Раскадроўка № 32 / 1471 за 2020-08-08
Кінапартрэт у “інтэр’еры” горада
15 жніўня ў галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца прэм'ера новай стужкі “Майстэрні Уладзіміра Бокуна” з праекта “100 імёнаў Беларусі” — “Караль Ян Чапскі”. Памятаеце арыгінальны памятны знак, створаны скульптарам Паўлам Вайніцкім у гонар вядомага гарадскога галавы, што вылучаецца нечаканай экспрэсіўнай манерай? Параўнаць мастацкі вобраз на барэльефе па вуліцы Кісялёва ў Мінску з кінаўвасабленнем і прапануе дакументальная драма Аляксея Макаранкі. Пагаджуся, параўнанне абліччаў не зусім правамернае, але не магу ўтрымацца ад гэтай спакусы, — ды яшчэ ўзнавіць у памяці партрэт-графіці па вуліцы Кастрычніцкай, выкананы аэразольнай фарбай. Постаць вядомага рэфарматара, сапраўды, вартая самых розных згадак — і ў гэтым можна яшчэ раз пераканацца, паглядзеўшы новую стужку вядомага праекта.
Далей
|
№ 15 / 1454 за 2020-04-11
Пяць адценняў мары Валерыя Рубінчыка
Сінефіл, творца “рэдкай каштоўнасці чалавечай”, Сапфірчык, Фелінчык, эрудыт, аўтар, які “будаваў уласнае творчае жыццё, каб жыць у зоне годнасці”... Усе гэтыя выразы датычацца кінематаграфіста, які адкрыў беларускаму кіно дзверы ў свет выдумкі і ілюзіі. Валерый Давыдавіч Рубінчык — рэжысёр такіх стужак, як “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Вянок санетаў”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Культпаход у тэатр”, “Кіно пра кіно”, — аўтар-філосаф і аўтар-паэт. 17 красавіка творцу, які зрабіў неверагодны ўнёсак у беларускае кіно, споўнілася б 80 гадоў. Самае лепшае, чым можна скарыстацца ў знак пашаны да майстра — перагледзець яго стужкі. Такую задачу я і паспрабавала сабе паставіць, абраўшы пяць (не)галоўных стужак Валерыя Рубінчыка.
Далей
|
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
Нібы з іншай эпохі
Сюжэт “Авантураў Пранціша Вырвіча”, новай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, пачынаецца з такой інтрыгі. Па зімнім лесе ідзе малады чалавек. На дарозе яго раптоўна спыняе карэта, і высакародны незнаёмец прапаноўвае купіць у яго за амаль любыя грошы “каштоўную рэч”. Аддаўшы апошні шэлег, шкаляр і збяднелы шляхціц Пранціш Вырвіч атрымоўвае ва ўласнасць… алхіміка, доктара і астролага Бутрамея Лёдніка, які з-за пазыкаў прадаў сябе ў слугі. Чалавека? Ва ўласнасць? Але такімі былі законы грамадства Рэчы Паспалітай, якія ў сваім рамане апісала Людміла Рублеўская. Фільм, зняты па творы беларускай пісьменніцы, быў прэзентаваны публіцы і прэсе на адмысловым паказе ў Доме кіно.
Далей
|
№ 35 / 1422 за 2019-08-31
Геній на матацыкле
…Кантрольна-прапускны пункт на сакрэтны аб’ект стратэгічнай важнасці выглядае так, як і мае быць. Жалезная брама, высокі паркан, суворыя людзі ў блакітных фуражках спыняюць на ўездзе “Победу”, каб праверыць у яе пасажыраў дакументы. І тут раптам на даляглядзе з’яўляецца сучасны мікраўтобус, які рушыць у гараж па суседстве. “Стоп, камера!” — крычыць рэжысёр. Трэба пачакаць, пакуль эпохі раз’едуцца, а потым — яшчэ адзін дубль.
У такіх варунках і адбываліся здымкі фільма пра Якава Зяльдовіча — чарговага героя маштабнага праекта “100 імён Беларусі”, які ўжо некалькі гадоў (ды, на жаль, дасюль яшчэ нерэгулярна) пастаўляе на нашы тэлеэкраны студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Навука вакол нас”. Прычым робіць гэта зусім не з галівудскімі бюджэтамі — што, зрэшты, і спараджае нямала падобных да апісанага вышэй казусаў, цікавых для старонняга назіральніка.
Далей
|
№ 51 / 1386 за 2018-12-22
У памкненні да неба
І вось падчас той сяброўскай гутаркі ля каміна айцец Фёдар Конюхаў дзеліцца сваёй папраўдзе неверагоднай задумай: абляцець вакол зямнога шара без пасадкі. Прычым ляцець ён будзе на самалёце з электрарухавіком на сонечных батарэях.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
У памкненні да неба
І сапраўды, тут самы час прыгадаць, што знакаміты падарожнік і святар Фёдар Конюхаў — яшчэ, да ўсяго, і мастак: ён вядомы як іканапісец, скульптар, літаграфіст. Прычым асновы творчасці цяперашні сапраўдны член Расійскай акадэміі мастацтваў спасцігаў не дзе-небудзь, а ў нашым Бабруйску!
Далей
|
№ 49 / 1384 за 2018-12-08
У памкненні да неба
У панядзелак, 19 лістапада 2018 года, у вячэрнім выпуску навін па канале АНТ мільгануў “бягучы радок”:
“Падарожнік Фёдар Конюхаў выпраўляецца з Новай Зеландыі ў адзіночнае плаванне на грабной лодцы праз Ціхі акіян”.
Але яшчэ ў траўні, за паўгода да гэтай навіны, у Мінску ўжо ведалі пра будучую “вёславую” вандроўку. Ведала вельмі абмежаванае кола — усяго некалькі чалавек. У тым ліку і я. Зрэшты, даведаўся я тады не толькі пра гэта…
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Мова + атмасфера + добрае кіно
Не так даўно адбыўся важны прэцэдэнт. Упершыню за ўсю гісторыю нашага кінапракату прэм’ера замежнага фільма ў Мінску прайшла на беларускай мове. Нідэрландскую стужку “Шторм”, якая паводле свайго сюжэту добра дапасоўваецца да ўгодкаў беларускага кнігадрукавання, адкрыў для сябе — а затым і для публікі — дырэктар студыі агучкі KinaKong, арганізатар праекта “Беларускія ўікэнды” Андрэй КІМ. А агулам за 8 гадоў у фільматэцы “КінаКонга” з’явілася больш за 20 перакладаў фільмаў, сярод якіх і блокбастары “Форэст Гамп”, “Падынгтан”, “Кніга Ілая” і папулярныя ва ўсім свеце мульцікі.
Напярядадні чарговай, хай і не такой шумнай прэм’еры — фільма “Жонка наглядчыка заапарка” — я сустрэлася з Андрэем, каб даведацца, як працуюць “Беларускія ўікэнды”, каму патрэбна кіно на роднай мове і калі яно стане для нас звычайнай з’явай.
Далей
|
№ 32 / 1054 за 2012-08-11
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|