“Усё было маім...”
Георгій Ніскі: “Я ўсё ж здолеў быць сучасным мастаком…”
нашага земляка, немагчыма прадставіць развіццё савецкага выяўленчага мастацтва 1930-х — 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Канешне, у кожнага часу — свае песні. Для сваёй эпохі жывапісныя “песні” Георгія Ніскага былі новай, незвычайнай і яркай з’явай. Ён па праве лічыцца “предтечей” “суровага стылю” ў жывапісе канца 1950-х — пачатку 60-х гадоў. Водгаласы выдатнага дару мастака гучаць і ў сённяшнім жывапісе, і, адважуся сцвярджаць, цалкам сучасна, як, скажам, сучасна гучыць мастацтва Альбера Марке — аднаго з шанаваных і паважаных Ніскім мастакоў. Альбо — жывапіс Аляксандра Дэйнекі і Пятра Канчалоўскага, яго блізкіх сяброў…