Ажыятажны попыт на дзівосы Нясвіжа вымушае дырэкцыю Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка дбаць пра новыя тэхнічныя сродкі абслугоўвання наведвальнікаў. Для гэтага ў бліжэйшы час маюць набыць 150 аўдыягідаў для правядзення экскурсій. Каштаваць яны будуць 800 мільёнаў беларускіх рублёў — гэта частка грошай ад агульнай сумы ў 8 мільярдаў, які Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс сёлета зарабіў на турыстычнай дзейнасці.
Паведамляем, што ў адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 г. № 407 “Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, што пацвярджаюць права грамадзян на льготы” абмен пасведчанняў удзельніка ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый праводзіцца па 31 снежня 2012 г.
З 20 па 22 лістапада сталічны кінатэатр “Цэнтральны” прымае Фестываль ізраільскага кіно. А на гэтым тыдні ў мінскай “Перамозе” праходзілі Дні карэйскага кіно.
Сёлета Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Паўла Масленікава правёў чарговы, шаснаццаты па ліку, Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”.