Мастак у інтэр’еры горада
У сталіцы на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай адкрылася штогадовая выстава “Мастак і горад”.
Гэтым разам яна прысвечана творчасці выдатнага жывапісца Леаніда Шчамялёва. На вялікіх шчытах
размешчаны рэпрадукцыі 34 карцін майстра. Выявы суправаджаюцца біяграфіяй аўтара і тлумачальнымі тэкстамі. Акрамя таго на плакатах, пастаўленых на мальберты і размешчаных вакол вулічнага гадзінніка, распавядаецца гісторыя праекта ад першай выставы да сённяшняга дня. Сам праект для Мінска ўжо традыцыйны. Упершыню выстава рэпрадукцый адбылася ў 2012 годзе. З таго часу “Мастак і горад” знаёміць мінчукоў і гасцей сталіцы з асобамі і з’явамі нашай выяўленчай
культуры, актуальнымі для беларускага грамадства незалежна ад іх гістарычнага ўзросту.
Далей