У нумар! № 28 / 999 за 2011-07-09
“Славянскі базар…” сусветнага значэння
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску-2011” распачынаецца літаральна праз некалькі дзён пасля ўрачыстага святкавання 20-годдзя беларускай Незалежнасці. І, падаецца, гэта — невыпадкова. Тое ж на пачатку нашай “перадфестывальнай” гутаркі адзначыў і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ.
Далей
| |
Ігар ЛУЧАНОК, народны артыст СССР, народны артыст Беларусі: “Не міф, а рэальнасць!..”
З кожным годам на Алеі зорак у Амфітэатры на адно імя становіцца больш. Гэта імёны тых, хто на канцэрце адкрыцця “Славянскага базару ў Віцебску” ўганароўваецца спецыяльным прызам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. На юбілейным фестывалі такога гонару ўдастоены народны артыст СССР, народны артыст Беларусі, старшыня Беларускага саюза кампазітараў Ігар ЛУЧАНОК.
Далей
| |
№ 22 / 993 за 2011-05-28
Беларусь — Казахстан: і культурны складнік супрацоўніцтва
Як вядома, на гэтым тыдні адбыўся афіцыйны трохдзённы візіт Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра
Лукашэнкі ў Казахстан. Глава беларускай дзяржавы правёў перамовы з Прэзідэнтам Казахстана
Нарсултанам Назарбаевым, па выніках якіх падпісаны сумесная заява кіраўнікоў дзяржаў і шэраг двухбаковых пагадненняў.
У апошні дзень візіту, 25 мая, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента “Абаронцам Айчыны” ў Астане, а таксама сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва.
Далей
|
№ 19 / 990 за 2011-05-07
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас са святам - Днём Перамогі. Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага, выратаваў свет ад нацызму. Беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру і найвышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны. Мы захоўваем у сэрцах не толькі мужнасць, гераізм, адвагу воінаў і працаўнікоў тылу, але і горыч страт ваеннага ліхалецця. Мільёны беларусаў назаўжды засталіся на палях найжорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень усенароднага святкавання і славы - дзень Вялікай Перамогі.
Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі. Нізкі паклон і ўдзячнасць усім, хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу. Разграміўшы фашызм, вы далі нам магчымасць самім выбіраць свой шлях развіцця і будаваць дастойнае будучае Беларусі. Сёння нашчадкі пакалення пераможцаў узялі на сябе адказнасць за дабрабыт і бяспеку краіны. Мы захаваем з'яднанасць і сілу духу, каб і далей сумесна ўмацоўваць наш агульны дом. Шчыра жадаю міру, дабра і шчасця вам, паважаныя суайчыннікі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр ЛУКАШЭНКА
9 мая 2011 года
Далей
|
№ 18 / 989 за 2011-04-30
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Першамаем — святам вясновага абнаўлення, светлых надзей і стваральнай працы.
Дзякуючы намаганням і талентам беларусаў прыгажэюць нашы гарады і вёскі, будуюцца сучасныя вытворчасці, развіваецца сацыяльная сфера, умацоўваецца незалежнасць роднай Айчыны.
Сёння перад намі стаіць новая задача — пераход да інавацыйнай мадэлі развіцця эканомікі і краіны ў цэлым. Ад прадпрымальнасці і ініцыятыўнасці кожнага канкрэтнага чалавека ў многім залежыць будучыня Беларусі.
Перакананы, што, аб'яднаўшы намаганні, мы пераадолеем любыя цяжкасці і перашкоды.
У гэты дзень мы славім перадавікоў вытворчасці і ўсіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай краіны.
Няхай цяпло гэтага цудоўнага свята падорыць вам і вашым блізкім вясновы настрой і аптымізм, надасць сілы для новых працоўных перамог.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Далей
|
№ 16 / 987 за 2011-04-16
Плошча ПАМЯЦІ — Плошча ЖЫЦЦЯ: “МЫ З’ЯДНАНЫЯ, ЯК НІКОЛІ”!
Субота. Для большасці з нас яна пройдзе сёння ў працоўным рытме. Імкненне людзей падкрэсліць сваю грамадзянска-грамадскую пазіцыю стваральнасці ў дні, якія літаральна сцэментавалі нацыю, скалануўшы нашы душы, — натуральнае і шчырае. І адлегласць у дзве галоўныя Плошчы лёсу народа — Перамогі і Незалежнасці — як сімвалы Памяці і Жыцця… “Мы з'яднаныя, як ніколі”, — сказаў краіне Прэзідэнт.
Далей
|
Толькі разам
Па стане на вечар 14 красавіка — час здачы нумара ў друк — на дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама паступіла больш за 819,3 мільёна рублёў для аказання дапамогі пацярпелым у выніку тэракта ў мінскім метро. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пералічыў на дабрачынны рахунак два свае месячныя заробкі. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Штодня колькасць сродкаў на рахунках павялічваецца дзякуючы ўсеагульнаму ўдзелу краіны. Толькі разам, у адзінай магутнай звязцы, мы адолеем бяду моцнымі і нязломнымі. Паведамляем рэквізіты рахункаў. У аддзяленні 539 ААТ “Белінвестбанк”, код 739, у дадатак да адкрытага раней рахунку № 3642740104035 для ахвяраванняў у беларускіх рублях (код валюты 974) адкрыты рахункі № 3642740104064 для ахвяраванняў у расійскіх рублях (код валюты 643), № 3642740104048 для ахвяраванняў у доларах (код валюты 840), № 3642740104051 для ахвяраванняў у еўра (код валюты 978). Бенефіцыяр Мінгарвыканкам, УНП 100621571.
Далей
|
Моцная рука побач
Свой дзейсны ўнёсак у дапамогу нашым суграмадзянам рабіла і робіць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі .
Далей
| |
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|