"Каб усё было па любові"
Алі Тэймур аглы НАГІЕЎ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь:
“Беларусь — партнёр і сябра Азербайджана ў цэнтры Еўропы”
26 мая ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца незвычайная падзея: упершыню на беларускай сцэне прагучаць легендарныя творы азербайджанскай музыкі — сімфанічныя мугамы “Курд Овшары” і “Шур”. Дзяржаўны сімфанічны аркестр нашай рэспублікі разам з азербайджанскімі музыкантамі пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў гэтай краіны, прафесара Ялчына Адзігезалава выканае вядомае сачыненне кампазітара Фікрэта Амірава, якое па праве лічыцца адным з найвыбітнейшых узораў усходняй музыкі ХХ стагоддзя. Упэўнена, што праз два тыдні матывы гэтай музыкі прагучаць і ў выступленнях прадстаўнікоў азербайджанскай дыяспары на VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Каб даведацца больш аб унікальным культурным феномене гэтай зямлі, будучых сумесных праектах, святкаванні Дня Рэспублікі, што адзначаецца ў Азербайджане 28 мая, “К” звярнулася да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прафесара Алі Тэймур аглы НАГІЕВА.
Далей