Рэпарцёрскі марафон № 28 / 1363 за 2018-07-14
Гара спраў у “Даліне”
Журналіст і пісьменнік Андрусь Горват з’ехаў жыць на Палессе, адбудаваў там дзедаву хату, напісаў пра тое кнігу — і зрабіў свой Прудок самай папулярнай вёскай у Беларусі. Вясной у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пра яе паставілі яшчэ і спектакль. У мінулыя выхадныя яго ўпершыню паказалі спецыяльна для палешукоў. Прагляд арганізавалі ў Калінкавічах, але знаёмства гледачоў з гісторыяй пастаноўкі пачалі яшчэ ў Мазыры — у “Даліне анёлаў”, дзе ўпершыню на Палессі быў прэзентаваны ўласна зборнік “Радзіва “Прудок”.
Выбар месца невыпадковы, бо кніга — вынік рэканструкцыі мінулага пісьменніка. “Даліна анёлаў” — таксама спроба ўзнавіць мінуўшчыну, толькі не для аднаго чалавека, а для цэлага горада. “К” пазнаёмілася з мазырскім прадпрымальнікам Аляксандрам БАРАНАВЫМ і даведался, навошта той выкупіў былы манастырскі комплекс і стварае на яго тэрыторыі арт-прастору.
Далей
|
№ 19 / 1354 за 2018-05-11
На пароме — па кветку-Папараць
Трансгранічныя ініцыятывы ў галіне культуры — не толькі магчымасць атрымаць дадатковае фінансаванне, але і новыя перспектывы развіцця. Што прыемна, гэта разумеюць ужо не толькі на захадзе краіны, дзе такія праекты ўжо даўно і плённа рэалізуюцца, але і на ўсходзе.
Маштабная беларуска-ўкраінская ініцыятыва “Дняпроўскі паром”, распачатая напрыканцы мінулага года пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза, мае дэвіз “Ад партнёрства мясцовых музеяў да шырокага трансгранічнага культурнага супрацоўніцтва”. У яе рамках 26 — 27 красавіка пад Гомелем прайшла міжнародная канферэнцыя, у якой узялі ўдзел больш за 50 спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі.
Далей
|
№ 18 / 1353 за 2018-05-05
А вось пра мову чамусьці забылі…
З 22 па 28 красавіка група кіраўнікоў беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці з Арменіі, Італіі, Літвы, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі праходзіла творчую стажыроўку на базе сталічных і раённых устаноў культуры і адукацыі Беларусі. Стажыроўка была арганізавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі” на 2016–2020 гг.. Падчас азнаямляльна-творчай паездкі нашых суайчыннікаў у Рагачоў да іх далучылася і “К”.
Далей
|
№ 16 / 1351 за 2018-04-21
Маўклівыя абаронцы мяжы
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін — добрая нагода ўспомніць, што спадчынай з’яўляюцца не толькі велічныя замкі або храмы. Гэтае паняцце куды больш ёмістае і ўключае яно і такіх сведак беларускай гісторыі, як дакі (гэты адпаведнік абрэвіятуры “дот” выкарыстоўваўся яшчэ ў 1920-я) ды іншыя фартыфікацыйныя збудаванні ХХ стагоддзя. Карэспандэнт “К” выправіўся ў невялічкую вандроўку разам з гісторыкам Ігарам МЕЛЬНІКАВЫМ на “старую” савецка-польскую мяжу, дзе ў міжваенны час была збудаваная лінія ўмацаванняў.
Далей
|
№ 15 / 1350 за 2018-04-14
Ці ўтрымлівае збанок архетып?
Люблю людзей з разумнымі рукамі. Ткачоў, цесляў, краўцоў, глінамесаў, лозапляцельшчыкаў… Лічу, яны мацуюць нацыянальную бяспеку краіны (слова “нацыянальную” — ключавое). У кожным ручніку, поясе, збанку-гладышы, калі яны зроблены па спаконвечных беларускіх традыцыях, закладзены наш код-архетып, спрагназавана жыццё роду, уключаны ў работу абярэг, што спрыяе захаванню менталітэту і росту дабрабыту. Традыцыя — той цэмент, які яднае народ у нацыю. Народ можна знішчыць: адымі мову, плюнь на традыцыю, забудзь на тое, кім быў прадзед — і вось ужо кожны выжывае паасобку. А нацыя — невынішчальная.
Далей
|
№ 8 / 1343 за 2018-02-24
Толькі тыдзень, каб паспець убачыць
Відаць, самыя рэдкія музейныя выставы ў Беларусі — гэта выставы аднаго прадмета. Нават “цэнтральныя” музеі з сапраўды багатымі зборамі нячаста рызыкуюць іх праводзіць. Што ж тады казаць пра невялікія рэгіянальныя? Аднак Музей беларускага Палесся ў Пінску рызыкнуў — і вырашыў правесці не адну такую выставу, а цэлы шэраг. Балазе, калекцыі гэта дазваляюць.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
Валун як турыстычны аб'ект
Апошнім часам Беларусь часта называюць краінай замкаў. Гучыць прыгожа, але ж занадта ўжо прэтэнцыёзна. Дый тыя замкі, большасць з якіх былі драўлянымі, даўно спарахнелі. А мураваныя — амаль дашчэнту разабраныя на будматэрыялы нашчадкамі прыгонных тых самых князёў і графаў, якім замкі і належалі. Затое як былі, так і засталіся ў нашым краі шматлікія чароўныя камяні і цудадзейныя крынічкі. Дасюль жывыя і звязаныя з імі спаконвечныя народныя традыцыі. Таму прапанаваў бы яшчэ варыянт брэндынгу — скажам, краіна камянёў. Пры належнай пастаноўцы справы, працаваць ён можа не менш эфектыўна. Пра гэта засведчыла і нядаўняя мая вандроўка да аднаго з такіх незвычайных валуноў на Ашмяншчыну.
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
Новы этап для сядзібы Рэйтанаў
На мінулым тыдні ў Мінску на пасяджэнні Сумеснага Маніторынгавага камітэта праграмы трансгранічнага
супрацоўніцтва “Польшча — Беларусь — Украіна” абвясцілі вынікі конкурсу праектаў. Вельмі прыемна, што
ў ліку пераможцаў — і праект па аднаўленні сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы, пра якую мы неаднаразова пісалі.
Далей
|
Колькі зорак у аркестра?
Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі — 15 гадоў! Гэта самы малады дзяржаўны сімфанічны калектыў нашай краіны, але і адзін з самых знакамітых, высокапрафесійных, мабільных, крэатыўных. Яго “юначы” юбілей святкаваўся разам з 20-годдзем Палаца Рэспублікі, дзе аркестр “кватаруе” з моманту свайго заснавання.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|