Французскія тканіны на слуцкі лад на слуцкі лад
Аддзел навукова-асветніцкай працы Нацыянальнага мастацкага музея на працягу многіх гадоў удала займаецца рэкламай, маркетынгам, выставамі, асветніцкай працай. Аднак для загадчыка аддзела Ірыны Скварцовай кола навуковых інтарэсаў не абмяжоўваецца музейнай педагогікай і асветніцкімі праграмамі. Яна вядзе навуковыя распрацоўкі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а менавіта мастацкіх тканін Беларусі перш за ўсё XVIII стагоддзя. Дзве стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якія Ірына Мікалаеўна атрымала падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў і аспірантуры, дазволілі ёй працаваць у фондах музеяў Кракава пад непасрэдным кіраўніцтвам мясцовых спецыялістаў. Лагічным завяршэннем напружанай працы стала абароненая ў 2003 годзе кандыдацкая дысертацыя па тэме “Мастацтва мануфактурных тканін Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў: праблемы самабытнасці і мастацкай адметнасці”. Пра навуковыя дасягненні, сучасныя праблемы мастацтвазнаўства, а таксама пра маючы адбыцца I з’езд вучоных Беларусі, на які дэлегавана Ірына Скварцова, мы і павялі нашу размову.
Далей