Творца пра творцу № 19 / 1458 за 2020-05-09
“І стала балюча і травам, і росам...”
Святых паняццяў, як і сяброў, у чалавека не павінна быць шмат. Мама, тата, Радзіма. У нашай краіне яшчэ, вядома, Дзень Перамогi. Напэўна, кожнае 9 Мая многія дастаюць са скрыначак ордэны і медалі сваіх сваякоў, што вярнуліся з палёў Вялікай Айчыннай вайны і засталіся на іх, і раскладваюць узнагароды на стале. Паднімаюцца чаркі, вымаўляюцца нягучна тосты, у вачах з’яўляюцца слёзы. Спяваюцца песні. Уключаючы, абавязкова, “Дзень Перамогі”, якая для людзей савецкіх і постсавецкіх не мае нацыянальнай прыналежнасці. У гэты дзень дастанем такія ўзнагароды — маіх дзядулі і траюраднага дзядзькі — і мы з мамай. Таты — афіцэра савецкай арміі, сына афіцэра, што прайшоў ад Сталінграда да Берліна, — з намі не будзе: ён так марыў сустрэць у коле сям’і 75-годдзе Перамогі, але не дажыў да Святога свята тры з невялікім месяцы... Напярэдадні Дня Перамогі “К” папрасіла вядомых дзеячаў культуры распавесці аб іх любімых творах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
Высокае неба Пятра Данэліі
23 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага пейзажыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данэліі. Пры жыцці я называў яго, вядома ж, з імем па бацьку — Пётр Аляксеевіч, хаця мы сябравалі шмат гадоў. Дыстанцыю адчуваў заўсёды. І прычынай таму была не толькі значная розніца ва ўзросце: проста, ён быў выдатны мастак, прычым сапраўдны, і належыў да пакалення тых “апошніх з магікан”, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Калі ружа лунае...
І вось надышоў час, калі на даляглядзе яго жыцця замільгацела лічба “70”. У біяграфіі мастака — тэрмін нежартоўны. Асабліва калі гаворка ідзе пра творцу, які зрабіў ужо нямала, але прагне зрабіць яшчэ больш — бо гэтага патрабуе назапашаны досвед, сталасць, майстэрства, глыбокі выпакутаваны погляд на навакольны свет, на спадчыну беларускай зямлі з яе добрымі і таленавітымі людзьмі, на тое, што саграе сэрца.
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
Словы пра паэта Анатоля Сыса
Героя гэтага нарысу Адама Глобуса пры жыцці спярша ўзносілі да вяршыняў, потым зневажалі, а ўжо пасля смерці — у адзін голас ідэалізуюць. А вось у гэтых радках няма ні знявагі, ні ўзвышэння — толькі сяброўская шчырасць. І, зразумела, перасцярога.
Далей
|
№ 42 / 1377 за 2018-10-20
Словы пра паэта і рэдактара Алеся Пісьмянкова
Герой новага сяброўскага нарыса Адама Глобуса — паэт родам з Касцюковіцкага краю. Ён адышоў у лепшы свет усяго ў 47 гадоў, пакінуўшы па сабе не толькі дыхтоўныя ды шчырыя радкі, але і добрую памяць ва ўсіх тых, хто яго ведаў.
Далей
|
№ 34 / 1369 за 2018-08-25
Словы пра Арлена Кашкурэвіча
Пяць гадоў таму, 26 жніўня 2013-га, у лепшы свет сышоў легендарны беларускі графік, які пакінуў вялікую спадчыну ў малых фарматах. Літаратар і мастак Адам Глобус прысвяціў свой нарыс “механіцы творчасці” майстра і некаторым малавядомым дэталям яго біяграфіі.
Далей
|
№ 32 / 1367 за 2018-08-11
№ 29 / 1364 за 2018-07-21
Казачная будзённасць вясковага мастака
Неспадзяванак на апошнім “Славянскім базары ў Віцебску” было нямала. Адной з іх для многіх гледачоў стала прымеркаваная да фэсту выстава інсітнага жывапісу мастака Сяргея Каваля з вёскі Якімава Слабада. “Проста шыкоўна!” — коратка выказаў пра яе свае ўражанні небезвядомы ўсім Уладзімір Пракапцоў.
Далей
|
№ 22 / 1357 за 2018-06-01
Словы пра паэта Рыгора Барадуліна
Героя чарговага сяброўскага нарыса ведае не раўнуючы кожны беларус. Але мастаку і літаратару Адаму Глобусу ўдалося знайсці тыя штрыхі да партрэта класіка, якія засталіся па-за ўвагай яго шматлікіх біёграфаў. У нечым гэта нагадвае падмалёўванне рожак у падручніку — занятак трохі хуліганскі, але па-свойму творчы і,
несумненна, шчыры.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|