Пад мудрай зоркай Агінскага
Ва ўтульнай канцэртнай зале Беларускага дзяржаўнага музея тэатральнай і музычнай культуры, дзе праходзіла афіцыйная цырымонія перадачы беларускаму боку копій архіва Міхала Клеафаса Агінскага і святкаванне гэтай падзеі, не толькі не было ніводнага свабоднага месца, але часам, здавалася, яблыку не было дзе ўпасці — столькі тут сабралася народу. І якія людзі! Даследчыкі гісторыі беларускай музыкі і творчасці М.К. Агінскага, рупліўцы музейнай і архіўнай спраў, прадстаўнікі акрэдытаваных у краіне пасольстваў, журналісты. Сярод удзельнікаў імпрэзы — міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны Ігар Ліхавы, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО, Пасол па асобых даручэннях МЗС нашай краіны Уладзімір Шчасны, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп.
Далей