“Здароўя вам, Багдан Сільвестравіч!” — такімі шчырымі словамі скончылі мы сваю папярэднюю публікацыю пра Багдана Ступку. На жаль, хвароба аказалася мацнейшай за пажаданні любімаму артысту з мільёнаў сэрцаў і вуснаў шанавальнікаў яго непаўторнага таленту.
Дзве выстаўкі, прысвечаныя Марку Шагалу, можна наведаць у Віцебскім мастацкім музеі. Іх прынцыповая розніца — ва ўсім — дае багатыя падставы для роздуму.
У Культурнай сталіцы Беларусі — чарговая культурная акцыя. Тры мастакі — Лявон Грышук, Андрэй Лычкоўскі і Міхаіл Нудноў (разам яны складаюць творчае аб’яднанне “Яршы”) — зладзілі ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі выстаўку.
Як паведаміў “К” намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Сідарэнка, 26 ліпеня ў Глыбокім прайшло выязное пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства.
Унікальнай серыяй кніг папоўнілася Нацыянальная бібліятэка краіны. Днямі адбылася цырымонія перадачы ў дар кніжнай скарбніцы Беларусі калекцыі факсімільных выданняў славенскага даследчыка і вучонага Янеза Вальвазора “Іканатэка Вальвазарыяна”.
Услед за Музеем гісторыі Магілёва, які паспяхова правёў дабрачынны марафон па зборы сродкаў для набыцця Статута Вялікага Княства Літоўскага, аналагічную дабрачынную акцыю тыдзень таму распачаў Слуцкі краязнаўчы музей.
Працягам воднай экспедыцыі “К” стала велападарожжа нашых журналістаў, якія за пяць дзён камандзіроўкі праехалі не адну сотню кіламетраў па Міншчыне, Брэстчыне і Гродзеншчыне ды наведалі не адзін дзясятак старадаўніх сядзіб.
Тэма кінамастацтва сёлета стала цэнтральнай у межах традыцыйнага ХХI Міжнароднага маладзёжнага лагера “Бе-Lа-Русь”, які гэтымі днямі размясціўся ля Кургана Дружбы на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі.
25 ліпеня народнаму артысту Беларусі, знанаму кампазітару Дзмітрыю Смольскаму споўнілася 75 гадоў — цудоўны творчы ўзрост у росквіце прафесійных памкненняў. Сведчаннем таму — хуткі ўраджай юбілейных прэм’ер, прычым у самых буйных і складаных жанрах.