Соцыум № 31 / 849 за 2008-08-02
Эканомія на 114 тысячах м2
Нацыянальная бібліятэка Беларусі — аб’ект своеасаблівы і шматфункцыянальны. Прычым адна з гэтых функцый — іміджавая. Адпаведна, эканомія энергарэсурсаў тут павінна быць непрыкметнай для вока наведвальніка-чытача або турыста, але пры гэтым заўважнай для бюджэту ўстановы.
Зрэшты, намеснік дырэктара бібліятэкі па эканоміцы і эксплуатацыі будынка Станіслаў Каспяровіч запэўніў карэспандэнта “К”, што вырашыць гэтую дылему не так і складана. Балазе сучасныя тэхналогіі дазваляюць эканоміць зусім не за кошт інтарэсаў спажыўца. Асабліва пры максімальна рацыянальным іх выкарыстанні і ўменні ўлічваць самыя розныя фактары — у тым ліку чалавечы.
Далей
| |
№ 29 / 847 за 2008-07-19
“Беларусьфільм”: асаблівасці нацыянальнай кінематаграфіі
Да 1 верасня 2009 года, згодна з тэрмінам, вызначаным Кіраўніком дзяржавы, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” павінна прайсці поўную рэканструкцыю. Акрамя буйной тэхнічнай мадэрнізацыі ды пашырэння вытворчых плошчаў, паўстае яшчэ шэраг пытанняў, звязаных з новым абліччам беларускага кіно. Якім чынам умацаваць прыбытковы на сённяшні дзень статус прадпрыемства? Як прывесці айчынную прадукцыю да спажыўца: праз кінаэкраны, тэлебачанне або лічбавыя носьбіты? Урэшце, на аснове якіх крытэрыяў фарміруецца рэпертуарная палітыка кінастудыі?
Генеральны дырэктар Уладзімір ЗАМЯТАЛІН, акрэсліваючы найважнейшыя вектары дзейнасці прадпрыемства, даў першую ў гэтым годзе прэс-канферэнцыю. “К” прапануе ўвазе чытачоў асобныя маналогі-адказы Уладзіміра Пятровіча на пытанні журналістаў, прысвечаныя асноўным накірункам працы Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Далей
|
№ 27 / 845 за 2008-07-05
Сем дарог у Навагрудак, або Калі экстрэмальны сервіс набудзе бюджэтаўтваральны змест?
“К” зноў звяртаецца да актуальнай тэмы турызму. Папярэднія публікацыі і журналісцкі камандзіровачны досвед сведчаць пра запатрабаванасць належнай інфраструктуры ў кожным з цэнтраў, куды будуць і ўжо цяпер імкнуцца патрапіць землякі ды замежнікі ў адпачынак ці на выхадныя. Сервіс для турыста відавочна пачынаецца і з адметнасцей краю, і з прыдарожнага абслугоўвання. Гэта тым больш актуальна для тых месцаў, дзе насельніцтва, як у Навагрудку, “у сезон” павялічваецца за кошт вандроўнікаў ледзьве не ўдвая.
Ці здольны горад сёння задаволіць гасцей і рэалізаваць свой патэнцыял па ўязным і ўнутраным турызме напоўніцу? Сацыякультурны погляд на турызм — на старонках “Соцыума”.
Далей
|
№ 26 / 844 за 2008-06-28
Зорная дарожка для сучаснікаў
Яскравым пацвярджэннем натуральнага суіснавання ідэй старэйшага і памкненняў сучаснага пакаленняў стане сталічны парк Перамогі, што хутка кардынальна зменіць сваё аблічча.
Далей
|
№ 25 / 843 за 2008-06-21
“Джульета з півам”, або Дзяўчына ў эпоху рызыкі
Наш актыўны пазаштатны аўтар Тамара Круталевіч, супрацоўніца Бярэзінскай райбібліятэкі і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, не толькі ўзнімае праблему фізічнага і духоўнага здароўя беларускіх дзяўчат, але і прапаноўвае канкрэтную праграму маральнай інфармацыйна-асветніцкай “тэрапіі”, скіраванай на старшакласніц і студэнтак. Досвед, назапашаны ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы, варты пераймання ва ўстановах культуры іншых раёнаў, бо пытанне здароўя нацыі — адно з выключна важных і надзённых.
Далей
|
Нашто патрэбна “фазенда” на Месяцы?
Здаецца, той час, калі эфектыўнасць Інтэрнета як піар-інструмента “шоу-бізнесмены” трохі недаацэньвалі, ужо мінуў. Але ў апошнія гады з’явіліся прэцэдэнты, якія сведчаць пра адваротнае. Ды і унікальныя магчымасці, якія ласкава прадастаўляе сеціва ўсім ахвотным, занадта відавочныя. Гэта і даступнасць інфармацыі, і яе таннасць, і рэальная інтэрактыўнасць, і, урэшце, магчымасць “вольнага плавання” ў медыя-прасторы. Дзякуючы Інтэрнету артыст здатны выбудоўваць свае адносіны з масамі без
пасрэдніцтва якіх-кольвечы “медый”, і яму ўжо неабавязкова вадзіць журналістаў па рэстаранах, каб тыя не забыліся пра яго напісаць.
Далей
|
№ 23 / 841 за 2008-06-07
“Месцаў няма” ці няма месцаў для замежных гасцей побач з тураб’ектамі?
Неспрыяльны час для развіцця ўязнога турызму ў нашай краіне, падаецца, мінаваў. Так мяркуюць спецыялісты названай сферы. “Цікавасць да Беларусі ў свеце ўзрастае”, — упэўнена сцвярджае і Юлія Зяленская, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Колькасць замежных турыстаў, што наведваюць Беларусь, павялічваецца прапарцыянальна адраджэнню замкаў і палацаў, храмаў і наогул старых гарадоў, будаўніцтву новых гатэляў, дарог. У выніку наша туріндустрыя паступова, але ўпэўнена набірае абароты.
Немагчыма развіццё гэтай галіны без супрацоўніцтва і падтрымкі з боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Не аднойчы Нацыянальным агенцтвам па турызме праводзіліся сумесныя з адпаведнымі ўпраўленнямі Міністэрства культуры семінары. Да ўсяго, з некаторымі музеямі праца вядзецца згодна з папярэднімі заказамі: яны заўсёды гатовы аказаць экскурсійныя паслугі. Урэшце, цяпер практычна любая ідэя на месцах у самых розных установах, у тым ліку — культасветных, прымаецца з інтарэсам. Тым больш напярэдадні летняга сезона.
Далей
|
№ 21 / 839 за 2008-05-24
Праверыць алгебрай гармонію на крэатыўным танцполе
У якім накірунку развіваюцца сёння беларускія дыскатэкі? Пра комплекс пытанняў, звязаных з гэтым аспектам маладзёжнай культуры, разважае Алена МАКАРАВА, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|