі-начальнікі з 21 раёна Магілёўшчыны. Уражанняў і слушнай інфармацыі, як і заўжды, прывёз шмат. Гаворка ішла пра выкананне Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі гастрольна-канцэртнай дзейнасці”, падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны, што пройдуць 28 верасня, стан спраў у кожным раённым аддзеле культуры вобласці. Дарэчы, культасветнікі з Чавусаў займаюць у абласным “рэйтынгу” годную залатую сярэдзіну. Па словах начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца, рэгіён выйграе за кошт планавага ўкаранення новых тыпаў устаноў культуры: клубаў народнай творчасці, цэнтраў фальклору, дамоў сельскай культуры. І справа тут, як паказала жыццё, не толькі ў аптымізацыі сеткі культурнага абслугоўвання, не ў зменах назваў, а ў карэнным адрозненні падыходаў да культасветы. У выніку гэтага раён рэалізоўвае якасна новыя творча-метадычныя праграмы, якія сёння можна смела назваць аўтарскімі.
Далей
|
№ 34 / 852 за 2008-08-23
“Катрушніцкі лемязень” і патрабавальны райдэр наймаладзейшага раёна
Дрыбінскі раён — наймаладзейшы на Беларусі. Паўстаў ён у вясковым і маланаселеным кутку Горацкага краю толькі ў 1989 годзе, калі перасяленцы з забруджаных радыёнуклідамі тэрыторый Магілёўшчыны сталі ўладкоўваць свой побыт на новым месцы. Для іх узводзіліся сучасныя пасёлкі, якія пакрысе абрасталі сучаснай інфраструктурай. У тым ліку — і “культурнага” характару. Сёння ў раёне прадстаўлены ўвесь шэраг устаноў культуры, куды апрача клубнай і бібліятэчнай сістэмы ўваходзяць таксама музей і Дом рамёстваў.
Далей
|
№ 31 / 849 за 2008-08-02
Крылы творчых ветракоў над Мядзельскім амфітэатрам
21 ліпеня, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мядзель і Мядзельскі раён атрымалі, поруч з некаторымі іншымі рэгіёнамі краіны, свой сцяг. Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы. На чырвоным палотнішчы сцяга выява герба горада з трыма вежамі. У гэты ж час званчэй за спелае жыта на палях рэгіёна гучалі народныя песні пад час зажынак, якія мясцовыя культасветработнікі наладзілі для механізатараў. А выезды ў поле практыкуюцца і на працягу ўсяго жніва, калі ў абедзенны перапынак найлепшыя мясцовыя артысты наведваюць хлебаробаў.
Далей
|
№ 29 / 847 за 2008-07-19
Край першага аграгарадка: імідж праз традыцыі і маладосць
Ад мяжы да мяжы Драгічынскага раёна ўсяго 51 кіламетр, але на гэтай невялікай прасторы існуюць тры мясцовыя дыялекты, прычым настолькі лексічна самастойныя і сакавітыя, што жыхары аднаго мястэчка часам не разумеюць суразмоўцаў з іншага. Некаторая аддаленасць ад асноўных рэспубліканскіх магістралей дапамагла захаваць у гэтым кутку Брэстчыны сапраўдную беларускую аўтэнтыку.
Трывалая повязь з мінуўшчынай не замінае Драгічыншчыне ісці ў авангардзе шматлікіх сучасных праектаў. Менавіта тут распачалося тры гады таму ажыццяўленне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла, і ў вёсцы Закозель быў створаны першы ў рэспубліцы аграгарадок. Раён стаў лабараторыяй па правядзенні яшчэ аднаго ўдалага эксперыменту: тут упершыню з’явіліся школы народнай творчасці. Цяпер дзеці пераймаюць звычаі бацькоў, каб і ў інфармацыйным грамадстве будучага стрыжнем агульнай культуры заставаўся менавіта нацыянальны складнік.
Далей
|
№ 28 / 846 за 2008-07-12
“Задзвінне” і не толькі – у фармаце свята
Горад майстроў. Так называецца не толькі штогадовая справаздача носьбітаў традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая заўжды спадарожнічае Міжнароднаму фестывалю: гэтая назва адпавядае і самому Віцебску — самабытнаму творчаму асяродку, радзіме выбітных музыкантаў, мастакоў, людзей, неабыякавых да развіцця айчыннай культуры.
