Высновы і стратэгіі за дзень да калегіі
27 студзеня пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі прайшла нарада з кіраўнікамі сферы культуры па актуальных пытаннях развіцця галіны. У мерапрыемстве бралі ўдзел намеснік кіраўніка ідэалагічнага аддзела Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга, намеснікі міністра культуры, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў Міністэрства, Дэпартамента па кінематаграфіі, начальнікі ўпраўленняў культуры аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, кіраўнікі падпарадкаваных Міністэрству арганізацый і кінавідэапракатных арганізацый аблвыканкамаў, начальнікі аддзелаў культуры гарадскіх і раённых выканкамаў, раённых адміністрацый.
Як зазначыў міністр культуры Уладзімір Матвейчук, нарада прызначана для разгляду практычных пытанняў па-за межамі парадку дня выніковай калегіі Міністэрства культуры, для падвядзення вынікаў 2008 года і пастаноўкі задачна год бягучы.
Далей