Раскадроўка № 6 / 1549 за 2022-02-05
Каб глядзелі з цікавасцю
Няма сумневу, што ў Год гістарычнай памяці фільмы пра нашу мінуўшчыну будуць выходзіць часцей, чым звычайна. Вось і ў гэтую нядзелю ў мінскім кінатэатры “Піянер” адбудзецца першая прэзентацыя цыклу “Імёны Беларусі”. Неўзабаве прэм’ера новага праекта студыі гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пройдзе і на тэлеканале “Беларусь-3”.
Гэта кароткія анімацыйна-дакументальныя фільмы (або, магчыма, нават ролікі) пра тых нашых знакамітых суайчыннікаў, чые імёны назаве далёка не кожны сустрэчны. Або нават па-іншаму: імя ведаюць многія, але амаль ніхто не здагадваецца, што яго носьбіт паходзіць з родных пенатаў.
Далей
|
№ 52 / 1543 за 2021-12-25
Паэзія Багдановіча ў паэзіі анімацыі
Заканчваецца год, і адной з галоўных падзей яго апошняга месяца стала святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча — паэта, чыя постаць хоць і авеяна легендарнасцю, але да якога кожны прыхільнік мае і асабістыя пачуцці: пяшчоту, замілаванне, спагаду. Бо такім нядоўгім было жыццё гэтага рамантычнага юнака, такой загадкай быў яго талент, так глыбока ён здолеў закрануць беларускую душу… 8 снежня, напярэдадні дня нараджэння Максіма, у сталічным музеі яго імя адбыўся адзін з першых паказаў новага анімацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю…”, дзе пра паэта расказана такімі ж паэтычнымі сродкамі анімацыі, і расказана з любоўю і неабыякавасцю.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Цуды турызму, або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў
Сёлета мне давялося стаць адным са сцэнарыстаў тэлевізійнага трэвэл-шоу “7 цудаў”, які здымала студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пра саму праграму распавядаць не буду: яе лепей убачыць. Але паколькі цягам месяцаў працы ў мяне з’явілася магчымасць праманіторыць, што робіцца з беларускім турызмам за апошні час, падзялюся сваімі ўражаннямі на гэты конт.
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
"Пахаваць стралу", каб жыла вёска
“Як пушчу стралу ды па ўсём сялу…” — гучыць у беларускіх вёсках, калі ладзіцца абрад “Пахаванне стралы”. Менавіта гэтая песня стала лейтматывам новага дакументальнага фільма рэжысёра Галіны Адамовіч “Страла”, прэм’ерны паказ якога адбудзецца 7 кастрычніка ў мінскім кінатэатры “Піянер”. Вёска Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці — адно з нямногіх месцаў на зямлі, дзе абрад захаваўся: штогод на саракавы дзень пасля Вялікадня вясковыя жанчыны на чале з самымі старэйшымі збіраюцца і ідуць у поле “хаваць стралу” — гэтак жа, як стагоддзямі рабілі іх продкі. Ідуць і спяваюць. І ўсё ж кіно не пра абрад і яго ўнікальнасць, а пра ўнікальнасць гэтых беларускіх жанчын, якія, паводле слоў рэжысёра, як тыя карыятыды — трымаюць свет.
Далей
|
№ 33 / 1524 за 2021-08-14
“Лістапад”, “Анімаёўка”, прэм’еры і юбілеі
Пра кінапрэм’еры восені, пра юбілеі славутых дзеячаў кіно і прысвечаныя ім рэтраспектывы і выстаўкі, пра новыя ўмовы правядзення Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” і пра многае іншае расказалі на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Як адзначаецца, пасля даволі працяглага перапынку кінастудыя ўвайшла ў больш актыўную фазу дзейнасці.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
Супергерой Мядзведзь і яго дзесяць жыццяў
У Мінску пачаліся здымкі новага фільма “10 жыццяў Мядзведзя” пра легендарнага беларускага спартсмена Аляксандра Мядзведзя — трохразовага алімпійскага чэмпіёна, чэмпіёна СССР, Еўропы і свету па вольнай барацьбе. У адзін з першых здымачных дзён на пляцоўцы віталі дарагога госця — самога Аляксандра Васілевіча Мядзведзя, яму зараз 83 гады. “Найлепшы барэц ХХ стагоддзя” змог пазнаёміцца з акцёрамі, якія выконваюць яго ролю ў фільме: у маладосці гэта — пачынаючы акцёр Рыгор Някрасаў, у сталым узросце — зорка расійскага кіно Яўген Сідзіхін. Над фільмам працуе беларуская студыя “Першая КінаВідэаКампанія”.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
Небяспекі ад А да Я
Да пачатку летніх канікул Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” рыхтуе прэм’еру новага анімацыйнага фільма для самых маленькіх гледачоў “Азбука небяспек. Чароўная кніга”. На экраны выйдзе фінальная, трэцяя частка праекта, праца над якім пачалася яшчэ ў 2016 годзе. Добры, забаўны мультфільм пра абаяльных дамавічкоў не толькі парадуе дзяцей, але і будзе ім карысным — дасць патрэбныя веды пра навакольныя прадметы і з’явы.
Далей
|
№ 11 / 1502 за 2021-03-13
Залатое сячэнне беларускай анімацыі
12 сакавіка 1971 года на “Беларусьфільме” пачалася праца над мультыплікацыйным фільмам “Нязнайка-паэт”. Ад гэтай даты і вядзе адлік афіцыйная гісторыя беларускай анімацыі. 12 сакавіка 2021 года творчай вечарынай на студыі “Беларусьфільм” адзначаўся 50-гадовы юбілей беларускага анімацыйнага кіно: мультыплікатары згадвалі гісторыю, пераглядалі кадры з лепшых работ за мінулыя 50 гадоў і — атрымлівалі віншаванні. З вітальным словам на юбілейным мерапрыемстве выступіў начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксей Бязуглы. На працягу ўсяго юбілейнага года будуць адбывацца розныя цікавыя імпрэзы: больш маштабнае і гучнае святкаванне яшчэ наперадзе.
Далей
|
№ 2 / 1494 за 2021-01-08
Дайсці да сёмага неба
Мінулы год для кіно быў неспрыяльны, нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” даўно змагаецца з крызісам, але — жыццё ідзе, і вялікія праекты, значныя ў маштабе ўсёй Беларусі, усё ж з’яўляюцца. Завершана праца над першым беларускім поўнаметражным анімацыйным мюзіклам “Зоркі сёмага неба”, прэм’ера якога павінна была адбыцца якраз на гэты Новы год. Праўда, цяпер з’яўлення фільма ў кінатэатрах давядзецца трошкі пачакаць да часоў, калі палепшыцца пандэмічная сітуацыя.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|