Соцыум № 11 / 1398 за 2019-03-16
Сляды забытых замкаў
Амаль усе больш-менш буйныя гарады Беларусі выраслі на месцы старадаўніх замкаў — драўляных ці мураваных. Амаль усе гэтыя замкі былі дарэшты зруйнаваныя — і толькі некаторым з іх пашчасціла ацалець хаця б фрагментарна. Ад адных замкаў засталіся руіны, ад іншых — гарадзішчы і земляныя валы. А некаторыя замкі зніклі з аблічча зямлі і з людской памяці амаль дарэшты. Але і яны пакінулі сляды, амаль няўлоўныя сярод пазнейшай гарадской забудовы. Знайсці іх найцяжэй — але тым цікавей шукаць.
Далей
|
№ 10 / 1397 за 2019-03-09
Мроі і рэальнасць вучэбнага тэатра
Ці можна вырасціць алімпійскага чэмпіёна па плаванні, перадаючы сакрэты тэхнікі ў басейне без вады? Такія асацыяцыі з’яўляюцца, калі ў чарговы раз безвынікова імкнешся даведацца пра лёс вучэбнага тэатра Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Галоўны корпус БДАМ, у якім і знаходзіцца вядомая гораду сцэна, студэнты даўно абжылі пасля рамонту. Аднак Тэатр-студыя імя Еўсцігнея Міровіча вось ужо дзевяць гадоў як недаступная будучым акцёрам і рэжысёрам.
Далей
|
№ 9 / 1396 за 2019-03-02
Памяць вайны ў віртуальнай прасторы
Абеліск на салдацкай магіле — досыць звыклая частка тыповага беларускага краявіду. Тыя войны, што пракаціліся па нашай зямлі, пакідалі па сабе і такія сляды. Многія пахаваныя ў нас савецкія салдаты — родам з далёкіх ад Беларусі мясцін, і сваякі дагэтуль шукаюцьіх магілы. Як не даць памяці пра палеглых знікнуць — і зрабіць яе даступнай для ўсіх?
На пачатку года ў інтэрнэце з’явіўся сайт праекта “Ваенныя мемарыялы Беларусі”(belmemorial.by). Яго завадатары ставяць перад сабой мэту стварыць адкрытую базу воінскіх пахаванняў на тэрыторыі нашай краіны, з дапамогай якой кожны здолее адшукаць інфармацыю аб салдатах розных войнаў, якія знайшлі спачын у беларускай зямлі.
Далей
|
Стаўка на тусоўку?
Канцэрт у падтрымку знакамітага беларускага саўндпрадзюсара Андрэя Жукава прайшоў амаль незаўважна. Было прададзена толькі 20 білетаў, выручкі ад якіх хапіла добра калі на арэнду клуба. Адпаведна, не ўдалося зрабіць нават кроку да заяўленай мэты — збору сродкаў на закупку студыйнага абсталявання.
Чаму ж найлепшы, як нярэдка кажуць пра Жукава, беларускі гукарэжысёр запатрабаваў падтрымкі музычнага цэху — і чаму акцыя салідарнасці з ім, ініцыяваная гуртом Drom Ecstasy, практычна правалілася? Можа, гэта час такі, або..?
Далей
|
№ 7 / 1394 за 2019-02-16
Дзе карані сплятаюцца з мурамі
Нават тыя, хто апошнім разам бываў у Гальшанах усяго які год таму, сёння знакаміты на ўвесь край замак не пазнаюць. Яго паўночная вежа — яшчэ нядаўна паўзруйнаваная — ужо цешыць вока бялюткай свежай тынкоўкай. Адноўленая і накрытая дахам, на якім красуецца флюгер, звонку яна ўжо выглядае амаль завершанай — хаця наперадзе яшчэ даволі працы. Каб паспець своечасова, работы па аднаўленні не спыняюць нават узімку.
Далей
|
Навагодні святочны… прымітыў
За кароткі прамежак часу Беларусь стала краінай, дзе пераважае гарадское насельніцтва. Як і ва ўсім свеце, наша этнічная культура сфарміравалася ў сельскім асяроддзі. І як усюды ў свеце, яна адыходзіць у нябыт, бо пераемнасць страчваецца. Пытанне ў тым, што з гэтай культуры мы ўсвядомім як сваю нацыянальную каштоўнасць, як частку сваёй душы.
Лічу, надышоў час прыстасаваць нашы народныя традыцыі да гарадскога асяроддзя. А яны ў нас багатыя і адметныя. Многае захавалася ў архаічных формах. Паразважаем найперш пра зімовыя карнавальныя звычаі, здатныя стаць крыніцай натхнення для творчых культработнікаў.
Далей
|
№ 6 / 1393 за 2019-02-09
Перараджэнне духа агню
Калі-нікалі даводзіцца чуць, што культурніцкія сілы сканцэнтраваныя ў сталіцы, а за Мінскай кальцавой
дасведчаных кадраў і крэатыўных асоб бракуе. Знаёмства з бабруйскім мастаком-керамістам Валерыем Калтыгіным гэтую тэзу абвяргае. Яму ўжо за 70, але, нягледзячы на ўзрост, ён літаральна іскрыцца імпэтам. Нязменны кіраўнік вядомага на ўсю краіну пленэру керамістаў “Арт-Жыжаль”, лідар
мясцовай мастакоўскай грамады, ініцыятар розных праектаў — урэшце проста мясцовы брэнд!
Тым не меней, унікальны ў маштабах краіны міжнародны пленэр, названы ў гонар язычніцкага бога агню, летась не адбыўся. Надта засмучацца не выпадае: ён перайшоў у фармат біенале і таму сёлета ўжо пройдзе. І гэтыя змены, пэўна, не адзіныя. Праблемы вялікай арт-імпрэзы ў не надта вялікім горадзе, несумненна, вартыя ўвагі.
Далей
|
Транспарт пад дзяржзамову
Артыкул бібліятэкара з Навагрудка Фаіны Малюжэнец друкуецца пад рубрыкай “Соцыум” невыпадкова. Піша яна ў “К”, на жаль, не так часта, як нам хацелася б, але яе артыкулы заўжды вызначаюцца высокім напалам неабыякавасці да вырашэння прафесійных праблем. А праблемы — характэрныя ці не для кожнай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы… Чытайце і не забывайцеся на тое, што вашы меркаванні для нас — выключна важныя. Таму чакаем неабыякавых допісаў.
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Праз сіта рэгламенту
У апошні дзень 2018 года было зацверджана чарговае рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. 228 юных дараванняў і 9 творчых калектываў атрымалі стыпендыі, прэміі, матэрыяльную дапамогу.
У адпаведнасці з палажэннем аб заахвочваннях на падтрымку дзяржавы могуць разлічваць прадстаўнікі многіх творчых кірункаў. Але да прэтэндэнтаў на ўзнагароды фонду вызначаны жорсткія крытэрыі, якія тычацца творчага спаборніцтва і самога прэтэндэнта. Па гэтай прычыне некаторыя таленавітыя юнакі не могуць прэтэндаваць на ўзнагароду фонду. Каб змяніць сітуацыю, Міністэрства культуры сумесна з саветам фонду вядзе сур’ёзную працу па распрацоўцы праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у палажэнне аб заахвочваннях.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 78
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|