Традыцыі № 48 / 1539 за 2021-11-27
Месца, знакамітае сваімі людзьмі
Пухавіччына — слынны куточак Міншчыны. Лічыцца, што менавіта тут знаходзіцца цэнтр нашай краіны. На Пухавіччыне нарадзіліся народны артыст Беларусі і СССР, кампазітар Ігар Лучанок, Герой Савецкага Саюза Алена Мазанік — непасрэдны ліквідатар гаўляйтара Вільгельма Кубэ, доўгі час жыў і прыязджаў на адпачынак класік Якуб Колас… Пра ўсё гэта можна даведацца ў мясцовым краязнаўчым музеі.
Далей
|
Майстар з народа
Жыхары Беразіно ўжо прывыклі да адной са славутасцей свайго горада, аналагаў якой, між тым, няма ў свеце. Размяшчаецца гэты дваццаціметровы арт-аб’ект навідавоку, у дворыку раённага цэнтра рамёстваў, недалёка ад аднаго з жылых кварталаў. Гаворка ідзе пра лыжку-цмока, якую пяць гадоў таму падарыў гораду мясцовы разьбяр Яўген Осіпаў. За гэтую працу, а таксама за ўдзел у стварэнні музея драўлянай лыжкі пры цэнтры рамёстваў, талент і залатыя рукі Яўген Паўлавіч атрымаў пажыццёвае званне народнага майстра Беларусі.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Вышывальшчыца з Людвінава
Вязаць кручком Ларысу Ількевіч навучыла яшчэ ў дзяцінстве бабуля. З гадоў пятнаццаці яна пачала вязаць пруткамі. Шыць, вышываць, плесці карункі вучылася сама, а падручнікам і дарадцам стаў інтэрнэт.
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Капліца Арэшкаў у Заказеллі, або Пра беларускі Нотр-Дам
Не так даўно мы распавялі чытачам пра лёс капліц Слізеняў у Бартніках, Манюшкаў у Радкоўшчыне. У мінулым нумары мой калега Павал Салаўёў раскрыў нашым чытачам таямніцы капліцы ў Багушэвічах, гісторыя якой шчыльна звязана з родам Святарэцкіх, аднаго з прадстаўнікоў якога Уладзімір Караткевіч зрабіў у “Каласах пад сярпом тваім” прататыпам Раўбіча. Сёння нас чакае апавяданне пра капліцу роду Арэшкаў у Заказеллі. Яна таксама мае сваю гісторыю, а да таго ж імкліва аднаўляецца.
Далей
|
№ 36 / 1527 за 2021-09-04
Капліца ў памяць пра сівую даўніну
“Воіны Бога прыйшлі па мяне…” — гэтымі словамі пачыналася малітва пана-латніка Яраша Раўбіча, героя рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, калі ў кульмінацыі твора яго прыйшлі забіваць бандыты. Кожны, хто чытаў гэтыя словы, упэўнены, не мог не здрыгануцца. Але, здагадваючыся, што многія па-мастацку пераапрацаваныя вобразы “Каласоў…” адбываліся рэальна, не кожны ведае, што пан Раўбіч быў правобразам багушэвіцкага шляхціца Баляслава Свентаржэцкага. Жорсткі нораў, узяты ад маці, багаты маёнтак, дзе магло сабрацца шмат гасцей, перажыванні ў сувязі з паўстаннем 1863 года… А вышэйпрыведзеная малітва, якую паны-латнікі чыталі толькі перад смерцю, па душэўнаму ўздзеянню можа стаяць побач хіба з сузіраннем фамільнай капліцы-пахавальні сям’і Баляслава ў Багушэвічах, якая, нягледзячы на складаны лёс, усё ж няблага захавалася.
Далей
|
№ 35 / 1526 за 2021-08-27
Апрануць ляльку
Гран-пры адкрытага конкурсу народнай цацкі і лялькі “Забава”, што гэтым летам ужо трэці раз праходзіў у межах “Славянскага базару ў Віцебску”, — узнагарода, можа, і не такая гучная, як Гран-пры самога песеннага конкурсу, але ў беларускім традыцыйным мастацтве значэнне мае, мабыць, і не меншае. А сёлета на “Забаве” перамагла Наталля ПЕТУХОВА з Лепеля, уладальніца пачэснага звання народнага майстра Беларусі. Што цікава, і на мінулым конкурсе “Забава” ў яе быў Гран-пры, ды і ўвогуле — розных перамог і прэмій у Наталлі Аркадзеўны нямала. Ёй жа і неаднойчы давяралі прадстаўляць беларускае народнае мастацтва за межамі Беларусі. У Лепельскім Цэнтры рамёстваў Наталля Петухова працуе ўжо амаль чвэрць стагоддзя, яна майстар на ўсе рукі — не толькі майстар, але, канешне, і педагог. З ёй мы пагаворым пра тое, як становяцца народнымі майстрамі, як сумясціць традыцыю і творчую фантазію, як сваёй працай упрыгожваць жыццё і несці людзям радасць.
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
“Мястэчка” ў Міры
Этнафестываль “Мястэчка” праходзіць у Карэліцкім раёне ў чацвёрты раз. І пастаянна збірае мора людзей. Яно і зразумела: наш шматэтнічны народ, мірны, спагадлівы, хоча жыць у міры, радавацца, смяяцца, сябраваць.
Далей
|
Дамбавецкі запрашае на баль!
У сядзібе Аляксандра Дамбавецкага (аграгарадок Бердаўка Лідскага раёна) адбыўся шляхецкі баль. Для вытанчаных дам і галантных кавалераў ладзіліся танцы, гульні ў шарады і фанты, дэкламаваліся лірычныя вершы. Прыняць удзел у забавах мог любы ахвотны.
Далей
|
“Настальгічныя пейзажы” Анатоля Сураўца
Калі прыгледзіцца да работ самадзейнага смаргонскага мастака Анатоля Сураўца, можна без падказкі заўважыць: восень — яго любімая пара года. І праз колькі хвілін падчас адкрыцця выставы “Мой родны кут” Анатоль Юльянавіч пацвярджае мае назіранні: “Багатая палітра фарбаў у восені. Розныя адценні… Я іх усе ведаю”.
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|