Далей
|
№ 27 / 845 за 2008-07-05
Сельская культура вакол фестывальнай сталiцы
У Віцебскім раёне ўсе асноўныя ўстановы культуры знаходзяцца на сяле, а не ў самім Віцебску. Такая сітуацыя, на думку старшыні райвыканкама Івана Вазміцеля і начальніка аддзела культуры Марыны Здольнікавай, — асноўная асаблівасць рэгіёна. У гэтым — свой досвед, нават сваё ноў-хаў па арганізацыі працы. Чым бліжэй да вяскоўцаў, лічаць у райвыканкаме, тым вышэйшая эфектыўнасць і практычнага культуразнаўства. Дзяржаўную палітыку развіцця сяла ўкараняць у жыццё нашмат прасцей праз развітыя і ўладкаваныя аграгарадкі, асабліва калі гаворка ідзе пра такі спецыфічны раён, як Віцебскі.
І культасветработнікам у іх аддаецца прыярытэт па ўсіх напрамках — у духоўнай сферы, у праграмах па захаванні гістарычных і архітэктурных каштоўнасцей, прапагандзе здаровага ладу жыцця, зберажэнні фальклору і традыцыйных рамёстваў.
Урэшце, выбар раёна для камандзіроўкі не выпадковы і таму, што прыпала яна на пярэдадзень ХVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2008”.
Далей
|
№ 25 / 843 за 2008-06-21
Савет, які працуе на гаспадарлівасць і пакрысе змагаецца за эканамічныя вынікі
Чэрвеньскім днём у Чэрвені я ўбачыла многае: і вынікі працоўных намаганняў гаспадарчай групы мясцовага аддзела культуры, і мэтанакіраванае аднаўленне помнікаў воінам-вызваліцелям, і ашчаднае стаўленне да народнага мастацтва, і планавае выхаванне маладога пакалення на ўзорах духоўнай нацыянальнай культуры... “Ігумен” — так называўся Чэрвень да 1923 года. Так ужо супала, што менавіта хлопцы, народжаныя ў 1923-ім, толькі што скончыўшы школу, першымі адыходзілі на фронт у першы дзень вайны. Мала іх вярнулася дахаты.
22 чэрвеня... Нядзеля... Сёлета дата супала з днём тыдня... Сівы і мудры Чэрвень-Ігумен умее шанаваць і тых, хто вярнуўся, і тых, хто загінуў. Тут будуюцца новыя праваслаўныя храмы, узводзяцца касцёлы, з’яўляюцца аграгарадкі, у якіх дзеці, унукі і праўнукі колішніх франтавікоў адраджаюць фальклор, рамёствы, песні, памяць.
Далей
|
№ 23 / 841 за 2008-06-07
“Залатая пчолка”: сабраць нектар творчасці
Для многіх дзяцей Беларусі, краін далёкага і бліжняга замежжа паласатая руплівіца найперш асацыіруецца з Клімавічамі. І тут няма нічога дзіўнага: працавітая збіральніца нектару-мядку з’яўляецца сімвалам Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці, што ўжо восьмы год запар збірае юныя таленты ў невялікім гарадку на Магілёўшчыне. Разнамоўныя творчыя калектывы імкнуцца трапіць сюды, ведаючы пра высокі статус конкурсу, а жыхары Клімавічаў і навакольных вёсак клічуць сваякоў і сяброў у госці менавіта напрыканцы мая, калі фестывальная Клімавіччына асабліва прыгожая, святочная і шчырая.
Форум рэальна ўзняў прэстыж і вядомасць рэгіёна, паўплываў на інфраструктуру горада, ператварыў яго ў надзвычай цікавы аб’ект для аматараў музыкі, турыстаў, прадпрымальнікаў і маладых спецыялістаў сферы культуры. Узлёт раённага конкурсу да міжнароднага прызнання стаў штуршком для агульнага культурнага ўздыму краю, у якога ёсць багаты вопыт значных пераўвасабленняў і пераўтварэнняў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|