Наш Рушнік, які яднае і аберагае
Святкаванне Купалля — старажытная беларуская традыцыя, якая беражліва захавана і ўшанавана ў нашай краіне. Самая незвычайная ноч у годзе, якая прысвечана летняму сонцастаянню і росквіту прыроды, кожны год яскрава адзначаецца ў Александрыі. Аграгарадок Шклоўскага раёна за гэты час стаў візітнай карткай аднаго з найстарадаўнейшых народных свят. Сваіх сяброў Александрыя збірае і сёлета.
Купалле ў гэтым годзе святкуюць традыцыйна — на беразе ракі Дняпро, якая са старажытных часоў згуртоўвае тры ўсходнеславянскія народы. Асноўная пляцоўка свята разгортваецца менавіта каля маста, які яднае не толькі два населеных пункта — Александрыю і Копысь, але і две вобласці — Магілёўскую і Віцебскую. Усе гэтыя сімвалы набылі новы сэнс, улічваючы тое, што 2021 год быў абвешчаны Годам народнага адзінства.
Далей